Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: “НЯ БУДУЦЬ НАМ ПЛЯВАЦЬ У ТВАР”

Цяпер шмат якія беларусы сталі разумець што такое “інфармацыйная вайна” і што такое Расея ў гэтай вайне. Пасьля пуцінскай агрэсіі супраць Украіны і захопу Крыма, як кажуць, разумець жыцьцё прымусіла. Інфармацыйная вайна супраць Беларускага Адраджэньня не спынялася ніколі і працягваецца цяпер. Гадоў сем таму з нагоды грубай ілжы супраць мяне і беларускага змаганьня за свабоду, я зацікавіўся антыбеларускай рыторыкай Сьвятланы Алексіевіч і заўважыў там поўнае падабенства яе з камуністычнымі прыёмамі расейскай прапаганды. Далей...

22/6/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Патрыярхі: “Украіна – не кананічная тэрыторыя РПЦ”

Патрыярхі чатырох старэйшых Цэркваў сьвету і Прадстаяцель аўтакэфальнай Царквы Кіпра заклікалі РПЦ прытрымлівацца сваёй кананічнай тэрыторыі. Далей...

22/6/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Пад адным каўпаком

Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бясьпецы, кіруемая Расеяй (АДКБ), якая гуртуе былыя савецкія рэспублікі, хоча пабудаваць супольную сістэму супрацьпаветранай абароны. Далей...

22/6/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Пэнтагон: НАТО не гатовае да канфлікту з Расеяй

Высокапастаўлены служачы Пэнтагону Майкл Карпэнтэр, які займаецца Расеяй, Украінай і Эўразіяй, у выступе перад сэнацкай камісіяй замежных спраў прызнаў, што НАТО ня ў стане абараніць краіны Балтыі ад расейскай агрэсіі. Далей...

22/6/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Шлях мясцовых калабарантаў

Раскручваецца чарговы акт цыркавога відовішча пад тытулам “Апазыцыя ідзе на выбары”. “ДэмСМІ” ужо падводзяць першыя вынікі, дзеляцца планамі, вызначаюць тэндэнцыі. Пачытаць такія опусы, дык паўстае карціна з выявай магутнай плыні нязгодных з дыктатурай герояў, што ідуць да сьветлых вяршыняў. Вось, напрыклад, публікацыя ў акупанцкамоўным рэсурсе “Белорусский партизан” – “Кто из оппозиции будет бороться за кресло депутата?” Далей...

22/6/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Паводле РС, “Курапаты – гэта хіпова”

“Рэпартаж” з Курапатаў ад 11 чэрвеня можа заняць першае месца ў рэйтынгу гопніцкай творчасьці ў “белрэдакцыі” Радыё Свабода. Яны дакаціліся ўжо і да такога. Маецца на ўвазе відэаматар’ял пад тытулам “Ваяр” і “Малады Фронт” правялі талаку ў Курапатах”. У відэашэрагу паказаныя нейкія рваныя фрагмэнты падзеі. Бэнзапіла рэжа зялёныя дрэўцы, нейкія фігуры цягнуць галіны, нехта кажа пару бяссьвязных сказаў. І фонам гэтаму ўсяму гучыць “хіповая музычка”. Далей...

22/6/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Лубянская спэцапэрацыя

Каляфутбольныя хуліганы (менавіта тыя, што наладжваюць бойкі) прыляцелі ў Францыю чартарным рэйсам РФС – Расейскага Футбольнага Саюза. Па сутнасьці – чартарам Міністэрства спорту РФ, якое ўзначальвае Мутко. Далей...

22/6/2016 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2016
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024