Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ПАСЬЛЯ СПЭКТАКЛЯ

(Ліст да адраджэнцаў)

Закончыўся першы этап мерапрыемства ўлады пад назовам “Выбары ў палату”. Мы (нашая народная партыя КХП — БНФ) прысутнічалі ў гэтых падзеях у якасьці назіральнікаў за галасаваньнем. Прышло галасаваць на псэўдавыбары 25-30 адсоткаў выбаршчыкаў. Фальсіфікацыйныя камісіі завысілі яўку ў два-пяць разоў. Тое самае адбывалася на антыдэмакратычным “папярэднім галасаваньні”, куды выбаршчыкаў (асабліва залежныя ад адміністрацыі групы насельніцтва) зганялі пад прымусам, пагрозамі і страхам. Тут жа зафіксавана паўсюднае ўкідваньне ў урны чыстых бюлютэняў, прытым пачкамі. Характэрна, што фальсіфікатары ўжо асабліва і не хаваліся ў сваіх злачынных дзеяньнях.

Такім чынам рэальна выбары не адбыліся. Але фальсіфікатары аб’явілі аб поўным камплекце выбраньня псэўдапарляманту.

Чарговае выбарчае злачынства аформлена з несхаваным цынізмам. У будучыні адказнасьць будуць трымаць за гэта арганізатары і выканаўцы рознага ўзроўню, і найперш — старшыня ЦВК, ролю якога бяззьменна выконвае службістка службы чужой дзяржавы. База доказаў існуе. (Гэты суд абавязкова неабходна будзе зрабіць дзеля ачысткі нораваў у грамадзтве пасьля хамскай улады.)

Вышэйсказанае — гэта было пакуль што патрэбнае адступленьне ад тэмы. Вернемся да сутнасьці.

Мы (наша народная партыя) і ўся беларуская грамадзкасьць, што хоча вольнай дэмакратычнай Беларусі, ставіла задачу байкоту, няўдзелу ў фальсіфікацыйным фарсе рэжыму. Трэба, каб людзі перасталі падтрымліваць рэжым і не пайшлі на фальшывыя выбары.

Сэнс такога дзеяньня ў маральнай ізаляцыі рэжыму і ўнутранным непрызнаньні фальшывых выбараў. У выніку нагляднага выяўленьня фальсіфікацыяў фальшывыя выбары ня могуць быць таксама прызнаныя міжнароднай супольнасьцю.

Задача рэжыму была ў адваротным: любымі шляхамі (найперш фальсіфікацыяй яўкі і бюлетэняў) стварыць бачнасьць масавага галасаваньня. І самае галоўнае, што выцякае з гэтага, — дамагчыся міжнароднага прызнаньня фальшывых выбараў за сапраўдныя. Прытым, калі ня цалкам, то хаця б часткова (гэта значыць, каб заходнія бюракраты адзначылі “прагрэс”).

І цяпер — што мы маем. Рэальна выбары не адбыліся, яўка і галасаваньне сфальсіфікаваныя, і тое адзначана міжнароднымі назіральнікамі.

Інфармацыя рэжыму наступная: выбары адбыліся на дэмакратычным узроўні, галасаваньне была “чэсным”, у палату прайшлі прадстаўнікі “апазыцыі”.

Вось гэта якраз і стане тым аргумантам для левакоў (і проста крамлёўскай агентуры) на Захадзе, каб адзначыць “прагрэс”, і магчыма, нават часткова, нешта прызнаць законным у гэтых ілжывых выбарах.

Бяспрынцыпныя ў палітыцы дзьве жанчыны-штрайхбрэхеры, якіх уключылі ў бяспраўную кішэнную палату, напэўна, нават не разумеюць, у якое становішча яны трапілі, пагадзіўшыся з фальсіфікацыяй выбараў і сістэмай ілжы. Мяркуючы па тым, што яны кажуць пра свае планы, — яны не разумеюць таго зусім.

Палітычная логіка, аднак, ў такіх выпадках сьведчыць аб тым, што не сваіх людзей тут не прапускаюць. Шкода. Прыгожыя жанчыны.

Іх скарысталі ўжо і скарыстаюць потым. Варыянты паводзін толькі два: альбо пасіўна ці актыўна супрацоўнічаць з рэжымам у малых справах, альбо — жорсткі канфлікт з сістэмай (з усімі для іх вынікамі ў бяспраўным грамадзтве). Што атрымаецца — вядома, бо кліентаў у палату падабралі прадумана.

З гледзішча паліттэхналёгіі, апэрацыя з уключэньнем (усё бачна) зроблена груба, але прафэсійна. Рэжым улады захоўвае цяпер вытрыманае маўчаньне. Затое шумна дзейнічае ягоная калона ў псэўдаапазыцыі і ў так званых “дэмакратычных СМІ”. На розныя галасы там крычаць аб “першай перамозе”, аб “прарыве” ў “парлямант”, аб “апазыцыі” ў “парляманце” і г. д. Жанчыны наіўна распавядаюць пра свае “апазыцыйныя” пляны ў палаце, а адзін выступовец на мітынгу нават павіншаваў усіх зь вялікім посьпехам “апазыцыі” і гукаў “Жыве Беларусь!”.

Ну, і як жа ні адзначыцць “прагрэс” — мусілі б падумаць у Эўразьвязе, калі “апазыцыя” радуецца і сьвяткуе перамогу? Словам, апэрацыя адпрацавана дакладна.

Тым часам 22 гады пад хамскім рэжымам , відаць, мала чаму навучылі нашае адукаванае грамадзтва ў палітыцы. Нажаль.

Мяркую, што, пэўна дзеля таго Бог і дапусьціў рахманым беларусам такую ўладу, каб яны нешта зразумелі ў жыцьці, што ня хлебам адным жыве чалавек, але словам. І слова гэтае мусіць быць словам праўды, і толькі сваім.

14 верасьня 2016 г. Зянон ПАЗЬНЯК

15/9/2016 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2016
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024