Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Палітычны і эканамічны крызіс у Вэнэсуэле выклікае ўцёкі сьведкаў, якія ў сваю чаргу падмацоўваюць сьледчыя дзеяньні, што вядуцца ў Злучаных Штатах. Справы па наркатрафіку, заведзеныя супраць прыкметных дзеячаў чавізма, пачынаюць множыцца ў Злучаных Штатах, краіне, якая будучы мэтай вялікай часткі наркотыкаў, адмыслова змагаецца супраць міжнароднага гандлю наркотыкамі. “Гэта толькі пытаньне часу”, — заявіла асоба, якая супрацоўнічае з DEA ( антынаркатычная агенцыя ЗША) ў справе забесьпячэньня сьведкамі, што дапамагаюць у сьледчых дзеяньнях і даюць паказаньні ў фэдэральных судах ЗША. Развал рэжыму, прысьпешаны эканамічным крызісам і агульнай галечай, выклікае рост колькасьці ўцёкаў тых, хто быў пасярэднікам. Яны даюць інфармацыю ў замен на ўласнае выратаваньне. “Гэта ратуйся, хто можа. Урэшце высьвятляецца тое, што шмат гадоў таму было заснавана Уга Чавэсам як наркадзяржава”, — дадае крыніца. Як можна кваліфікаваць краіну, дырэктар і нам. дырэктара Нацыянальнай Антынаркатычнай Агенцыі (ONA) якой – генэралы Нэстар Рэвэрол і Эдзілбэрта Маліна – былі фармальна абвінавачаны ў наркатрафіку, што яны дазвалялі правоз грузаў праз тэрыторыю краіны, пра што паведаміла на гэтым тыдні адна з падаткавых кантор у Нью Ёрку? Краіна, дырэктар ваеннай выведкі і цывільнага шпіянажу якой – генэралы Уга Карвахал і Гэнры Рангэль – атрымлівалі заданьні па выезду за мяжу, каб дапамагаць FARC (марксістоўская партызанская армія Калумбіі) дастаўляць наркотыкі на рынак. Што сказаць, калі гэтыя самыя кіраўнікі потым былі прызначаны кіраваць Міністэрствам Абароны і Міністэрствам Унутраных Спраў і Юстыцыі, альбо на пасады губэрнатараў правінцый? Альбо калі яны маглі ўсталяваць кантакты, блізкія да прэзыдэнцкай сям’і, каб атрымаць вялікі груз какаіна і гандляваць ім, пра што прызналіся два пляменьнікі Нікаласа Мадуры, якія чакаюць суда на Манхэтэне? Вэнэсуэльскі ўрад адказвае на гэта нападкамі, не распачынае сьледства ў адносінах да раскрытых, шчыльна трымаючыся разам з абвінавачанымі, а тыя, застаючыся на тэрыторыі краіны, пазьбягаюць перасьледу паводле міжнародных ордэраў на арышт. І гэта, хаця і ўсё больш выразнае, зьяўляецца толькі вяршыняй айсбэрга, — справы, якія дагэтуль агучаны пасьля правядзеньня шэрагу фэдэральных судоў Злучаных Штатаў і Міністэрства фінансаў гэтай краіны. Застаюцца “закрытыя” абвінавачваньні, якія не агалошваюцца, каб была магчымасьць дабрацца да абвінавачаных. Тыя ж крыніцы, што ўжо ў студзені адкрылі для “АВС”, што начальнік Нацыянальнай Гвардыі генэрал Рэвэрол быў таемна абвінавачаны, паказваюць, што акрамя яго і Маліны, ёсьць яшчэ паўтузіна высокапастаўленых чыноўнікаў Нацыянальнай Гвардыі з таемным “абвінавачваньнем”, падрыхтаваным той жа Падаткавай службай Усходняй Акругі Нью Ёрка. Сьледства было праведзена Ларэтай Лінч, якая ўзначальвала гэтую Падаткавую, а потым была прызначана Абамай кіраўніком Падаткавай службы ЗША. Абвінавачваньні, высунутыя ейнай камандай, паказваюць, што калі Рэвэрол і Маліна кіравалі ONA ў 2008-2010 гг., “яны атрымалі выплаты ад наркагандляроў за тое, што вялі іх падчас разьмяркаваньня какаіна для яго ўвозу ў ЗША”. Такім чынам яны “папярэджвалі гандляроў пра маючыя адбыцца праверкі або пра месцы, дзе вэнэсуэльскія служачыя антынаркатычнай службы меліся праводзіць мерапрыемствы, і так яны давалі магчымасьць наркагандлярам зьмяніць месца захаваньня наркотыкаў або зьмяніць маршруты перавозкі наркотыкаў”. У сваім паведамленьні Падаткавая служба Брукліна нагадвае, што ўжо тры гады таму яна выставіла абвінавачваньні іншым тром афіцэрам Нацыянальнай Гвардыі ніжэйшых чыноў – Васілю Вільярруэлу і Рафаэлю Вільясану за тое, што яны выкарыстоўвалі афіцыйныя машыны для перавозкі больш за сямі тон какаіна ад мяжы з Калумбіяй ў розныя аэрапорты і порты Вэнэсуэлы. Какаін FARC Многія іншыя сьледчыя дзеяньні вядуцца цяпер і могуць завяршыцца фармальным прад’яўленьнем абвінавачваньняў. Як падрабязна раскрываецца гэта ў кнізе “Бумэранг Чавэс”, ёсьць сьведкі, якія запэўніваюць, што прысутнічалі пры тым, як сам Уга Чавэс вызначаў стратэгію дапамогі FARC, купляючы ў яе наркотыкі і пастаўляючы іх на рынак праз Вэнэсуэлу. Гэтым шляхам праходзіла 90% прадукцыі калумбійскага какаіну. Гэтыя сьведкі называюць Дзіасдада Кабэлья – нумара №2 чавізма – галоўным начальнікам ўсёй гэтай калядзяржаўнай сеткі, вядомай як Cartel de los Soles (Картэль Сонцаў). У сетцы таксама вельмі актыўна ўдзельнічалі ягоны брат Давід Кабэлья, які быў дырэктарам Адміністрацыі Мытні і Падаткаў, і Тарэк эль Аісамі, экс-міністр МУС і Юстыцыі, цяперашні губэрнатар Арагуі, якога сьледчыя называюць галоўным сувязным з сеткай наркатрафіка Хэзбалы. Ва ўсёй гэтай стурктуры эмісія бонаў дзяржаўнай нафтавай кампаніі PDVSA і іншыя апэрацыі кампаніі дазвалялі адмываць грошы ў вялікіх колькасьцях. На ўсе гэтыя абвінавачваньні вэнэсуэльскі Урад адказвае пагрозамі тым, хто іх выказвае. “Я выказваю маю салідарнасьць з афіцэрам і ягонай сям’ёй, якія падзьвергліся нападкам з боку ЗША”, — сказаў Мадура, калі даведаўся пра абвінавачваньні на адрас генэрала Рэвэрола. Прэзыдэнт у адказ прызначыў генэрала міністрам МУС і Юстыцыі. Адкрыць рассьледваньне было б нармальнай рэакцыяй ў такім выпадку ў многіх краінах, але ў Вэнэсуэле нормай ёсьць тое, што Урад яшчэ больш узмацняе сваю падтрымку і падвышае рангам кожнага члена блізкага кола чавістаў, якому выстаўлены абвінавачваньні ў тым, што ён быў замешаны ў гандаль наркотыкамі. Яшчэ Чавэс прызначыў міністрам абароны ў 2012 г. генэрала Гэнры Рангэля, якога Міністэрства Фінансаў ЗША незадоўга да гэтага абвінаваціла ў тым, што ён вядзе FARC у яе дзейнасьці па наркатрафіку. Сам Мадура прыняў як героя ўвосені 2014 генэрала Карвахала пасьля таго як дамогся, каб Аруба адмовіў ЗША ў ягонай экстрадыцыі ў гэтую краіну, якая патрабавала выдачы, абвінавачваючы яго ў каардынаваньні перавозкі 5,6 тон какаіна. Акрамя таго, Мадура не пагадзіўся прызнаць, што ягоныя пляменьнікі, арыштаваныя ў Нью Ёрку, вінаватыя, хаця яны прызналіся яшчэ да арышту. Эмілі Х. Бласка Пераклаў з іспанскай В. Буйвал. 5/9/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |