Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ. СЬВЯТА Ў МЕНСКУ

fe61.jpeg

25 Жніўня, у Менску адзначалі найвялікшае сьвята — Дзень Незалежнасьці — 25-ю гадавіну суверэннай Рэспублікі Беларусь.

У цяперашняй рэжымнай Беларусі гэта быў будні працоўны дзень. Але ў вольнай краіне ён стане сьвяточным выходным днём.

Упершыню за апошнія гады антыбеларускі рэжым пайшоў на малюсенькія саступкі і даў афіцыйны дазвол на некалькі юбілейных мерапрыемстваў. Маладыя людзі пад Беларускімі сьцягамі дэклямавалі вершы Янкі Купалы ля помніка паэту. Іншыя раздавалі беларускія сьцяжкі і бел-чырвона-белыя стужкі на вуліцах горада.

Цэнтральным мерапрыемствам было ўрачыстае юбілейнае спатканьне неабыякавых людзей з Дэпутатамі Незалежнасьці, гэта значыць з дэпутатамі Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, стараньнямі якіх была дасягнута Незалежнасьць Беларусі.

Урачыстасьць арганізавалі сябры народнай Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ. Імпрэза праходзіла ў канферэнц-залі Бізнэс-цэнтра IBB. Адбыўся прыемны і ўзьнёслы вечар.

Напачатку гучэў Беларускі нацыянальны гімн “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”. Перад удзельнікамі спатканьня (больш за 200 асобаў) выступілі з прамовамі, разважаньнямі пра Незалежнасьць і ўспамінамі адзінаццаць Дэпутатаў Незалежнасьці Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 1990-1996 гг. Выступілі: Юры Беленькі, Сяргей Папкоў, Мікалай Крыжаноўскі, Сяргей Антончык, Пётра Садоўскі, Лявон Баршчэўскі, Лявон Дзейка, Алег Трусаў, Аляксандар Сасноў, Віталь Малашка. Па відэазапісу на шырокім экране прамаўляў зь вітаньнем зь Нью-Ёрка Зянон Пазьняк.

Салідарная і ўзьнёслая атмасфэра панавала ў залі. Успомнілі і ўганаравалі памяць памерлых дэпутатаў Адраджэньня. Гэта: Ігар Гермянчук, Ігар Пырх, Галіна Сямдзянава, Барыс Гюнтар, Генадзь Грушавы.

Імпрэза закончылася агульным сьпяваньнем духоўнага Беларускага гімну “Магутны Божа”.

26 жніўня 2016 г. Мар’ян Ванькевіч

1a2.JPG

154.jpeg

f3a.jpg

d85.jpg

613.jpg

b01.jpg

26/8/2016 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2016
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024