Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
26 чэрвеня Радыё Свабода апублікавала матар’ял пад тытулам “Павел Вінаградаў паказаў судзьдзі сярэдні палец і вывесіў бел-чырвона-белыя сьцягі” і суправадзіла фота і відэа тэкстам. Цытуем: “Актывісты грамадзянскай кампаніі «Zмена» вывесілі на прыпынках грамадзкага транспарту ў Менску нацыянальныя сьцягі і плякаты з партрэтам свайго лідэра Паўла Вінаградава, піша Белсат. “Мэта акцыі — перадаць прывет грамадзянам, якія ўсталявалі за мной нагляд на 6 месяцаў”, — кажа Вінаградаў у размове з нашым карэспандэнтам”. Крыніца: http://www.svaboda.org/a/27821620.html Тытульнае фота дэманструе нам аптымістычна-вясёлую ўсьмешку маладога вулічнага героя. “БелрэдРС” атрымала, відаць, заданьне настроіць сваіх чытачоў-гледачоў на “сімпатычны лад”. У іх на РС прасочваецца ўжо цэлая “фотагалерэя” пра адназначна непрывабных тыпаў (кшталту лукашыста тав. Макея), якія злоўлены фатографам у момант усьмешачкі, хоць да раны прыкладай. Але ж штодзённую фізіяномію нікуды ня дзенеш… Вось і тут абмежаваліся б фотакамплімэнтам! Але не – тут паставілі яшчэ “гераічнае” відэа пра тое, што людзі даўно ўжо называюць — Сьвінтус Грандыёзус. Усё і раскрылася. Нешматлікія грамадзяне грэбліва адварочваюцца і бачком адыходзяць ад шпаны. На гэта ўвесь мярзотны пэрформанс і быў, відаць, разьлічаны яго сапраўднымі сцэнарыстамі. Сьвяты Сьцяг у руках падазронай на выгляд шантрапы, пасярод абсурднай дзеі на фоне нармальнага жыцьця – такою павінна застацца ў сьвядомасьці грамадзтва “беларуская акцыя”. Што называецца, эфэкт асацыятыўнага мысьленьня. Брыдкі сцэнар «легалізавалі» дэмСМІ, падхапіла РС і іншыя “дэмрэдакцыі”. Мы думалі, што “галоўны галадоўшчык краіны”, фізіяномія якога ня ўлазіць ні ў якія фотарамкі, ужо даўно спаліўся на дзяжурнай службе. А ён вяртаецца зноў ды яшчэ як спэцэфэктна! Беларусы заўважылі, што апошнім часам “дэмрэдакцыі” робяць усё “весело и задорно” на самыя нясьмешныя тэмы. Курапацкая сьвятыня ў іх – “хіпова”. А пасьля дзікага па сваёй антыбеларускай абсурднасьці “народнага сходу” замест глыбокай аналітыкі (на якую яны ўжо даўно ня здольныя), “дэмСМІ” пачалі тыражаваць голых дзевак і дзецюкоў, якія нібыта ілюструюць сабой выказваньне начальніка рэжыму. Цяпер, разам з непрывабнай публікайй яны закруцілі ў адну кампазыцыю выяву нашага сьвятога Сьцяга. Таемная душа наёмнай “дэмжурналістыкі” ў краіне, – як расейскі крызіс. Здаецца вось ужо дасягнута дно і далей няма куды падаць. Ажно потым яна незвычайным чынам зноў ускаламучваецца і выдае чарговы “пэрл”. Падобна, што яны зьбіраюцца гэтым займацца бясконца. Але бясконца не атрымаецца. Сяргей Камароўскі 15/7/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |