Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Рэжымна-“апазыцыйная” маніпуляцыя У інфармацыйнай прасторы яшчэ коціцца хваля штучнага захапленьня наконт “прарыву дзьвюх апазыцыянэрак” у рэжымную “палатку”. Радуюцца і так, і гэтак, маўляў, “дала слабіну сістэма” і цяпер “нашы, сапраўдныя народныя прадстаўніцы ў парляманце!” Але вось ужо і з тав. Канапацкай высьвятляюцца “дэталі “, а тут і з Нясьвіжа паступілі зьвесткі ад тамашніх жыхароў-выбаршчыкаў. Менавіта там “гераічна змагалася” за месца ў “палатцы” нам. начальніка ТБМ тав. Анісім. І “перамагла”! Аднак, у гэтай гісторыі ёсьць свая перадгісторыя. Як і па ўсяе краіне, беларусы масава ведаюць і цудоўна разумеюць, што на такзваных “выбарах” дыктатуры йдзецца не пра сапраўдны выбар, а пра банальнае прызначэньне рэжымнай структурай і яе маскоўскім начальствам засядальнікаў у “палатцы”. Нясьвіжская акруга, натуральна, ня была выключэньнем з жульніцкага маніпуляцыйнага правіла, якое даўно ўжо зацьвердзілася ў якасьці лукашыстоўскай аксіёмы. Усе, хто цікавіцца ў горадзе Радзівілаў палітычнымі працэсамі, ведалі, што рэжым ужо мае сваю прызначэнку ў “палатку”. Вакол гэтай прадстаўніцы мясцовага настаўніцтва (дырэктаркі гімназіі Жураўлёвай) “аўтарытэты” з выбарчых камісій і зьбіраліся гарадзіць увесь фальсіфікацыйны гарод. Але раптам, незадоўга да “выбараў” з Менску паступіла новая ўводная – “у вас будзе новы палатачны кандыдат — апазыцыйны”. Машына на хвіліну спынілася, паміргала лямпачкамі і зьмяніла індывідуальную праграму. Некаторы час далёка ня ўсе ведалі імя новага рэжымнага прызначэнца. Папярэдняя “каронная кандыдатка” (якая ўжо прыкідвала, на якім месцы будзе сядзець у Авальнай залі, ды ў якім раёне атрымае дэпутацкую кватэру ў сталіцы) перажыла такі стрэс, што захварэла і зусім сышла з палатачнай гонкі. 11 верасьня стала вядома, наконт каго ў Нясьвіж прышла ўводная ад рэжыму. Як кажуць на карнавалах і масках-шоў – “танцуюць усе!” Алесь Хадасевіч 23/9/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |