Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: ДЗЕНЬ, ЯКІ ЎСЯЛЯЎ НАДЗЕЮ Рух за сабоду і Незалежнасьць уздымаўся ў Беларусі на працягу другой паловы 80-х гадоў. Вясной і летам 1988 года ўзьніклі народныя франты ў Эстоніі і Летуве. Яны сталі арганізацыйным узорам для беларускіх змагароў. Неўзабаве (у кастрычніку гэтага ж года) былі створаныя Народны Фронт Латвіі і Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне”. Гэта стала вялікай падзеяй ў нашай гісторыі. 30/7/2016 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: НА СЬМЕРЦЬ ПАЎЛА ШАРАМЕТА 20 ліпеня ў Кіеве адбылося гучнае дэманстратыўнае забойства журналіста Паўла Шарамета. Падклалі выбухоўку і ўзарвалі разам з машынай днём у цэнтры горада. Першае пытаньне: за што і навошта яго дэманстратыўна забілі? Ён не займаўся карупцыйнымі справамі, ня меў уласнага бізнэсу, не займаўся палітыкай і ўвогуле — ня быў той фігурай, якая магла б пабуджаць бандытаў на забойства. І што зьменіцца пасьля яго сьмерці ва ўсіх важных эканамічных, палітычных, інфармацыйных раскладах? Нічога ня зьменіцца. Дык навошта так цынічна-тэатральна забілі чалавека? 23/7/2016 › Навіны Штат “белрэдакцыі” Радыё Свабода, відаць, пераведзены на кругласутачны рэжым працы па мастацкай лепцы іміджаў для розных прыбытковых структурак, што разам з рэжымам і Масквой цягнуць беларусаў на “выбары”. 15/7/2016 › Навіны Яно пасыпалася, як з меха… “Арт Сядзіба прапануе БРСМ дапамогу ў арганізацыі “Дня вышыванкі”, “Супрацоўнікам «Беларусбанку» прапануюць адзначыць дзень дэнамінацыі ў вышыванках” – гэта тытулы рэкламных публікацый (без якой-кольвечы спробы на аналітыку) ў “белрэдакцыі” Радыё Свабода. –> 15/7/2016 › Навіны “Аб’ект Гаўрыла” ідзе “на выбары” ад псэўда-БНФ Кур’ёзная навіна зьявілася ў “дэмСМІ”. Цытуем: “Экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч вечарам 1 ліпеня падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты. Як паведаміў палітык для БелаПАН, ён вылучаецца ў Менску па 109-й Уручскай выбарчай акрузе. 15/7/2016 › Навіны Расейскія курсанты здалі на Данбасе апошні ў сваім жыцьці іспыт. Украінскія байцы агнём у адказ зьнішчылі артылерыйскі разьлік расейскіх курсантаў. 15/7/2016 › Навіны 26 чэрвеня Радыё Свабода апублікавала матар’ял пад тытулам “Павел Вінаградаў паказаў судзьдзі сярэдні палец і вывесіў бел-чырвона-белыя сьцягі” і суправадзіла фота і відэа тэкстам. 15/7/2016 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ЛІПЕНЬСКІ АГЛЯД (Выступ на ліпеньскім 2016 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”) Усялякая добрая справа прарастае рана ці позна. У гэтым абгрунтаваньне, што трэба яе рабіць. Важнейшым ёсьць зьмяненьне балансу грамадзтва. Не дасягнуўшы зьмяненьня – немагчымыя перамены, і акупацыя будзе існаваць доўга. 12/7/2016 › Навіны Працягваецца акупанцкая стратэгія разгрому Беларусі Ліпеньскі Сойм 2016 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” 10 ліпеня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Ліпеньскі агляд”. З дакладамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Партыі і Фронту, і сп. Сяргей Папкоў, намеснік старшыні Партыі і Фронту. 12/7/2016 › Навіны Mrs. Alexievich – Nobel Price for Literature 2015 – lives in Minsk and calls herself “Russian writer”. Somebody has had illusions that she will represent Belarus and progressive tendencies. But she has lost her last chance to find her position in the progressive culture. 12/7/2016 › Навіны, English
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |