Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Паважаныя фронтаўцы, паважаныя сябры нашай народнай партыі. Мой зварот да Вас і да ўсіх беларусаў, якія разумеюць, што адбываецца ў дзяржаве. 10/9/2016 › Навіны Рэжым фальсіфікуе, журспэцы хлусяць Па ўсёй краіне разгарнуўся першы акт электаральнага спэктаклю рэжысуры антыбеларускага рэжыму – “папярэдняе галасаваньне”. Прафэсіяналы ад журналістыкі (сапраўдныя дэмакратычныя журналісты) дзейнічалі б наступным чынам. Яны б пайшлі па выбарчых участках па ўсёй краіне, рабілі б відэа- , фота- і аўдыёзапісы таго, што адбываецца. Размаўлялі б людзьмі, назіральнікамі, фіксавалі б скандальныя і кур’ёзныя факты. Рабілі б першыя высновы. 10/9/2016 › Навіны Блазен як новы стэрэатып “барцуна за дэмакратыю” Такое раней было больш характэрна для расейскага палітцырку. У маскоўскай традыцыі здаўна існуе традыцыя “чудить-рядить”, “чудить без баяна”, “отрываться на публике”. Жырыноўскі, напрыклад, на сваім блазенстве зрабіў бліскучую паліткар’еру, у 1991 годзе пад свае дэманстрацыйныя выбрыкі нават набраў на выбарах 11 мільёнаў галасоў па ўсёй РФ (!). Непатапляльны “шут гарохавы” існуе ўжо чвэрць стагоддзя і не зьбіраецца на пэнсію. У Расеі гэта ўсё адпрацавана. 10/9/2016 › Навіны Анэкдот дня: Галасуйце за «напарстачніка» з псэўда-апазыцыі! Гэтым разам зноў павесялілі народ комікі з псэўда-БНФ. Аказваецца, у іх ёсьць і свой “амэрыканец”. Ну, тады перамога над лукашызмам непазьбежная. Трэба толькі “на выбары” схадзіць і згуляць з рэжымам у напарсткі. Памятаеце гэтую крымінальніцкую гульню часоў раньняга постсаўка? Памятаеце, хто там заўсёды выйграваў? Ну дык схадзіце “на выбары” і “прагаласуйце”. Комікі вынайшлі спосаб эфэктыўнага змаганьня з рэжымам, яны абавязкава перайграюць яго. Пра гэта і напісана ў кур’ёзным паведамленьні ад палітнапарстачнікаў, ім не прывыкаць. Цытата: Кандидат от БНФ Юрась Зянкович: Я имею амбиции возглавить Беларусь 10/9/2016 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |