Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Рэжым фальсіфікуе, журспэцы хлусяць Па ўсёй краіне разгарнуўся першы акт электаральнага спэктаклю рэжысуры антыбеларускага рэжыму – “папярэдняе галасаваньне”. Прафэсіяналы ад журналістыкі (сапраўдныя дэмакратычныя журналісты) дзейнічалі б наступным чынам. Яны б пайшлі па выбарчых участках па ўсёй краіне, рабілі б відэа- , фота- і аўдыёзапісы таго, што адбываецца. Размаўлялі б людзьмі, назіральнікамі, фіксавалі б скандальныя і кур’ёзныя факты. Рабілі б першыя высновы. Што ж бачым і чуем мы на хвалях “белрэдакцыі” Радыё Свабода? А там цэлая сэрыя рэпартажоў з апошняга футбольнага матчу ў Барысаве. Яно, канешне, добра, што там былі нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі і моладзь гукала патрыятычныя лёзунгі. Але дастаткова было б аднаго рэпартажу, а не запаўненьня стужкі навінаў цэлай сэрыяй з футбольнай арэны. Далей ідзе пра тое, што адбываецца ў Расеі, што ў Шатляндыі і г.д. Ага, каля 10-й раніцы 7 верасьня ўрэшце зьявілася першае паведамленьне “белрэдакцыі” з тэрыторыі выбарчага фарсу. І вось жа які тытул дала рэдакцыя гэтаму паведамленьню – “Выбары-2016: датэрміновае галасаваньне ідзе больш інтэнсіўна, чым у 2012 годзе”. Вось як, аказваецца. У першы дзень датэрміновага галасаваньня на выбарах у Палату прадстаўнікоў на выбарчыя ўчасткі прыйшлі 3,92% выбарнікаў. Такія дадзеныя апублікавала ЦВК. Між тым назіральнікі ад руху «За свабоду» ў межах кампаніі «Права выбару» заяўляюць, што выбарчыя камісіі завышаюць лічбы яўкі на датэрміновым галасаваньні. Паводле дадзеных назіральнікаў, на ўчастку № 637 108-й Каліноўскай акругі ў першы дзень прагаласавалі 500 чалавек, але камісіі сьцьвярджаюць, што прагаласавалі ўжо 928 чалавек. Крыніца: http://www.svaboda.org/a/27971741.html Замест таго, каб самым здабыць адэкватную інфармацыю, РС будуе сваё караценькае паведамленьне на фальшывай пераможнай рэляцыі антыбеларускага рэжыму і выносіць гэта ў тытул матэр’яла. У якасьці мізэрнага дадатку да афіцыёза пададзена таксама надзьмутая статыстыка ад рэжымна-“апазыцыйнага” гібрыда пад назовам “За свабоду”, якая, фактычна, ратуе рэжым “апазыцыйнай” хлусьнёй пра колькасьць прагаласаваўшых. Сяргей Камароўскі 10/9/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |