Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
І да маскоўцаў дайшло, што на фальшывыя выбары ня трэба хадзіць Віталь Портнікаў напісаў: Зразумела, што ўсе вынікі выбараў былі напісаны ў адміністрацыі прэзыдэнта за некалькі месяцаў да іх правядзеньн. Зразумела, што ў Думу маглі патрапіць толькі чатыры сэрвільныя “партыі”. Зразумела, што ўсе месцы ў думскім кіраўніцтве ўжо разьмеркаваныя. Паўтаруся, ніякага парляманту ў Расеі няма і быць ня можа, ягоныя функцыі выконваюць клеркі з адміністрацыі прэзыдэнта. А грамадзяне – дакладней, жыхары, грамадзян у Расеі таксама няма – проста ўдзельнічаюць у бессэнсоўным спэктаклі, пакліканым даказаць, што ў іхняй краіне існуюць дэмакратычныя інстытуцыі. Дык вось, самае галоўнае, самае прыкметнае, самае важнае для Расеі – і для нас, яе суседзяў – што жадаючых удзельнічаць у гэтым спэктакле становіцца ўсё менш. І гэта – нягледзячы на тое, што ўлада спрабавала згуляць ў чарговую гульню ў напарстак з думаючай часткай насельніцтва і кінула ёй абгрызаную костку у выглядзе ўдзелу дзьвюх партый дэмакратычнай накіраванасьці – “Яблока” і ПАРНАСа. Зразумела было, што ні ў які парлямант гэтыя партыі не патрапяць, што аддадзеныя за іх галасы проста разьмяркуюць між сабой “пераможцы”. Але ілюзія выбараў усё ж была створана і інтэлігенцыя з сацыяльных сетак атрымала цудоўную магчымасьць спрачацца, хадзіць на выбары або ўсё ж ня варта. Не пайшлі. Перш за ўсё, у сталіцах – Маскве і Санкт-Пецярбурзе. Яўка ў гэтых гарадах у два разы ніжэй, чымсьці на мінулых выбарах. Бо тады – да выразных фальсіфікацый і пратэстаў на Балотнай – яшчэ была ілюзія, што жыхары нешта там рашаюць. Цяпер яна канчаткова зьнікла – і ніякая прысутнасьць “Яблока” у бюлетэні яе ўжо ніколі не адродзіць. У правінцыі, зразумела, яўка розная – ад рэкордаў у Чачэніі да вынікаў, блізкіх да маскоўскіх. Але ў канчатковым рахунку, правінцыя ў Расеі не вырашае наогул нічога. Гэта проста трэба зразумець і прыняць. Расея – гэта не дзяржава. Дзяржава – гэта Масква і “крышку” Пецярбург. У 1991 годзе амаль уся расейская правінцыя падтрымала ГКЧП. А Масква падтрымала Ельцына. І Піцер таксама. І ўсё абласное і краявое начальства – разам з насельніцтвам – ужо праз некалькі дзён радавалася, што забаранілі КПСС. А перамог бы ГКЧП – радаваліся б, што арыштавалі Ельцына. Такія людзі. Ва ўсёй правінцыі – па-за выключэньнем невялікай часткі насельніцтва нацыянальных рэспублік, якія ўсё яшчэ мараць вызваліцца ад імпэрскага гнёту – вялікая частка жыхароў наогул не цікавіцца будучыняй дзяржавы. Скажуць у Маскве, што цяпер прэзыдэнтам будзе Яўлінскі – ну і прыўкрасна. Нават Абама – цудоўна. Толькі не чапайце нас і раскажыце па тэлевізару, што нам думаць. А Маскве не ўсё роўна. Таму калі яе жыхары – як і піцерцы – ня ходзяць на “выбары”, гэта азначае, што расейскія сталіцы перастаюць быць калектыўным Глупавым. Што людзі, якія жывуць там, пачынаюць разумець сваю няздольнасьць паўплываць на падзеі ў краіне з дапамогай дэмакратычных працэдур. А ў спэктаклі ўдзельнічаць не жадаюць. І няхай многія правінцыялы як раней успрымаюць выбары як сьвята, на якое, як на пахаваньне, трэба надзець усё лепшае і адпрасаванае, масквічоў гэтым ужо ня возьмеш. На пахаваньне яны ня хочуць. Нават тая яўка, якая ёсьць у сталіцы – гэта ж бюджэтнікі, якім не адкруціцца, сілавікі і чыноўнікі – бандыты, якія ахоўваюць рэжым. Ну яшчэ, між іншым, тыя самыя людзі – 15 адсоткаў, між іншым, – якія прагаласавалі за “Яблоко”. Тобок на выбары ў Маскве не прыйшоў наогул ніхто. Наогул. Гэта – выдатна. Аб такой страце сувязі паміж пуцінскай апрычнінай і насельніцтвам можна было толькі марыць. Для сталіц гэта ўжо напэўна – не іхняя ўлада, не іхні прэзыдэнт, не іхні парлямант. Чужыя. А свае – зьявяцца, як толькі абваліцца расейская эканоміка. Зразумела, гэта пытаньне не аднаго дня, але тэндэнцыя становіцца відавочнай. Віталь Портнікаў 23/9/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |