Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
За кулісамі расейскай акупацыі Сьледства ў справе забойства аднаго з лідэраў сэпаратыстаў Яўгена Жыліна адкрыла закулісьсе расейскага кіраваньня ва ўсходняй Украіне. Забіты быў арганізатарам груп баевікоў, які змагаліся супраць украінскай рэвалюцыі, а потым стваральнікам атрада сэпаратыстаў “Оплот” у Данецку. Ён загінуў, застрэлены ў аўторак у люксюсовым рэстаране, што ў закрытым пасёлку маёнткаў пад Масквой, у раёне, дзе жывуць самыя багатыя расейцы. Перш чым згубіць прытомнасьць, ягоны цяжка паранены ахоўнік пасьпеў прамармытаць паліцыянтам: “шахты на Данбасе”. Такім чынам, прынята як галоўную вэрсію факт, што Жылін загінуў з прычыны нелегальнай і паўлегальнай дзейнасьці, якой ён займаўся з тамашнімі лідэрамі і камандзёрамі сэпаратыстаў. Падобнымі рэчамі займаўся забіты Жылін яшчэ ў часы валадараньня Віктара Януковіча. Адзін з украінскіх палітыкаў успамінаў, што будучы сэпаратыст штосуботу вазіў з Харкава ў Кіеў наяўныя грошы: хабар ад мясцовых бізнэсоўцаў і палітыкаў для клана Януковічаў у сталіцы. Але ў Расеі ўсё пайшло наперакасяк. Расейскі “чорны” і “шэры” рынак фінансавых паслуг (галоўным чынам легалізацыя даходаў праз фікцыйныя фірмы) “даўно падзелены, чужаніцы нікому не патрэбныя, а ўсе апэрацыі кантралююцца спэцслужбамі”. Пад іхнім адмысловым даглядам знаходзіцца “чорная фінансавая дзірка”, якой зьяўляюцца акупаваныя тэрыторыі, якія гарантуюць вялізныя прыбыткі. Іншы прышлы з Украіны “Мішаня Касы” (правая рука ўкраінскага мільярдэра Рыната Ахметава), быў застрэлены ў сьнежні 2015 года ў Крыме за тое, што спрабаваў увайсьці на расейскі рынак падробленых акцызных тавараў. Жылін, здаецца, заняўся вывазам з Данбаса здабытага там вугля, продажам яго ў Расеі, але таксама й ва Украіне (як паўднёваафрыканскага). Назад ён перавозіў на акупаваныя тэрыторыі бэнзін і машыннае масла – пад патранатам украінскага мільянэра Сяргея Курчанкі, які ўцёк у Расею. Але ён ў хуткім часе загарадзіў дарогу расейскім вайскоўцам, якія дакладна тое ж самае (тобок паліва) прадаюць на Данбасе з армейскіх складоў. Анджэй Ламаноўскі 20/10/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |