Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
НІЗКІ ЎЗРОВЕНЬ РАСЕЙСКАГА МІНІСТРА Міністр культуры РФ Уладзімір Мядзінскі абазваў “мярзотнікамі скончанымі” людзей, што вядуць дыскусіі аб сапраўднасьці гісторыі “28 герояў-панфілаўцаў”. Пра гэта паведамляе ТАСС. “Маё найглыбейшае перакананьне заключаецца ў тым, што, нават калі б гэтая гісторыя была выдумана ад пачатку да канца, нават калі б не было Панфілава, нават калі б не было нічога, — гэта сьвятая легенда, да якой проста нельга дакранацца, — заявіў чыноўнік. – Само абмеркаваньне тэмы, на мой погляд, гэта блюзьнерства”. Пры гэтым Мядзінскі прызнаў, што 28 – лічба “у пэўнай ступені ўмоўная”. “Было іх 28, 30, 38, нават можа 48 з 130 – мы ня ведаем, — зазначыў далей чыноўнік. – І ніхто ня ведае і ніколі не даведаецца. І пра гэта ня мае сэнсу даведвацца”. У ліпені 2015 года Дзяржаўны архіў Расейскай Фэдэрацыі зьмясьціў на сваім сайце адлічбаваны даклад “Аб 28 панфілаўцах”, падрыхтаваны ў 1948 годзе Галоўнай вайсковай пракуратурай СССР. У ім даказваецца, што гісторыя 28 байцоў дывізіі Панфілава, якія нібыта спынілі коштам уласнага жыцьця германскую танкавую атаку пад Масквой у лістападзе 1941-га, была газэтнай выдумкай. Дырэктар Дзяржархіва Сяргей Міроненка назваў гісторыю “герояў-панфілаўцаў” міфам. Пасьля гэтага Мядзінскі прыгразіў Міроненку звальненьнем. “Ёсьць пытаньне таго, чым работнікі архіваў павінны займацца”, — заявіў кіраўнік Мінкульта. Дырэктар архіва, зазначыў ён, — “гэта не пісьменьнік, не журналіст, не змагар з гістарычнымі фальсіфікацыямі”. У сакавіку сёлета Міроненку зьнялі з пасады дырэктара – як сьцьвярджалася, на ягонае ўласнае жаданьне. У чэрвені Мядзінскі заявіў, што барацьба з фальсіфікацыяй гісторыі Расеі, як і было, актуальная, бо гэта “барацьба за чалавечыя душы”. Між тым дысэртацыйная рада Уральскага ўнівэрсітэта ў Екацярынбурзе разглядае пытаньне аб пазбаўленьні Мядзінскага ступені доктара гістарычных навук. Разбіральніцтва ініцыявалі двое-навукоўцаў-гісторыкаў і член “Дысернэта”. Яны ўказалі, у прыватнасьці, на грубейшыя мэтадалагічныя і факталагічныя памылкі ў рабоце Мядзінскага, а таксама на тое, што ў бібліяграфіі дысэртацыі прысутнічаюць фрагмэнты бібліяграфій чужых дасьледваньняў. Пераклад з расейскай. 20/10/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |