Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Віталь Портнікаў: Мядзьведзь у авечай скуры Афіцыйны дасьледчы цэнтр Эўрапейскай народнай партыі, названы імем экс-прэм’ера Бэльгіі Вілфрэда Мартэнса і які ўзначальвае зараз экс-прэм’ер Славакіі Мікулаш Дзурында, апублікаваў даклад пад красамоўнай назвай “Мядзьведзь у авечай скуры”. Гэты даклад прысьвечаны разбуральнай дзейнасьці расейскіх прапагандысцкіх цэнтраў і рэсурсаў. Ягоныя аўтары прыходзяць да відавочнай высновы – Крэмль разгарнуў сур’ёзную працу, накіраваную на супрацьдзеяньне эўрапейскаму праекту як такому. Ягоныя СМІ , што працуюць на мовах краін-членаў Эўразьвязу, ягоныя дыскусійныя цэнтры, зьвязаныя з Масквой няўрадавыя арганізацыі – усё гэта працуе на тое, каб даказаць, што Эўропа “не атрымалася”, сее разлад, смуту і сумневы, падаграе скептыцызм сярод рускамоўных эўрапейцаў – асабліва ў краінах Балтыі. Па сутнасьці, Крэмль стварыў тое, у існаваньні чаго заўсёды абвінавачваў Захад – самую сапраўдную сетку ўплыву. Але толькі калі расейскія няўрадавыя арганізацыі, якія атрымліваюць дапамогу з заходніх фондаў, сапраўды займаюцца абаронай правоў чалавека, толькі калі СМІ, якім аказваюць падтрымку, сапраўды пішуць праўду і аказваюцца альтэрнатывай ілжывай прапагандысцкай машыне Крамля, то ў расейскім выпадку ўсё роўна наадварот. Мы маем справу з самымі звычайнымі асяродкамі дэстабілізацыі – нават калі людзі, што працуюць там, выглядаюць “па-заходняму”, размаўляюць на замежных мовах альбо проста зьяўляюцца эўрапейцамі – купленымі мярзотнікамі альбо “карыснымі ідыётамі”, недахопу якіх на Захадзе Крэмль ніколі ня меў. Уласна, з такой прапагандысцкай сеткай і з такімі арганізацыямі Масква экспэрымэнтавала – і працягвае гэта рабіць – ва Украіне. Гэта менавіта тое, што прывяло да раскладаньня грамадзянскай супольнасьці, падрыву дзяржаўных асноваў і ўрэшце да вайны. Аўтары даклада Цэнтра Мартэнса ўпэўнены, што расейскай прапагандзе і таму інстытуцыйнаму ўплыву, які Крэмль хацеў аказваць на Эўразьвяз, неабходна супрацьдзейнічаць. І гэта ёсьць здаровая ацэнка сытуацыі, якая ўключае ў сябе цэлы комплекс захадаў, уключна з супрацьдзеяньнем прарасейскім арганізацыям і распаўсюджваньню аб’ектыўнай інфармацыі на расейскай мове. Але высновы Цэнтра Мартэнса – ня першы такі аналіз і ня першая спроба выпрацаваць комплекс супрацьдзеяньня антыэўрапейскай прапагандзе. І ня выключана, што гэты даклад патоне ў бюракратычнай дрыгве, як і ўсе папярэднія. Уласна, гэта якраз тое, за што расейскія прапагандысты крытыкуюць Эўразьвяз – за няўклюднасьць і няўменьне адстойваць свае агульныя інтарэсы. Аўтарытарнай дзяржаве куды прасьцей наладзіць прапагандысцка-дывэрсійную махіну і забясьпечыць яе шчодрае фінансаваньне, чым хаўрусу дэмакратычных краін – супрацьстаяць гэтаму. 1/8/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |