Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
30 КАСТРЫЧНІКА – ШЭСЬЦЕ І МІТЫНГ НА ДЗЯДЫ Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ заклікае прыняць удзел у мэмарыяльных мерапрыемствах, прысьвечаных Дню памяці продкаў Дзяды. У Менску адбудуцца шэсьце і мітынг 30 кастрычніка. Інфармацыйная камісія БНФ “Адраджэньне” і КХП–БНФ / 26/10/2016 › Навіны Віншую ўсіх сяброў Партыі і Народнага Фронту з 28 гадавінай стварэньня БНФ! Жыве Беларусь! Зянон Пазьняк 19-Х-2016. 20/10/2016 › Навіны “Расея адкажа перад міжнародным трыбуналам за забітых” Вынікі міжнароднай сьледчай групы ў справе катастрофы малайзійскага самалёта адназначна паказваюць, што ў яго зьнішчэньне была непасрэдна заангажавана Расея – заявіла віцэ-прэм’ер па справах інтэграцыі з Эўразьвязам і НАТО Івана Клымпуш-Цыекадзэ. 20/10/2016 › Навіны “У Менску адбылася ўстаноўчая канфэрэнцыя Асамблеі народных прадстаўнікоў, створаная зь ліку кандыдатаў у дэпутаты на парляманцкіх выбарах ад правацэнтрысцкай кааліцыі (Аб’яднанай грамадзянскай партыі, аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» і руху «За свабоду»). 20/10/2016 › Навіны Русіфікатарская “свара” у Гомелі У інфармацыйнай прасторы паплыла апазыц-навіна з Гомеля. Там мясцовыя ўлады звольнілі дырэктарку “Гомельского молодёжного театра” мадам Гарину (сапр. – З. Пархамчук). У знак пратэсту з трупы звольніліся яшчэ трое “вядучых акцёраў”. Мясцовым уладам, як паведамляюць акцёры і журналісты, не спадабалася нешта ў рэжысуры і нешта ў афішах тэатра (“надта змрочных”). 20/10/2016 › Навіны НІЗКІ ЎЗРОВЕНЬ РАСЕЙСКАГА МІНІСТРА Міністр культуры РФ Уладзімір Мядзінскі абазваў “мярзотнікамі скончанымі” людзей, што вядуць дыскусіі аб сапраўднасьці гісторыі “28 герояў-панфілаўцаў”. Пра гэта паведамляе ТАСС. 20/10/2016 › Навіны За кулісамі расейскай акупацыі Сьледства ў справе забойства аднаго з лідэраў сэпаратыстаў Яўгена Жыліна адкрыла закулісьсе расейскага кіраваньня ва ўсходняй Украіне. 20/10/2016 › Навіны Зянон Пазьняк: НЯМЕЦКІ ЎДАР У ПЛЕЧЫ ВОЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ (Выступ на кастрычніцкім 2016 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”) Паважаныя мябры Сойму, вітаю Вас у Бацькаўшчыне, зычу ўсім ваярскага настрою і веры ў нашу будучыню, якая нягледзячы ні на што, набліжаецца. Агляд нашага ўнутранага жыцьця і сусьветных перамен паказвае, што ў апошні час адбываецца шмат кепскіх падзей. 10/10/2016 › Навіны Аб недапушчальнасьці прызнаньня сфальшаваных парляманцкіх выбараў у Беларусі 6 кастрычніка гэтага года дэпутаты нямецкага Бундэстага Ута Фінк-Крэмэр і Алівэр Качмарэк заявілі ў Менску, што Бундэстаг будзе на афіцыйным узроўні працаваць з абедзьвюма палатамі нелегітымнага кішэннага парляманту Лукашэнкі Дэпутаты Бундэстага спаткаліся з кіраўніком МЗС Беларусі афіцэрам савецкага КГБ Уладзімірам Макеем і з прызначанымі рэжымам дэпутатамі палаты прадстаўнікоў. 10/10/2016 › Навіны БЕЛАРУСЫ – ЗА БЕЛАРУСЬ! НІШТО НЕ ЎРАТУЕ НІ МАСКОЎШЧЫНУ, НІ ЯЕ МЕНСКАГА САТРАПА (Кастрычніцкі Сойм 2016 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”) 9 кастрычніка ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Падзеі, што супраць Беларусі”. З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Партыі і Фронту. 10/10/2016 › Навіны Пайшло-паехала…– новая творчасьць пагарэлага жанру Можа хто зь беларусаў наіўна падумаў, што вэтэран НКВД зь Бел-Чырвона-Белым Сьцягам у час збору подпісаў за Сьцяг быў выпадковым сюжэтным матывам? Магчыма. Можа тое, што ён забіваў украінцаў (біл бендеровцев) таксама выпадкова. Можа быць. 10/10/2016 › Навіны У Сеціве зьявіліся паведамленьні з Маладэчна. Там людзі ўбачылі, як па горадзе ходзіць чалавек у форменнай фуражцы афіцэра гітлерскай арміі, і здалі яго ў міліцыю. Раней гэтую асобу бачылі ўсю апранутую ў гітлерскую ўніформу. Цяпер гэты 33-гадовы грамадзянін дае паказаньні ў міліцэйскім пастарунку. Кажа, што купіў фуражку на барахолцы і г.д. 10/10/2016 › Навіны Наркотыкі за грошы эўрапейскіх падаткаплацельшчыкаў Аўганец, які хадайнічае аб атрыманьні прытулку ў Аўстрыі, выкарыстоўваў выплаты, што выдаюцца імігрантам, на падарожжы ў Аўганістан, дзе ён стварыў “наркотыкавую сетку” – сьцьвярджае аўстрыйская пракуратура. Мужчыну арыштавалі. 10/10/2016 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |