Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Саша Сотнік: КГБ не пакідае Расеі шанцаў, Лубянка ўсё раскрала “Трымайцеся там…” У Дзярждуме пануюць пахавальныя настроі. Грошай няма, і пэрпэктывы зусім не вясёлкавыя. Наўпроставыя замежныя інвэстыцыі (паводле дадзеных ЦБ) абваліліся з 69,2 млрд даляраў (2013) да 22,0 млрд даляраў (2014), а ў 2015 годзе склалі ўсяго 4,8 млрд даляраў. Укладаць грошы ў Расею ніхто ня хоча. Ад Крамля ідзе салодкаваты пах нябожчыка, што раскладаецца. Падчас візыту ў Грэцыю Пуцін вырашыў перасоўвацца на трох браніраваных аўтамабілях (у сетках рагочуць: перавозіць царственную тушку будуць па частках?) і вырашыў атачыць сябе “электронныі полем бясьпекі”. За дзень да візыту ён раптам звольніў дырэктара ФСО Мурава. Інфармацыя аб звальненьні высокапастаўленага ахоўніка супярэчлівая: ці то ён краў (кажуць, у Мурава была знойдзена незадэклараваная падмаскоўная нерухомасьць коштам у 2 млрд рублёў), ці то патрапіў пад падозру ў нелаяльнасьці. У любым выпадку, звальненьне фігуры, крытычна блізкай да “цела” – падзея зусім не шэраговая, і можа нашэптваць канспіролагам вэрсію аб тым, што “першая асоба ня ўпэўнена ў сваім бліжэйшым атачэньні”. Доўгачаканы, але ўсяроўна – нечаканы абмен украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі на двух расейскіх ГРУшнікаў, уносіць яшчэ больш фарбаў у палітычны ландшафт. У яго трэба толькі ўгледзецца. Атрымліваецца, што Пуцін “прагнуўся” пад ціскам ці то Захаду, ці то – уласнага блізкага кола, у якога, як трапна зазначыў у Крыме Дзімітры Медведев, “грошай няма”. Доўгім перамовам аб абмене былі з самага пачатку наканавана завершыцца паразай Крамля. Амэрыканцы жорстка адмовілі Пуціну ў выдачы Віктара Бута – гэтага мэнтальна блізкага для чэкістаў бандыта, які гандляваў зброяй направа і налева. Наркаперавозчык таксама быў выкрэсьлены з “гульняў абмену”. І вось, акурат напярэдадні сустрэчы “Вялікай сямёркі”, Пуцін “мілуе” Саўчанку і мяняе яе на “прыблудных” Ярафеева і Аляксандрава, якія адразу ж пасьля прызямленьня ў родным аэрапорце, трапляюць у абдымкі самотных жонак, пасьля чаго – зьнікаюць, нібыта сьцертыя інфармацыйным ласьцікам. Саўчанка, вярнуўшыся ў Кіеў, раздае громкія інтэрв’ю, праводзіць жорсткую прэс-канфэрэнцыю, выказваючы абсалютна “непаліткарэктныя” фразы на адрас “міласьцівага Уладзіміра Уладзіміравіча”. Яна нават гаворыць сакральна-лаянкавае слоўца на літару “Х”, пад якім, хутчэй за ўсё, наш “міласьцівы гасудар” і ўвойдзе ў падручнікі сусьветнай гісторыі. І няхай бы – Саўчанка. Яе несправядліва судзілі, яе два гады трымалі пад імпэрскім замком, ёй ёсьць на каго крыўдаваць і злавацца. Але “Вялікая сямёрка”… Яна, як высьветлілася, таксама не напоўнілася ўдзячнасьцю ад палітычнай шчодрасьці крамлёўскага гульца. Больш таго – прагаласавала за працяг санкцый. Гэтая чорная няўдзячнасьць вялікім цяжарам легла на змардаваныя грудзі “зьбіральніка земляў рускіх”, пагражаючы паглыбленьнем эканамічнага крызісу і натуральным перацяканьнем яго – у палітычны. І вось ужо “дзярбаняць” Дзярыпаску, тузаючы за нэрвовыя канчаткі алігархат, што скруціўся ў зьмяіны клубок. На парадку дня – адно пытаньне: хто наступны? На каго пакажа пуцінскі «перст»? Каго “у парадку працоўнай алігархічнай дысцыпліны” прымусяць раскашэліцца і аплаціць гэапалітычныя гульні на мілітарысцкім банкеце? У мурах Крамля насьпявае паніка. Яна ня можа не насьпець. У калідорах Дзярждумы кажуць, што “у хуткім часе распачнецца жорсткая чыстка”. Прычым, хто і каго сабраўся “чысьціць” – не ўдакладняецца. Але зразумела галоўнае: ніякага плана па выхаду з гразкага балота, у якое завёў краіну наш лубянскі Сусанін, ні ў кога няма. Ні ў Кудрына, які стогне аб лібэралізацыі эканомікі, ні ў Глазьева, які моліцца на “друкарскі станок”, ні – тым больш – у Медведева, які па-дзіцячаму шчыра раіць жыхарам “аджатага Крыма”: “Трымацеся тут, здароўя вам і добрага настрою”… Праект “Уладзімір Пуцін” жыў 16 гадоў. За гэты час, аблізаны да блішчастага стану, ён праскакаў на лубянскай “траянскай кабыле” касьмічную адлегласьць: ад “маладога і энэргічная прынцыповага сьціплага падпалкоўніка спэцслужбаў” – гэткага “рыцара Шцірліца” – да “Х”, пагарджанага цывілізацыяй: нікому не патрэбнага, адкінутага ўсімі, але затое – ён адказаў на пытаньне, што ўсіх хвалюе: “Ху із містэр Пуцін?” А вось яно і ёсьць: тое самае слова, што так шчодра прысабачана проста на лысую галаву. Каб гісторыкі ўжо дакладна не пераблыталі: ні з вусатым Сталіным, ні з “брованосцам” Леанідам, ні з “Мішкам-мечаным”. Яно такое: нікчэмнае, але жудасна навязьлівае і агрэсіўнае ў сваім пячорным рэваншызме… Калі насельніцтва маўчыць з прычыны страху, што пасяліўся ў выніку дзяржаўнага шантажу (звальненьня з працы нікому ня хочацца), то “трымальнікі акцый” – усе гэтыя фігуратны “сьпіса Форбса” – натуральным чынам занураны ў працэс ацэнкі ўласных рызыкаў. Да якой ступені схуднеюць іхнія кашалькі ў выпадку пралангацыі ўлады дадзенай осабі? Завёў краіну і бізнэс у гразкае месца па самыя грудзі, выбіў з рук выратавальны дручок – а дрыгва працягвае засмоктваць уніз, пагражаючы паглынуць ахвяру цалкам. Улюкаеў шчыра шукаў дно, ныраў і мацаў, ледзь не захлынуўшыся ў працэсе, але ў выніку прыйшоў да высновы, што пошукі бескарысныя і прасьцей – хлусіць, паведамляючы штотыдзень пра “новы паддон”, дасягнуты шматпакутнай пуціномікай. Калі складваеш мазаіку з аскелкаў палітычных навінаў, вельмі лёгка памыліцца. Тобок, цалкам магчыма, што Крэмль сёньня сгуртаваны і моцны, як адзіны арганізм, а ягоная структура – маналітная. Можа быць, ён нават поўны рашучасьці зноў паказаць “стальную руку”, здольную “заштурхаць рускіх халопаў у рамкі непазьбежнага квітненьня”. Загнаць праз новыя рэпрэсіі, праз страх і кроў, праз стварэньне абраза “новага правадыра”. Але адсутнасьць выразнай ідэалагічнай асновы разам з поўнай разгубленасьцю “палітычных эліт”, якія збанкрутавалі, падказвае, што йдзецца, хутчэй за ўсё, пра агонію і хуткі схіл эпохі “сонцааблічнага Уладзіміра”. Не атрымліваецца зьвесьці ў купу “ваенныя дасягненьні” з палітычнай мітусьнёй. Не ўдаецца намацаць цьвёрдую глебу для “адчайнага кідка”. Ні на Захад, ні на Усход. Адчуваецца толькі імклівая стагнацыя па ўсёй плошчы краіны, па ўсіх эканамічных і культурных узроўнях. Адчуваецца поўнае занурваньне без спадзяваньня хоць калі-небудзь выплысьці. Гэта нават не “Тытанік”, а хутчэй – трагічна загіблы падводны човен “Курск”, у якім пакутліва задыхаліся і захлыналіся пасланыя на пагібель грамадзяне Расеі. Так і задыхнуліся, не дачакаўшыся дапамогі ад свайго “галоўнакамандуючага”… Пуцін – фарсавая фігура, якой наканавана стацца магільшчыкам у разыгранай гістарычнай трагедыі. Ён доўга “закапваў” магчымасьці нашай краіны. 16 гадоў ён разьменьваў іх на лаяльнасьць да сябе, заігрываў і хлусіў, спакушаў і разбэшчваў насельніцтва на 1/7 частцы сушы. А цяпер, калі краіна на поўнай хуткасьці нясецца ў бездань, ён, як яе рулявы, імкнецца адпомсьціць усім “пасажырам” за боль нанесеных яму зьняваг, за якія ён прымае адэкватныя ацэнкі ўласных дзеяньняў і промахаў. І помсьціць ён будзе ўсім запар: і ўласным міністрам, і блізкім сябрам, і выгадаваным алігархам. Але самая вырабленая помста чакае тую самую масу, якая слухала і верыла яму ўсе гэтыя паўтара “благаславёных” дзесяцігоддзя. Проста ён – помсьлівы па натуры, з самага маленства злы, і з добрай памяцьцю. Калі ўсё лясьнецца? У жніўні? У верасьні? Акурат – да гістарычнага лютага 2017-га? Мабыць, нехта знойдзе “салому”, каб яе падсьцяліць. Але наўрад ці. Лубянскі “сюрпрыз” усяроўна застанецца сюрпрызам. І нават калі ты гатовы да мацнейшага ўдару і зьмірыўся зь яго непазьбежнасьцю – гэта не азначае, што табе ня будзе балюча. Да таго ж, краіну так доўга нашпігоўвалі прапагандысцкай наркатой, што любыя палітычныя абязбольваючыя бязмоцныя. Яны проста не спрацуюць. Саша Сотнік Пераклад з расейскай. 20/6/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |