Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Этап дэкамунізацыі і дэрусіфікацыі Украіны Пазафракцыйны народны дэпутат, свабодавец Андрэй Ільенка пракамэнтаваў выданьню “ГОРДОН” перайменаваньне Маскоўскага праспэкту ў Кіеве ў праспэкт Стэпана Бандэры: Лічу перайменаваньне абсалютна слушным рашэньнем. Даўно пара пазбавіцца ад гістарычнай шызафрэніі і ўшаноўваць людзей, якія змагаліся за існаваньне Украіны. Прычым на дзяржаўным узроўні. Стэпан Бандэра аддаў сваё жыцьцё за незалежнасьць краіны, і мы яе сёньня маем. Альбо, можа, мы павінны ўшаноўваць дзеячаў маскоўскага акупацыйнага рэжыму, які забіваў украінцаў і насаджаў тут замежны таталітарызм? Україна становіцца па-сапраўднаму незалежнай дзяржавай. Некаторыя кажуць, што перайменаваньне вуліц несваечасовае. Дык яно 25 гадоў было несваечасовым. Увесь гэты час нам распавядалі, што ня трэба будаваць Украіну, што ў нас тут павінна быць “Маларосія”, што мы не павінны ўшаноўваць нашых герояў і нам увесь час варта азірацца і глядзець, хто што скажа. Я нават не разумею, у чым тут сутнасьць незадаволенасьці. Калі камусьці не падабаецца Бандэра, які змагаўся за незалежнасьць Украны, значыць, гэтаму чалавеку не падабаецца і сама краіна. Калі нехта лічыць яго “нацыстоўскім злачынцам”, то раю вывучыць гісторыю. Бандэра сядзеў у нацыстоўскім канцлягеры падчас Другой сусьветнай вайны, а два ягоныя родныя браты былі забіты ў зьняволеньні ў лягярох нацыстаў. Гэта ёсьць працяг савецкай міфалогіі, якая абвяшчае нацыстам кожнага ўкраінца, які жадаў незалежнасьці сваёй краіны. Дэкамунізацыю Украіне трэба было пачынаць адразу пасьля набыцьця незалежнасьці. Магчыма, тады ў нас сёньня была б зусім іншая сытуацыя на Данбасе. Там больш за 20 гадоў пры незалежнасьці распаўсюджваліся антыўкраінскія міфы. Па сутнасьці, гэта запаведнік “махровага саўка”. У выніку мы маем там вайну. Этап нявызначанасьці трэба завяршаць. У нас павінна быць дыскусія ўнутры краіны, але ёсьць рэчы фундамэнтальныя. Хто змагаўся за незалежную Украіну – герой, хто выступаў супраць – ня можа ўшаноўвацца ў нашай краіне. Апошнія два з паловай гады адбываецца працэс пабудовы паўнавартаснай незалежнасьці краіны. Не “Маларосіі”, не нейкай постсавецкай краіны, а Украіны. Мы разумеем, хто мы і адкуль. Пазнаем нашу гісторыю, а не навязаныя нам акупантамі выдумкі. Зразумела, калі нам стагоддзяміі навязвалі выдуманую гісторыю, гэта мае свае наступствы. Пераклад з расейскай. 1/8/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |