Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: Слуцкі Збройны Чын. 96-я ўгодкі мужнай барацьбы

Слуцкі збройны чын – гэта яскравая і адначасна дзіўная старонка ў гісторыі Беларусі, калі ў пагрозьлівай сытуацыі народ арганізаваўся на барацьбу супраць непамерна вялікай сілы ворага, праявіў незвычайны энтузіязм і гераізм у няроўным змаганьні. Далей...

28/11/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Адраджэнцы адзначылі Дзень Герояў на Случчыне

slucak16-2-002.JPG
27 лістапада група сяброў і прыхільнікаў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ выехала зь Менску на Случчыну. Патрыёты наведалі славутыя мясьціны, зьвязаныя з сьвятой памяцьцю Слуцкага Збройнага Чыну 1920 года: Грозаў, Семежава, Вызну (цяпер – Чырвоная Слабада) і завяршылі мэмарыяльныя мерапрыемствы ў Слуцку. Далей...

28/11/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Cлава Рабіновіч: У іх няма нават 5 гадоў на стагнацыю

Журналіст: Цяперашняя эліта не хавае сваіх намераў заставацца ва ўладзе, нягледзячы на тое, што іх ваяўнічая некампэтэнтнасьць і авантурызм ужо паставілі краіну на грань катастрофы. Атрымаецца ў іх, як Вы думаеце?

Слава Рабіновіч: Акрамя іншага, адной з галоўных прычын абвалу СССР было тое, што партнамэнклатура, якая вяла паводле савецкіх мерак раскошны вобраз жыцьця, купляла ежу і апраналася ў спэцразмеркавальніках, Далей...

25/11/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Віталь Портнікаў: Тытанік пераможцаў

Арышт расейскага міністра эканомікі Аляксея Улюкаева можа азначаць пачатак вайны за кантроль над зьменай улады ў Расеі. Далей...

25/11/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Андрэй Піянткоўскі: Нюрнбэргскі працэс для групоўкі Пуціна

Заключэньне Міжнароднага крымінальнага суду (МКС), які прызнаў акупацыю Крыма роўназначнай вайне паміж Украінай і Расеяй, стварае юрыдычную базу для абвінавачваньня расейскага кіраўніцтва ў ваенных злачынствах у Крыме і на Данбасе. Пра гэта ў камэнтары для выданьня “ГОРДОН” заявіў расейскі палітолаг і публіцыст Андрэй Піянткоўскі: Далей...

25/11/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Яму 93 гады, Трамп прымусіў яго галасаваць упершыню

Дванаццаць журналістаў з шасьці розных краін аб’езьдзілі ўсю Амэрыку перад выбарамі. Калі рэпубліканец перамог, то менавіта дзякуючы галасам тых, хто зазвычай не галасаваў. Далей...

25/11/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Чырвоны генэрал

Прэзыдэнцкія выбары ў Баўгарыі выйграў сацыялістычны прарасейскі кандыдат Румэн Радзеў. Былы лётчык і камандуючы ваенна-паветраных сілаў, 53-гадовы Радзеў надоечы сказаў, што Эўразьвяз павінен адмяніць санкцыі супраць Расеі. Яго нечаканае абраньне на кіраўніка Баўгарыі выклікала ступар ў вялікіх эўрапейскіх сталіцах, а потым падаўся ў адстаўку прэм’ер Бойка Барысаў. Далей...

25/11/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯK: ХАЙ БОГ БЕРАЖЭ АМЭРЫКУ!

У першай палове лістапада ў міжнародным плане дамінавала інфармацыя пра выбары прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі.

Гэтыя выбары былі вельмі значымымі для будучыні Злучаных Штатаў і, практычна, для ўсяго сьвету. “Абамаўскі камунізм” настолькі залез у скуру сярэднім амэрыканцам, што на выбары гатовыя былі ісьці тыя, якія ніколі не галасавалі і не цікавіліся палітыкай, і толькі дзеля таго, каб не было больш працягу “абамыкэр” і ўсяго таго, што яны самы сабе прыгатавалі восем гадоў таму. Але кандыдытам на прэзыдэнта мусіла б быць асоба, гатовая перамяніць становішча. Далей...

17/11/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Лезуць праз вакно: расейскія ваенныя базы ў Беларусі хочуць называць «сумеснымі інфраструктурамі»

Лістападаўскі Сойм 2016 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

13 лістапада ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Беларусы за моцную Амэрыку”. З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Партыі і Фронту. Далей...

16/11/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Віталь Портнікаў: Ода баязьлівасьці. Новы гімн Эўразьвязу

Прэм’ер-міністр Нідэрляндаў Марк Рутэ заявіў, што будзе імкнуцца знайсьці кампраміс, які дазволіць ягонай краіне падпісаць Пагадненьне аб асацыяцыі Украіны з Эўразьвязам нягледзячы на вынікі вядомага кансультацыйнага рэфэрэндума. Рутэ хоча дамагчыся прыняцьця юрыдычна абавязальнага дакуманта, у якім неабходна ўказаць, што яно не зьяўляецца перадпасылкай для паўнапраўнага членства Украіны ў ЭЗ, атрыманьня нашай краінай калектыўных гарантый бясьпекі і абавязацельстваў прадастаўляць ваенную дапамогу. Акрамя таго, Рутэ хоча, каб у пагадненьні было прапісана, што яно не дае ўкраінцам права на працу ў краіннах ЭЗ. Далей...

16/11/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Посьпех украінскай контрвыведкі

Украінскім журналістам замест зацыкліваньня на э-дэкларацыях прадажных чыноўнікаў і дэпутатаў варта было б зьвярнуць увагу на сапраўдную перамогу, якой ніколі не было б без украінскіх спэцслужбаў. Зрыў дзяржаўнага перавароту ў Чарнагорыі са спробай адхіленьня прэм’ера Міла Джуканавіча. Далей...

16/11/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Віталь Портнікаў: Расея. Пачатак канца

“2016 год – гэта той год, калі мы зможам апошні раз так выдаткоўваць нашы запасы, нашы рэзэрвы. А далей у нас такіх рэсурсаў ня будзе, таму пытаньне аб кансалідацыі бюджэту стаіць на парадку дня як задача нумар адзін” – зазначыў кіраўнік расейскага фінансавага ведамства. Далей...

16/11/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Апэрацыя “Мушкецёр”

Роўна 60 гадоў таму ізраільскія войскі ўварваліся на Сінай і распалілі Суэцкі крызіс.

29 кастрычніка 1956 г. пасьля поўдня ізраільская армія распачала апэрацыю “Кадэш”, мэтай якой было здабыць стратэгічныя пазыцыі на Сінайскай паўвыспе, ліквідаваць блакаду Ціранскай пратокі і зрабіць немагчымымі далейшыя вылазкі палестынскіх партызан з сэктара Газы (тады пад эгіпецкім кантролем) на тэрыторыю габрэйскай дзяржавы. Далей...

16/11/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Бяда карупцыі ва Украіне

Антыкарупцыйная рэформа адкрыла вялізную розьніцу ў памеры маёмасьці абраных народам палітыкаў і народа, хаця палітыкі афіцыйна ня маюць высокіх заробкаў. Далей...

16/11/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: НЕКАЛЬКІ СЛОВАЎ ПРА ВЫБАРЫ Ў АМЭРЫЦЫ

Учора ў ЗША адбыліся выбары прэзыдэнта. Як і чакалася, выбралі Трампа. Для Беларусі гэта можа быць лепшы варыянт, бо спадзяваньні Крамля на гешэфты з Трампам ня спраўдзяцца. Нармальная Амэрыка ўздыхнула з палёгкай. Яшчэ адной лібэральнай кучы яна ўжо, відаць, ня вытрымала б. Далей...

9/11/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: Лошыца-2016. Расстрэляныя дзяды

Дарагія землякі, паважаныя беларусы, працягваецца наша вялікае сьвята Дзяды, якое дазваляе нам памятаць пра нашых продкаў і нашу гісторыю.

Самая балесная наша гісторыя — гэта памяць пра генацыд народа, які рабілі на нашай зямлі акупанты. Пасьля іх засталіся месцы расстрэлаў і зьнішчэньня людзей. Яны пакінулі тут свае помнікі акупацыі і зьдзеку над народам — розных Ленінаў ды Калінінаў, Сьвярдловых ды Суворавых. Памятайма, што гэтыя іхныя балваны і танкі на пастамэнтах ня ёсьць помнікамі нашай гісторыі і культуры. Гэта ёсьць чужыя адзнакі акупацыі, прыніжэньня нашай краіны і сьмерці нашых людзей. Далей...

8/11/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Дзяды ў Лошыцы

6-га лістапада ў Менску працягвалася адзначэньне Дзядоў. Сябры народнай Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ арганізавалі шэсьце да Лошыцкага яра і Лошыцкага Крыжа пакуты. Быў холад і дождж з мокрым сьнегам. Тым ня менш адзначыць памяць расстраляных прышло каля чатырох дясяткаў чалавек. Гаварылі прамавы, запалілі зьнічы і сьвечкі, схілілі беларускія Бел-Чырвона-Белыя сьцягі.

У 1937 годзе маскоўскія бальшавікі расстралялі тут каля дзесяці тысячаў беларускіх людзей. Памяць пра іхнія пакуты ня загіне ніколі, праклён забойцам спраўдзіцца і справядлівасьць будзе.

М. В-іч

8/11/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Віталь Портнікаў: Масква наладжвае дэстабілізацыю незалежных краін

Перамога Дадона – толькі пачатак плана дэстабілізацыі Украіны.

Прарасейскі кандыдат Ігар Дадон спыніўся літаральна ў мілімэтры ад перамогі на выбарах новага прэзыдэнта Рэспублікі Малдова. Фактычна адзіны кандыдат праэўрапейксіх сілаў Мая Санду атрымала 38% галасоў. Пры гэтым перамогу Дадона ў першым туры “скраў” іншы маскоўскі агент на малдаўскай палітычнай арэне – адыёзны бізнэсовец і мэр Бэльцаў Рэната Усаты, які высунуў уласнага кандыдата. Далей...

8/11/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Путч і расейскія агенты

Падгорыца/Сараева – Яны дзейнічаюць так, нібыта Чарнагорыі пагражаюць паводка і хімічныя аварыі. З панядзелка ў гэтай балканскай краіне з 625000 жыхароў праводзяцца вучэньні НАТО па абароне ад катастрофаў. 32 дзяржавы і 680 асобаў удзельнічаюць у іх. Чарнагорыя павінна паказаць, што яна гатовая да маючага адбыцца ўступленьня ў НАТО. Далей...

8/11/2016 › Навіны



Зянон ПАЗЬНЯК: ДЗЯДЫ-16. КУРАПАТЫ НЕ ПАЎТОРАЦЦА, БО МЫ ПЕРАМОЖАМ!

Дарагія землякі, дарагія беларусы!
Пачынаецца сьветлае сьвята Дзядоў, той час, які абавязвае нас задумацца над сваім існаваньнем і над сутнасьцю нашай гісторыі.

Відаць, пасьля Вялікадня і Нараджэньня Хрыстова гэта ёсьць найважнейшае сьвята ў хрысьціянскім сьвеце. Яго адзначаюць па-рознаму ў розных краінах. Ёсьць месцы, дзе адбываюцца мільённыя шэсьці на могілкі. Складваецца ўражаньне тады, што ўся нацыя ў гэтыя дні перасяляецца на магілы, каб спаткацца з сымваламі і памяцьцю сваіх продкаў. Гэта ўражвае, бо ўспрымаецца як вобраз вечнага існаваньня. Вось у гэтым ёсьць моцны духоўны сэнс такога сьвята. Невыпадкова, што бязбожныя ворагі чалавецтва забаранялі яго, каб чалавек не ўсьведамляў вечнасьці, каб нацыя не адчувала адзінства. Далей...

1/11/2016 › Навіны

Камэнтаваць


« Ранейшае  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2016
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024