Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

БУДАЎНІЦТВА АСТРАВЕЦКАЙ АЭС МУСІЦЬ БЫЦЬ СПЫНЕНА!

У сувязі з сур’ёзнымі непаладкамі, якія адбываюцца на будаўніцтве Астравецкай атамнай электрастанцыі, вывучыўшы неабходныя матэрыялы, Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ адзначае, што ў Астраўцы амаль дакладна паўтараюцца заганныя мэтады працы, адыход ад тэхналёгіі, грубыя памылкі і некампетэнтнасьць, як і пры пабудове Чарнобыльскай АЭС. Як вядома, у 1986 годзе гэта прывяло да страшнай катастрофы, расьцягнутай на вякі для Беларусі і ўсёй Эўропы, выклікала сьмерць тысячаў людзей.

Беларускаму народу за маскоўскія крэдыты рыхтуюць другі Чарнобыль, вынікі якога могуць стаць сьмяртэльнымі для беларускай нацыі, катастрафічнымі для Летувы і Польшчы, пагрозай для краін Скандынавіі і цэлай Эўропы.

Мы пацьвярджаем свае ранейшыя высновы і аргумэнты аб энэргетычнай непатрэбнасьці, эканамічнай і экалагічнай шкоднасьці будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Астраўцы, нагадваем пра яе знарочыстую пабудову ў геалагічнай зоне сейсьмічнай актыўнасьці, насуперак геалагічным прагнозам і эканамічным выкладкам аб стратнасьці гэтай АЭС, аб архаічнасьці і ненавуковасьці падыходу ў энэргетыцы. Гэта валюнтарысцкае будаўніцтва з падазронымі мэтамі, насуперак інтарэсам дзяржавы і беларускага народа.

Будаўніцтва АЭС у Астраўцы мусіць быць неадкладна спынена. Гэтым аб’ектам павінны заняцца міжнародныя камісіі па экалогіі, энэргетыцы і атамных тэхналогіях. Самае галоўнае — мусіць быць створана Беларуская грамадзкая экспертная камісія з вучоных і спэцыялістаў, якія зробяць заключэньне аб спыненьні будаўніцтва Астравецкай АЭС.

Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыт – БНФ

14 жніўня 2016 г, г. Менск

17/8/2016 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2016
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024