Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Масква зьбірае сэпаратыстаў з усяго сьвету Масква. У Маскве на прыканцы верасьня зьбяруцца сэпаратысты з усяго сьвету, каб на зьезьдзе, названым “Дыялог народаў”, узаемна падтрымаць свае прэтэнзіі на ўласную дзяржаву. Пра гэта напісала раніцай расейская агенцыя РБК. Акцыю праводзіць арганізацыя Расейскі антыглабалісцкі рух (АДР), якая, паводле РБК, функцыянуе дзякуючы крамлёўскім фондам. Галоўным лёзунгам маскоўскай акцыі сэпаратыстаў ёсьць барацьба за права на самавызначэньне. Арганізатары чакаюць дэлегацыі з Каталоніі, Паўночнай Ірляндыі, Захоняй Сахары, паўночнай Італіі і Шатляндыі, а таксама з амэрыканскіх Гаваяў, Каліфорніі і Тэхаса. Ці будуць прысутнічаць прадстаўнікі “народных рэспублік” з украінскага Данбасу, агенцыя РБК не паведамляе. АДР была заснавана ў 2012 годзе “для падтрымкі народаў, якія адмаўляюць дыктат і прапануюць альтэрнатыўную праграму”. Ганаровымі старшынямі АДР зьяўляюцца сірыйскі прэзыдэнт Башар Асад і былы іранскі прэзыдэнт Махмуд Ахмадзінэжад. Кіраўнік арганізацыі Аляксандр Іонаў сказаў агенцыі РБК, што ягонае аб’яднаньне фінансуецца з дабраахвотных складак і мэтанакіраваных прэзыдэнцкіх грантаў. На арганізацыю рыхтуемай канфэрэнцыі ён нібыта атрымаў ў Крамля 3,5 мільёна рублёў. Паводле дырэктара Цэнтру палітычных тэхналогій Барыса Макаранкі, Масква ў савецкую эру шукала хаўрусьнікаў сярод заходніх сацыял-дэмакратаў і зялёных, а цяпер арыентуецца на крайне правых і сэпаратыстаў. Калі ў савецкія часы Расея не чакала цудаў ад сваіх заходніх хаўрусьнікаў, то цяпер многія ўпэўнены ў значнасьці кантактаў з ультраправымі і сэпаратыстамі нягледзячы на тое, што тыя часта знаходзяцца на маргінэсе грамадзтва, заявіў Макаранка. CTK 15/9/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |