Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Слава Рабіновіч: Расею чакае бюджэтны дэфолт

Бюджэтны дэфолт Пуціна і ягонай Арганізаванай Злачыннай Групоўкі.
“Грошай няма. Вы трымайцеся тут, здароўя і добрага настрою!”.

Нядаўна я напісаў пост пад назовам “Пэнсійны дэфолт Пуціна і ягонай АЗГ”, вось ён:
https://www.facebook.com/slava.rabinovich.9/posts/1165800476814598

Сёньня я напішу пра бюджтны дэфолт Пуціна і ягонай АЗГ, і гэты пост будзе простым.
На працягу першай паловы 2016 года стала зразумела, што дзікі, абсалютна шалёны ваенна-мабілізацыйна-сілавы пуцінскі бюджэт Расеі пачаў генэрыраваць штомесячны дэфіцыт у плюс-мінус паўтрыльёна (!) рублёў у месяц (!!). Магчыма, для кагосьці такія лічбы і не выклікаюць мірганьня чырвонай лямпачкі ў вачах, але ў эканоміцы, якая ўпала з 2 да менш чым 1 трыльёна даляраў у штогадовым ВВП усяго за два гады, і працягвае падаць, штомесячны дэфіцыт бюджэта ў 7-9 мільярдаў даляраў (так-так, у месяц!) зьяўляецца дрэнным, вельмі дрэнным знакам. Асабліва ва ўмовах, калі тры незалежныя галіны ўлады ў Расеі зьнішчаны, Канстытуцыя, КК і правы прыватнай маёмасьці не выконваюцца, і ніхто ня ведае, што будзе ня толькі праз год, але і праз месяц. Эканоміка працягне свой абвал, падаткаабкладаемая база працягне катастрафічна зьніжацца, і дэфіцыт бюджэта будзе толькі расьці, як сьнежны ком.

Ключавыя словы ў першай палове 2016 года – “паўтрыльёна рублёў штомесячнага дэфіцыта”. Ключавыя наогул і ключавыя для гэтага артыкула. Чаму?

Па-першае, таму што я не прыпамінаю часоў, калі апошнім разам у пост-савецкай Расеі дзяржава перажывала бюджэтны дэфіцыт у паўтрыльёна рублёў у месяц. Можа быць, з ліку эканамістаў нехта падкажа?

Па-другое, зробім пошук на маёй старонцы ў Фэйсбуку на ключавое слова “паўтрыльёна”, Што ж мы знойдзем?

Мы ўбачым некалькі пастоў менавіта на гэтую тэму, пачынаючы з траўня 2016 года.

24 траўня 2016 года:
https://www.facebook.com/slava.rabinovich.9/posts/1089141337813846
12 чэрвеня 2016 года:
https://www.facebook.com/slava.rabinovich.9/posts/1100793616648618
23 чэрвеня 2016 года:
https://www.facebook.com/slava.rabinovich.9/posts/1107464089314904
1 жніўня 2016 года:
https://www.facebook.com/slava.rabinovich.9/posts/1132770073450972

Перачытаем зноўку гэтыя пасты і ўсьведамім маштаб: “паўтрыльёна рублёў штомесячнага дэфіцыта”.
Я не кажу пра тое, што можа здарыцца. Я кажу пра тое, што абавязкава здарыцца.
Учора, 9 верасьня 2016 года, намміністра фінансаў паведаміў, што ў адным толкі жніўні 2016 года з Рэзэрвовага фонду на пакрыцьцё дэфіцыту бюджэта зноў было выдаткавана 390 мільярдаў рублёў, і што аб’ём гэтага фонду за адзін толькі месяц скараціўся на 18,4%. І што Рэзэрвовы фонд будзе вычарпаны ў 2017 годзе, і тады, ужо на працягу рэшты 2017 года, фінансаваньня дэфіцыта бюджэта будзе рабіцца за кошт Фонда нацыянальнага забесьпячэньня (“ФНБ”).

Але праблема ў тым, што фінансавыя рынкі – нейкі калектыўны розум інвэстараў – не працуюць, гледзячы ў мінулае або ў цяпершчыну. Яны працуюць, гледзячы ў будучыню. І яны ў нейкі дзень скажуць, што Расея – будучы банкрот. Чаму?

Па-першае, таму што ў Пуціна і “ягонага ўраду” (Медведев не ўлічваецца) няма і ня можа быць ніякага плану выйсьця з фінансава-эканамічнага крызісу ва ўмовах іхняй злачыннай зьнешняй і ўнутранай гэтакзванай “палітыкі”, ва ўмовах войнаў, анэксій, агрэсій, санкцый і шалёнай скасабочанай ваенна-мабілізацыйна-сілавой удзяржаўленай эканомікі. А значыць, бюджэтны дэфіцыт будзе толькі нарастаць, і ФНБ таксама будзе выдаткаваны. І тады застанецца толькі ЗВР.

Па-другое, таму што “пуцінскі рэжым абавязкава збанкрутуе”, што абгрунтоўваецца вось гэтым маім пастом ад 24 жніўня 2016 года:
https://www.facebook.com/slava.rabinovich.9/posts/1151931728201473

Суміраваўшы ўсе аргуманты, “калектыўны розум інвэстараў”, г.зн. фінансавыя рынкі, у нейкі момант скажуць: “Стоп-машына!”

Абваліцца рубель, выбухнуць банкі, зноў згараць накапленьні грамадзян і дэпазіты ІПшнікаў і кампаній.

Гэта будзе толькі пачаткам новай спіралі лейкі, з “Чорнымі лебядзямі” у дадатак.

Пуцін і ягоная АЗГ так і не набылі пачуцьця самазахаваньня. На жаль, яны цягнуць на сваю суіцыдальную місію і ўсіх нас, жыхароў Расеі.

Слава Рабіновіч
Пераклад з расейскай.
Крыніца: Фэйсбук.

15/9/2016 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2016
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024