Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Працягваецца акупанцкая стратэгія разгрому Беларусі Ліпеньскі Сойм 2016 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” 10 ліпеня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Ліпеньскі агляд”. З дакладамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Партыі і Фронту, і сп. Сяргей Папкоў, намеснік старшыні Партыі і Фронту. Выступоўцы зазначылі, што ад пачатку “дэнамінацыі” грамадзяне пачалі больш актыўна скупаць замежную валюту ў банках. Людзі ня маюць даверу да зьнешне эфэктнай банкаўска-фінансавай кампаніі і ня вераць у яе посьпех. Многія пытаюцца: чым гэта ўсё скончыцца і калі? Беларусы бачаць, як гібее разваленая палітыкай рэжыму нацыянальная эканоміка. Многія сем’і ледзь зводзяць канцы з канцамі, каб пракарміць сябе і дзяцей. Грамадзтва ўжо ня верыць у абяцанкі і праекты рэжыму. У той жа час пэўная частка грамадзтва знаходзіцца пад уплывам расейскай гібрыднай вайны ў інфармацыйнай прасторы. Можна пачуць галасы, што “замест Лукашэнкі трэба нам Пуціна”. Безальтэрнатыўная расейская прапаганда, аднак, узьдзейнічае далёка не на ўсіх. Людзі таксама заўважылі павышаную ваенную актыўнасьць Расеі на нашай тэрыторыі. Гэта непакоіць беларусаў, якія апасаюцца, што Масква можа разгарнуць паўнамаштабную вайну супраць Украіны і НАТО менавіта з нашай зямлі. Беларусам гэта ня трэба. Наша грамадзтва, практычна, не зьвяртае ўвагі на “перадвыбарчую кампанію”, якая разгорнута сумеснымі намаганьнямі рэжыму і рэжымнай псэўдаапазыцыі ў гарадах і мястэчках. Людзі ідуць па сваіх справах і нават не глядзяць у бок фальшывых “ініцыятыўных груп”, што стаяць у людных месцах. Падобна, што электаральным махінатарам цяжка будзе сёлета зрабіць “карцінку” масавага галасаваньня. Людзі разабраліся, што ўдзел у бессэнсоўным рытуале “выбараў” на карысьць рэжыму, а не ім. Задача патрыётаў заключаецца ў тым, каб данесьці праўдзівую інфармацыю ва ўсе куткі нашай краіны, каб не дазволіць Маскве і рэжыму надурыць наш народ. Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў Беларусі. На правінцыі вызначаецца небясьпечная тэндэнцыя. Моладзь, бачачы эканамічны правал на радзіме, кідае навучальныя ўстановы і групамі ад’язджае на заробкі ў Расею. Маладыя так і кажуць: тут няма ніякай пэрспэктывы, паедзем зарабляць грошы. У сувязі з крызісам у РФ заробкі гастарбайтэраў упалі ў два разы. У многіх месцах зусім ня плоцяць. Расейскія бандыты забіваюць нашых людзей. Але, ня бачучы выйсьця, беларусы ўсяроўна кіруюцца ў імпэрыю зла. Безумоўна, гэты працэс так і задуманы акупанцкім рэжымам: зрабіць жыцьцё ў Беларусі для беларусаў невыносным, прымусіць нас пакідаць Айчыну. Акупанцкая стратэгія разгрому Беларусі выяўляецца таксама і ў сельскай гаспадарцы. Адміністрацыя пачала актыўна ліквідоўваць фэрмэрскія гаспадаркі. Прадукцыю нашых фэрмэраў не купляюць, альбо ставяць нізкія цэны, меншыя за сабекошт прадукцыі. Калі раней раздавалі фэрмэрам пустуючыя калгасныя землі, то зараз на любой падставе іх забіраюць. Сойм таксама разгледзеў планы партыйнай дзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд. Асаблівая ўвага зьвернута на падрыхтоўку фронтаўцаў да ўдзелу ў назіраньні за галасаваньнем на “выбарах”. Трэба абавязкава зафіксаваць факты парушэньняў і злачынстваў, каб патрыёты маглі прадэманстраваць фальшывую сутнасьць выбарчага спэктаклю. Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” 12/7/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |