Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Правал выбарчага фарса і «разыначка» Увечары 11 верасьня стала абсалютна зразумела, што насельніцтва нашай сталіцы праваліла арганізаваны рэжымам выбарчы фарс. Назіральнікі паведамляюць пра сумарную колькасьць грамадзян, якія прагаласавалі “датэрмінова” і ў дзень “асноўнага галасаваньня”. Іх прыкладна ад 25 да 30%. Нізкая яўка выбаршчыкаў назіралася ў гарадах і мястэчках па ўсёй краіне. Зараз ідзе апрацоўка паведамленьняў назіральнікаў, якія працавалі ў рэгіёнах. 13/9/2016 › Навіны Фальсыфікацыя выбараў - гэта злачынства 10 верасьня каля беларускага кансуляту ў Нью-Ёрку адбыўся мітынг супроць фальсіфікацыйнай сістэмы выбараў у Беларусі. Глядзець тут: 12/9/2016 › Навіны Назіральнікі, якія падключыліся да сваёй справы на “выбарчых участках” у Менску, паведамляюць, што “такога нахабства і бессаромнасьці яшчэ не было”. Калі раней выбарчыя камісіі хаця б крыху “саромеліся”, то цяпер дзейнічаюць у адкрытую і з вырабленым цынізмам займаюцца падтасоўкамі і фальшаваньнем вынікаў. Пачалося фэнамэнальнае “папярэдняе галасаваньне”, пачаўся фарс… 11/9/2016 › Навіны
Паважаныя фронтаўцы, паважаныя сябры нашай народнай партыі. Мой зварот да Вас і да ўсіх беларусаў, якія разумеюць, што адбываецца ў дзяржаве. 10/9/2016 › Навіны Рэжым фальсіфікуе, журспэцы хлусяць Па ўсёй краіне разгарнуўся першы акт электаральнага спэктаклю рэжысуры антыбеларускага рэжыму – “папярэдняе галасаваньне”. Прафэсіяналы ад журналістыкі (сапраўдныя дэмакратычныя журналісты) дзейнічалі б наступным чынам. Яны б пайшлі па выбарчых участках па ўсёй краіне, рабілі б відэа- , фота- і аўдыёзапісы таго, што адбываецца. Размаўлялі б людзьмі, назіральнікамі, фіксавалі б скандальныя і кур’ёзныя факты. Рабілі б першыя высновы. 10/9/2016 › Навіны Блазен як новы стэрэатып “барцуна за дэмакратыю” Такое раней было больш характэрна для расейскага палітцырку. У маскоўскай традыцыі здаўна існуе традыцыя “чудить-рядить”, “чудить без баяна”, “отрываться на публике”. Жырыноўскі, напрыклад, на сваім блазенстве зрабіў бліскучую паліткар’еру, у 1991 годзе пад свае дэманстрацыйныя выбрыкі нават набраў на выбарах 11 мільёнаў галасоў па ўсёй РФ (!). Непатапляльны “шут гарохавы” існуе ўжо чвэрць стагоддзя і не зьбіраецца на пэнсію. У Расеі гэта ўсё адпрацавана. 10/9/2016 › Навіны Анэкдот дня: Галасуйце за «напарстачніка» з псэўда-апазыцыі! Гэтым разам зноў павесялілі народ комікі з псэўда-БНФ. Аказваецца, у іх ёсьць і свой “амэрыканец”. Ну, тады перамога над лукашызмам непазьбежная. Трэба толькі “на выбары” схадзіць і згуляць з рэжымам у напарсткі. Памятаеце гэтую крымінальніцкую гульню часоў раньняга постсаўка? Памятаеце, хто там заўсёды выйграваў? Ну дык схадзіце “на выбары” і “прагаласуйце”. Комікі вынайшлі спосаб эфэктыўнага змаганьня з рэжымам, яны абавязкава перайграюць яго. Пра гэта і напісана ў кур’ёзным паведамленьні ад палітнапарстачнікаў, ім не прывыкаць. Цытата: Кандидат от БНФ Юрась Зянкович: Я имею амбиции возглавить Беларусь 10/9/2016 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ ВАЙСКОВАЙ СЛАВЫ Дарагія землякі, фронтаўцы, адраджэнцы! Віншую Вас зь вялікім гістарычным сьвятам — Днём Беларускай Вайсковай Славы — 502-й гадавінай перамогі нашага слаўнага ліцьвінскага войска над маскоўскім агрэсарам пад Воршай. 8/9/2016 › Навіны Падчас галасаваньня аб Брэксіце 23 чэрвеня 52% брытанскіх выбаршчыкаў выказаліся за выйсьце з Эўразьвязу. А вось у Шатляндыі 62% галасавалі за тое, каб застацца ў Эўразьвязе. Кіраўнік шатляндскага ўраду Нікола Старджэн, такім чынам, імкнецца да новага рэфэрэндума аб незалежнасьці. 5/9/2016 › Навіны Вох, і хваткі Сева! Акупавалі Крым? Чаплін адразу пачаў разьвіваць багаслоўе вайны. Ёсьць наўпроставыя ўказаньні Бога ўзбройвацца, заявіў ён на прыканцы красавіка 2014 года ў эфіры “Эха Москвы”. “Для хрысьціяніна лепш памерці, чымсьці аддаць на блюзьнерства свае сьвятыні. Лепш пайсьці на вайну, чымсьці даць магчымасьць камусьці пазбавіць сваіх бліжніх, твой народ сьвятыняў і ісьцінай веры”. 5/9/2016 › Навіны Вугорцы супраць масавай іміграцыі Прэм’ер Вугоршчыны Віктар Орбан назваў іміграцыю “атрутай”, а ўсіх уцекачоў – рызыкай для бясьпекі. “Вугоршчыне ня трэба ніводнага мігранта, каб функцыянавала эканоміка”, — заявіў ён у аўторак на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з фэдэральным канцлерам Аўстрыі Хрысьціянам Кэрнам. Таму гэтай краіне не патрэбна сумесная іміграцыйная палітыка Эўропы. 5/9/2016 › Навіны Віктар Шандаровіч: Крымінальнік з кадраў Пуціна Мы наогул пра яго даўно забыліся. Міхаіл Бабіч – кадравы рэзэрв Пуціна. Слухайце, блакітныя гады далёкія, 90-я гады. Віцэ-прэзыдэнт “Росмясмолторга”. Сьледчы камітэт абвінаваціў кампанію ў тым, што яна прысабечыла 2 млрд рублёў. Бабіч пасьпеў саскочыць на працу ў фэдэральнае агенцтва. Пасадзілі іншага за крадзёж. 5/9/2016 › Навіны Палітычны і эканамічны крызіс у Вэнэсуэле выклікае ўцёкі сьведкаў, якія ў сваю чаргу падмацоўваюць сьледчыя дзеяньні, што вядуцца ў Злучаных Штатах. 5/9/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |