Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
“ДэмСМІ” распаўсюджвае інтэрв’ю з прадстаўніком яшчэ адной псэўдаапазыцыйнай структуркі тав. А. Лагвінцом, нам. генсека “За свабоду” тав. Мілінкевіча. У адрозьненьні ад некаторых іншых таварышчаў, гэты пэрсанаж выказваецца адназначна і нават пафасна. Інтэрв’ю падаецца нам пад тытулам “Лагвінец: Я хачу быць міністрам эўрапейскіх спраў Беларусі”. Цытуем адказы на пытаньні гэтага “будучага міністра”: “Я найперш думаю, якім чынам дагрукацца да максымальнай колькасьці выбарцаў. Якім чынам зрабіць так, каб кампанія была заўважнай, гаварыць пра тыя праблемы, якія цікавяць людзей — і гэтаму дапаможа збор подпісаў. (…) Самае важнае — гэта каб урэшце мы прыйшлі да сытуацыі, калі ўлада лічыць галасы. І большасьць беларусаў павінны зразумець, што на ўладу трэба націскаць, каб яна лічыла галасы. (…) Выбарчая кампанія — цудоўная магчымасьць для альтэрнатыўных сілаў паказаць, што яны існуюць. Бо ўлада існуе сама па сабе, грамадзтва жыве сваімі праблемамі, а дэмакратычная супольнасьць часам жыве сваімі праблемамі, якія, вядома, вельмі важныя, але існуюць у пэўным вакуўме”. Крыніца: http://www.svaboda.org/a/lahviniec-ja-chacu-byc-ministram-eurapiejskich-sprau-bielarusi/27789108.html Пэрсанаж будзе “гаварыць пра праблемы”, “каб урэшце мы прыйшлі да сытуацыі, калі ўлада лічыць галасы”… “Паказаць, што яны існуюць…” Слухайце, няўжо за гэтым людзі ва ўсім сьвеце ходзяць на выбары? На выбары (калі гэта сапраўдныя выбары, а не шоў) ходзяць для таго, каб абраць сваіх дэпутатаў. Усё астатняе ад нячысьціка – “гаварыць”, “паказаць”, “дагрукацца”. Няўжо «таварышчы» з псэўдаапазыцыі гэтага не разумеюць? Дык гэта зразумелі ўжо мільёны людзей у Беларусі, якія не выстаўляюцца прафэсійнымі палітыкамі, у якіх іншыя прафэсіі. А можа мы памыляемся? Тады давайце зьбярэмся грамадой, сходзім на электаральнае шоў, “пагрукаем”, і тав. Лагвінец урэшце зробіцца лукашэнкаўскім міністрам… Віктар Грышкавец 20/6/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |