Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: АБ “СВАБОДЗЕ”

Атрымаў некалькі абураных тэлефонных званкоў. Усе пра радыё “Свабода”.Трансьлявалі там і надрукавалі чарговага камуністычнага выкапня і беларусажэрцу, такога Івана Антановіча. Гэта былы загадчык Аддзела культуры і ідэалогіі ЦК КПБ. Адтуль кіравалі культурай у Беларусі. Прозьвішча гэтай істоты ў тыя часы (70-80-я гады) было назыўным, калі гаворка заходзіла пра подласьць, забарону ўсяго беларускага, добрага, сьветлага, усялякай вольнай думкі і ўсялякай карыснай беларускай справы. Далей...

26/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Дымавая заслона расейскай прапаганды

З часам раскрыецца цалкам, што гэта ўсё значыць. Але досьвед і эмпірычныя веды ўжо цяпер дазваляюць рабіць пэўныя высновы. У інфармацыйнай прасторы Беларусі і галоўным чынам прасторы расейскай застракацелі адна за адной “нацыяналістычныя” сэнсацыі з Беларусі. Далей...

26/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Крывая дарожка некаторых заходніх палітыкаў

Санкцыі супраць РФ ніяк не зьвязаныя з рэалізацыяй рэформаў ва Украіне. Пра гэта выданьню “ГОРДОН” заявіў украінскі палітолаг, кіраўнік праўленьня Цэнтра прыкладных палітычных дасьледваньняў “Пента” Уладзімер Фісэнка, камэнтуючы словы віцэ-прэзыдэнта ЗША Джозэфа Байдэна пра магчымае зьняцьце санкцый з РФ у выпадку адсутнасьці рэформаў ва Украіне: Далей...

26/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


ПРЭЗЭНТАЦЫЯ КНІГ ЗЯНОНА ПАЗЬНЯКА

У нядзелю 18 верасьня ў беларускім Саборы сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку адбылася прэзэнтацыя новых кніг Зянона Пазьняка — “Незалежнасьць (да 25-годдзя Незалежнасьці Беларусі)” і “Палын-Палын…” — беларускі раман з часоў савецкай акупацыі.

Кнігі прыхільна ўспрынялі ўсе прысутныя. Тыя, хто пасьпелі прачытаць твор, ацэньвалі яго надзвычай высока, падкрэсьліваючы прыцягальную чытэльнасьць, адметную мову і зьмест, які для маладых, што не памятаюць саветчыны, стаў нечаканым адкрыцьцём жыцьця і эпохі, пра якую яны мелі цьмянае ўяўленьне. Казалі, што такога твора ў цяперашняй беларускай літаратуры яшчэ не было, што гэта падзея і творчы здабытак. Выступалі зь меркаваньнямі Ганна Сурмач, Тацьцяна Красоўская, Вольга Талатынік, Натальля Хведарэнка, Галіна Палачаніна, Зьміцер Левіт. Далей...

23/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Цытата дня: “НКВДшны плот, меркаваная будка…”

15 верасьня групка прафанатараў начале з “дэмжурналістам” М. Гаравым (такзваныя “Экспэрты ў абарону Курапатаў”) прывяла ў Курапаты некалькіх прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі. Прафанатары гукалі пра “конкурс па мэмарыялізацыі Курапатаў”. Далей...

23/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Рэжымна-“апазыцыйная” маніпуляцыя

У інфармацыйнай прасторы яшчэ коціцца хваля штучнага захапленьня наконт “прарыву дзьвюх апазыцыянэрак” у рэжымную “палатку”. Радуюцца і так, і гэтак, маўляў, “дала слабіну сістэма” і цяпер “нашы, сапраўдныя народныя прадстаўніцы ў парляманце!” Але вось ужо і з тав. Канапацкай высьвятляюцца “дэталі “, а тут і з Нясьвіжа паступілі зьвесткі ад тамашніх жыхароў-выбаршчыкаў. Менавіта там “гераічна змагалася” за месца ў “палатцы” нам. начальніка ТБМ тав. Анісім. І “перамагла”! Далей...

23/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


“Белрэдакцыя” Радыё Свабода зноў хлусіць

Гэта ж трэба так умець! На працягу ўсяго шоў “галасаваньня” група нібыта прафэсійных журналістаў так аніразу (!) і ня выйшла з рэдакцыі, каб на месцах пабачыць і зафіксаваць падзеі. Яны так і адседзеліся ў сваім камфортным закутку, ня высунулі носа. Можа гэта нейкае “новае веяньне” у міжнароднай журналістыцы, мясцовае вынаходніцтва? Хаця добра аплочаная халява – гэта вельмі старажытная практыка. Далей...

23/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Пуцін плянуе стаць Сталінам

У дзень сьмерці Ёсіфа Сталіна, 5 сакавіка 1953 года, намесьнік старшыні Савета Міністраў СССР маршал Савецкага Саюза Лаўрэнці Берыя быў прызначаны яшчэ і міністрам унутраных спраў СССР. Гэта было няпростае прызначэньне. Далей...

23/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


«Ён такі дэмакратычны…»

Вось вам яшчэ адна ілюстрацыя на тэму “дэмСМІ РБ”. “Беларускі дэмжурналіст” Васіль Сямашка працуе на тэрыторыі акупаванай Украіны. Там ён прадстаўляе – “Sputnik” (Белоруссия). Мабыць, дэмакраты з “дэмСМІ” ўзялі і дамовіліся з дэмакратамі ў “ДНР” і Васіль быў акрэдытаваны пасярод антыўкраінскай арды. Далей...

23/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


І да маскоўцаў дайшло, што на фальшывыя выбары ня трэба хадзіць

Віталь Портнікаў напісаў:
У выніках парляманцкіх выбараў (так і хочацца ўзяць гэтыя словы ў двукосьсе, бо ў суседней краіне няма ні парляманта, ні выбараў), што прайшлі ў Расеі, важная, зразумела, не колькасьць галасоў, атрыманых брыдкай “Едіной Россіей” і яе сатэлітамі, якія разам падтрымалі агрэсіўную палітыку Пуціна. Далей...

23/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: У Беларусі адыгралі чарговы выбарчы фарс

(Выступ на верасьнёўскім 2016 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”)

Паважаныя сябры Сойму, вітаю Вас у Бацькаўшчыне, зычу ўсім здароўя і сілы перад новымі вызваньнямі.

Гэты год для нас юбілейны і важны дзеля асэнсаваньня гісторыі беларускай Незалежнасьці. 25 гадоў таму ў Беларусі адбыліся паваротныя падзеі. Бальшыня з нас была іх удзельнікамі, змагалася за свабоду краіны і вярнула дзяржаўную Незалежнасьць Беларусі. На гэта беларусам спатрэбілася 200 гадоў і ўжо нашаму пакаленьню выпаў гонар падняць над краінай наш сьвяты Сьцяг дзяржаўнай Незалежнасьці. Далей...

20/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Выбары нелегітымныя і несапраўдныя

(Верасьнёўскі Сойм 2016 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

18 верасьня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “У Беларусі адыгралі чарговы выбарчы фарс”. З дакладамі выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Партыі і Фронту. Далей...

20/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Аб фальсіфікацыі парляманцкіх выбараў у Беларусі

(Заява Сойму КХП-БНФ)

Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ ажыцьцяўлялі назіраньне за галасаваньнем на выбарах у Палату Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся 11 верасьня гэтага году. Па выніках назіраньня заяўляем наступнае:

1. Выбары ня могуць быць прызнаныя за справядлівыя і дэмакратычныя з прычыны грубых, сістэматычных і паўсюдных парушэньняў закону, дэмакратычных прынцыпаў і працэдур выбарчага працэсу. Парушэньні выяўлены ў наступным: Далей...

20/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Расейцы на выбары не пайшлі

18-га верасьня ў Расеі адбыліся парляманцкія выбары і выбары мясцовых уладаў. З апошніх дадзеных Цэнтральнай Выбарчай Камісіі вынікае, што сярэдняя фрэквэнцыя па ўсяе Расеі дасягае 33 адсоткі. Далей...

20/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ПАСЬЛЯ СПЭКТАКЛЯ

(Ліст да адраджэнцаў)

Закончыўся першы этап мерапрыемства ўлады пад назовам “Выбары ў палату”. Мы (нашая народная партыя КХП — БНФ) прысутнічалі ў гэтых падзеях у якасьці назіральнікаў за галасаваньнем. Прышло галасаваць на псэўдавыбары 25-30 адсоткаў выбаршчыкаў. Фальсіфікацыйныя камісіі завысілі яўку ў два-пяць разоў. Далей...

15/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Зашумелі нават у АГП

Жыхары сталічнага раёну Зялёны Луг памятаюць гэтую кандыдатку ад АГП на апошніх “выбарах”. Вольга Маёрава была на пікетах з паслухмяным сабачкам і сярод іншага абяцала, калі яе выберуць у “палатку”, арганізаваць прытулак для безгаспадарчых жывёл. Далей...

15/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Слава Рабіновіч: Расею чакае бюджэтны дэфолт

Бюджэтны дэфолт Пуціна і ягонай Арганізаванай Злачыннай Групоўкі.
“Грошай няма. Вы трымайцеся тут, здароўя і добрага настрою!”.

Нядаўна я напісаў пост пад назовам “Пэнсійны дэфолт Пуціна і ягонай АЗГ”, вось ён:
https://www.facebook.com/slava.rabinovich.9/posts/1165800476814598 Далей...

15/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Масква зьбірае сэпаратыстаў з усяго сьвету

Масква. У Маскве на прыканцы верасьня зьбяруцца сэпаратысты з усяго сьвету, каб на зьезьдзе, названым “Дыялог народаў”, узаемна падтрымаць свае прэтэнзіі на ўласную дзяржаву. Пра гэта напісала раніцай расейская агенцыя РБК. Акцыю праводзіць арганізацыя Расейскі антыглабалісцкі рух (АДР), якая, паводле РБК, функцыянуе дзякуючы крамлёўскім фондам. Далей...

15/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Новыя кнігі Зянона Пазьняка

У сярэдзіне жніўня зьявіліся дзьве новыя кнігі Зянона Пазьняка “Палын-палын…” (беларускі раман з часоў савецкай акупацыі) і “Незалежнасьць (да 25-годдзя Незалежнасьці Беларусі). Далей...

15/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: СЛОВА НА СЬМЕРЦЬ ЮРЫ ХАДЫКІ

11-га верасьня памёр Юры Віктаравіч Хадыка, які ад 1989 года быў адным з дзейных і вядамых намесьнікаў старшыні Беларускага Народнага Фронту. У апошнія гады ён жыў у Амэрыцы, не ўступаючы ў кантакт зь беларусамі. Але з інфармацыі ў друку мы даведаліся, што ён быў у ЗША і хварэў на цяжкую хваробу, ад якой і памёр на 79 годзе жыцьця. Далей...

13/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


« Ранейшае  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2016
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024