Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ПРЭЗЭНТАЦЫЯ КНІГ ЗЯНОНА ПАЗЬНЯКА

У нядзелю 18 верасьня ў беларускім Саборы сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку адбылася прэзэнтацыя новых кніг Зянона Пазьняка — “Незалежнасьць (да 25-годдзя Незалежнасьці Беларусі)” і “Палын-Палын…” — беларускі раман з часоў савецкай акупацыі.

Кнігі прыхільна ўспрынялі ўсе прысутныя. Тыя, хто пасьпелі прачытаць твор, ацэньвалі яго надзвычай высока, падкрэсьліваючы прыцягальную чытэльнасьць, адметную мову і зьмест, які для маладых, што не памятаюць саветчыны, стаў нечаканым адкрыцьцём жыцьця і эпохі, пра якую яны мелі цьмянае ўяўленьне. Казалі, што такога твора ў цяперашняй беларускай літаратуры яшчэ не было, што гэта падзея і творчы здабытак. Выступалі зь меркаваньнямі Ганна Сурмач, Тацьцяна Красоўская, Вольга Талатынік, Натальля Хведарэнка, Галіна Палачаніна, Зьміцер Левіт. Далей...

23/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Цытата дня: “НКВДшны плот, меркаваная будка…”

15 верасьня групка прафанатараў начале з “дэмжурналістам” М. Гаравым (такзваныя “Экспэрты ў абарону Курапатаў”) прывяла ў Курапаты некалькіх прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі. Прафанатары гукалі пра “конкурс па мэмарыялізацыі Курапатаў”. Далей...

23/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Рэжымна-“апазыцыйная” маніпуляцыя

У інфармацыйнай прасторы яшчэ коціцца хваля штучнага захапленьня наконт “прарыву дзьвюх апазыцыянэрак” у рэжымную “палатку”. Радуюцца і так, і гэтак, маўляў, “дала слабіну сістэма” і цяпер “нашы, сапраўдныя народныя прадстаўніцы ў парляманце!” Але вось ужо і з тав. Канапацкай высьвятляюцца “дэталі “, а тут і з Нясьвіжа паступілі зьвесткі ад тамашніх жыхароў-выбаршчыкаў. Менавіта там “гераічна змагалася” за месца ў “палатцы” нам. начальніка ТБМ тав. Анісім. І “перамагла”! Далей...

23/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


“Белрэдакцыя” Радыё Свабода зноў хлусіць

Гэта ж трэба так умець! На працягу ўсяго шоў “галасаваньня” група нібыта прафэсійных журналістаў так аніразу (!) і ня выйшла з рэдакцыі, каб на месцах пабачыць і зафіксаваць падзеі. Яны так і адседзеліся ў сваім камфортным закутку, ня высунулі носа. Можа гэта нейкае “новае веяньне” у міжнароднай журналістыцы, мясцовае вынаходніцтва? Хаця добра аплочаная халява – гэта вельмі старажытная практыка. Далей...

23/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Пуцін плянуе стаць Сталінам

У дзень сьмерці Ёсіфа Сталіна, 5 сакавіка 1953 года, намесьнік старшыні Савета Міністраў СССР маршал Савецкага Саюза Лаўрэнці Берыя быў прызначаны яшчэ і міністрам унутраных спраў СССР. Гэта было няпростае прызначэньне. Далей...

23/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


«Ён такі дэмакратычны…»

Вось вам яшчэ адна ілюстрацыя на тэму “дэмСМІ РБ”. “Беларускі дэмжурналіст” Васіль Сямашка працуе на тэрыторыі акупаванай Украіны. Там ён прадстаўляе – “Sputnik” (Белоруссия). Мабыць, дэмакраты з “дэмСМІ” ўзялі і дамовіліся з дэмакратамі ў “ДНР” і Васіль быў акрэдытаваны пасярод антыўкраінскай арды. Далей...

23/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


І да маскоўцаў дайшло, што на фальшывыя выбары ня трэба хадзіць

Віталь Портнікаў напісаў:
У выніках парляманцкіх выбараў (так і хочацца ўзяць гэтыя словы ў двукосьсе, бо ў суседней краіне няма ні парляманта, ні выбараў), што прайшлі ў Расеі, важная, зразумела, не колькасьць галасоў, атрыманых брыдкай “Едіной Россіей” і яе сатэлітамі, якія разам падтрымалі агрэсіўную палітыку Пуціна. Далей...

23/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2016
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024