Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Віталь Портнікаў: З піцерскай падваротні Да выступа Уладзіміра Пуціна на Санк-Пецярбургскім эканамічным форуме загадзя паставіліся як да маючай адбыцца сэнсацыі. На форум упершыню за колькі гадоў прыбылі высокапастаўленыя эўрапейскія палітыкі першага эшалёну – кіраўнік Эўракамісіі і прэм’ер-міністр Італіі. Перад мерапрыемствам Пуцін сустракаўся з вядучымі эканамістамі – у тым ліку і з былым міністрам фінансаў Аляксеем Кудрыным, які зьбіраецца напісаць для яго план эканамічных рэформ. Словам, ад Пуціна чакалі “сігналаў”. І не дачакаліся. У самым цяжкім становішчы цяпер расейскія камэнтатары. Ім трэба пісаць нейкія тэксты пра тое, як Пцін накрэсьліў нейкі геапалітычны план наступу або адступленьня – у залежнасьці ад таго, як камэнтатар ставіцца да ніякаватага валадара – але на самой справе ніякага плана няма. Ёсьць чарговая манілаўшчына накшталт адзінай эканамічнай прасторы з Кітаем – але яна ніяк не канкрэтызавана і рэчаіснасьць можа аказацца такой жа сумнай, як нікчэмныя энэргетычныя пражэкты Пэкіна і Масквы. Ёсьць прызнаньне відавочных фактаў – таго, што ЗША адзіная супэрдзяржава або што Эўразьвяз буйнейшы гандлёвы партнёр Расеі – але казаць падобныя сэнсацыі ў сур’ёзнай прамове – усяроўна, што паведамляць удзельнікам форума, што Волга ўпадае ў Каспійскае мора. Тым болей, што з гэтых фактаў ня робіцца ніякіх рэалістычных высноваў. Палітычная сьвядомасьць Пуціна нагадвае сьвядомасьць непісьменнага “саўковага” абывацеля, які слухае свайго прэзыдэнта ў якім-небудзь богам забытым пасёлку. Вось гэтая ўся лухта – ня мы першыя пачалі, падтрымалі дзяржаўны пераварот ва Украіне – чаму ён гэта ўвесь час паўтарае? А таму, што ён – і паўпісьменная банда, што жыве падручнікамі вышэйшай школы КГБ і спірытычнымі сэансамі, якую ён сабраў вакол сябе – на самой справе так думаюць. А ўсё астатняе – рытуал, які пішуць спічрайтэры для патрэбаў “буржуінаў” – каб пераканаць іх у пуцінскім рэалізме. А пераканаць не атрымліваецца. З форума ў Піцеры можна зрабіць адну вельмі простую выснову – ён пакуль што нічога не зразумеў, яны яшчэ не адчуваюць небясьпеку, нічога ня будзе. Пуцін не прыняў паса ад свайго французкага дабрадзея Нікаля Сарказі, які параіў яму першым адмяніць контсанкцыі супраць ЭЗ. Сарказі хацеў як лепш, тая ж адмена контрсанкцый пойдзе на карысьць перш за ўсё расейскай, а не эўрапейскай эканоміцы. Але Вярхоўны Гопнік быў верны сябе і ў звычайнай манеры выказаўся на кворуме: “яны нас кінуць”. Вось толькі ўдумайцеся – перад ім сядзяць сотні багатых пасьпяховых людзей, многія з выдатнай адукацыяй, з арыстакратычнымі каранямі. Ёсьць і проста інтэлігентныя людзі – такое таксама здараецца сярод бізнэсоўцаў і чыноўнікаў. А ён размаўляе зь імі мовай зарыганай падваротні. Дык што ён можа зьмяніць, што зразумець? У прамове – ані слова пра эканамічныя рэформы. Іх – ня будзе. Расейцам наканавана жыць у беднасьці, што згушчаецца, у памыях – пакуль яны будуць цярпець альбо пакуль рэжым не разваліцца сам сабой. Але ён не дапусьціць нічога, што магло б падарваць уяўленьні чэкістаў аб тым, як трэба кіраваць. І, дарэчы, выдатны прыклад – выказваньне таго ж кіраўніка ягонай адміністрацыі Сяргея Іванова пра пальмавае масла. Маўляў, навошта забараняць, няхай халопы самы вырашаюць, якой дрэньню ім жывіцца. Так жа сама ў апошнія гады СССР, калі ў крамах ужо не было звычайнага – сьметанковага масла – выказваліся пра важнасьць і карыснасьць маргарына. Да гонару Іванова, ён хаця б не кажа, што пальмавае масла лепш за сьметанковае. Гэта і ёсьць вынік эвалюцыі расейскай палітычнай сьвядомасьці. У прамове і адказах – ніякіх сэнсацый аб урэгуляваньні на Данбасе. Так, ён ня супраць узбраеньня місіі АБСЭ. Але – гэта ўжо тлумачыць Іваноў на наступны дзень – на лініі размежаваньня. Аб кантролю над мяжой гаворкі ўжо няма. І вось што важна – супраць узбраеньня місіі выступаюць у “народных рэспубліках” – відавочна не па сваёй ініцыятыве. А без іхніх гарантый бясьпекі АБСЭ і заходнія партнёры ніколі не пагодзяцца са зьменай мандата. Так што гэта проста гульня ў канструктыўнасьць, ня больш таго. Яму кажуць, што трэба ўдаваць прыхільнасьць, каб адмянілі санкцыі – ён і ўдае як умее. Але зусім не разумее, ні навошта дамаўляцца па Данбасу, ні навошьта змагацца за адмену санкцый – таму і атрымліваецца так бязглузда і супярэчліва. Таму ня трэба больш чакаць сігналаў ад Пуціна. Галоўны – і канчатковы – сігнал, які паставіў кропку на набліжэньні Расеі да цывілізаванага сьвету і яе развароту да бездані, быў дадзены ім роўна ў той момант, калі ён вырашыў далучыць Крым і зьмяніць саму архітэктуру міжнароднага права. З гэтай пасткі – на самой справе – выйсьця проста няма, як бы яго ні шукалі на Захадзе. Няма яшчэ й таму, што Пуцін перакананы ў адсутнасьці самой пасткі. Віталь Портнікаў 26/6/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |