Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Штат “белрэдакцыі” Радыё Свабода, відаць, пераведзены на кругласутачны рэжым працы па мастацкай лепцы іміджаў для розных прыбытковых структурак, што разам з рэжымам і Масквой цягнуць беларусаў на “выбары”. 15/7/2016 › Навіны Яно пасыпалася, як з меха… “Арт Сядзіба прапануе БРСМ дапамогу ў арганізацыі “Дня вышыванкі”, “Супрацоўнікам «Беларусбанку» прапануюць адзначыць дзень дэнамінацыі ў вышыванках” – гэта тытулы рэкламных публікацый (без якой-кольвечы спробы на аналітыку) ў “белрэдакцыі” Радыё Свабода. –> 15/7/2016 › Навіны “Аб’ект Гаўрыла” ідзе “на выбары” ад псэўда-БНФ Кур’ёзная навіна зьявілася ў “дэмСМІ”. Цытуем: “Экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч вечарам 1 ліпеня падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты. Як паведаміў палітык для БелаПАН, ён вылучаецца ў Менску па 109-й Уручскай выбарчай акрузе. 15/7/2016 › Навіны Расейскія курсанты здалі на Данбасе апошні ў сваім жыцьці іспыт. Украінскія байцы агнём у адказ зьнішчылі артылерыйскі разьлік расейскіх курсантаў. 15/7/2016 › Навіны 26 чэрвеня Радыё Свабода апублікавала матар’ял пад тытулам “Павел Вінаградаў паказаў судзьдзі сярэдні палец і вывесіў бел-чырвона-белыя сьцягі” і суправадзіла фота і відэа тэкстам. 15/7/2016 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |