Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: ДЗЯДЫ-16. КУРАПАТЫ НЕ ПАЎТОРАЦЦА, БО МЫ ПЕРАМОЖАМ! Дарагія землякі, дарагія беларусы! Відаць, пасьля Вялікадня і Нараджэньня Хрыстова гэта ёсьць найважнейшае сьвята ў хрысьціянскім сьвеце. Яго адзначаюць па-рознаму ў розных краінах. Ёсьць месцы, дзе адбываюцца мільённыя шэсьці на могілкі. Складваецца ўражаньне тады, што ўся нацыя ў гэтыя дні перасяляецца на магілы, каб спаткацца з сымваламі і памяцьцю сваіх продкаў. Гэта ўражвае, бо ўспрымаецца як вобраз вечнага існаваньня. Вось у гэтым ёсьць моцны духоўны сэнс такога сьвята. Невыпадкова, што бязбожныя ворагі чалавецтва забаранялі яго, каб чалавек не ўсьведамляў вечнасьці, каб нацыя не адчувала адзінства. 1/11/2016 › Навіны Рыхтуемся да абароны нашай Радзімы і вораг знойдзе сваю пагібель на нашай зямлі (Дзяды. Мэмарыяльнае шэсьце і мітынг у Курапатах) 30 кастрычніка на заклік Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ у нашай сталіцы сабраліся сотні людзей, каб ушанаваць Дзядоў. Удзельнікі сьвята прайшлі праз цэнтр горада пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі, несьлі некалькі вялікіх крыжоў. Шмат было юнакоў і дзяўчатаў, а таксама маладых сем’яў з дзецьмі. 1/11/2016 › Навіны Аляксандр Скобаў: Пуцінская Расея і Захад У сваім выступе на Форуме свабоднай Расеі ў Вільні Маша Гэсэн указала на дзьве фундамэнтальныя памылкі, якія дапускаюць заходнія эліты ў адносінах да рэжыма Пуціна. Памылка першая: заходнія лідэры і большасьць экспэртаў мяркуюць, што паводзіны Пуціна “рэактыўныя”, тобок ягоныя дзеяньні вызначаюцца сытуацыяй, якая складваецца, і зьяўляюцца ў першую чаргу адказам на паводзіны Захада. На самой жа справе палітыка Пуціна выцякае ў першую чаргу зь ягоных уласных уяўленьняў аб сьвеце. 1/11/2016 › Навіны Слава Рабіновіч: Палова бюджэту РФ ідзе на “абарону” У бюджэце Расеі 2016 года на зьнішчэньне “санкцыйных” прадуктаў харчаваньня прадугледжана пяць мільярдаў рублёў. Канфіскаваны пэнсійныя накапленьні грамадзян за некалькі гадоў, не індэксуюцца пэнсіі па існуючым выплатам, зразаюцца і так жабрацкія выдаткі бюджэта на адукацыю, ахову здароўя і іншыя сацыяльныя патрэбы, але на зьнішчэньне “санкцыйных” прадуктаў харчаваньня ў бюджэце прадугледжана пяць мільярдаў рублёў. 1/11/2016 › Навіны “Мы імкнемся абнавіць патрэбны ўзровень баездольнасьці з мэтай забясьпечыць адпалохваючы эфэкт”, — заявіў камандуючы амэрыканскіх сухапутных сіл у Эўропе Бэн Ходжэс. 1/11/2016 › Навіны Будапэшт. Вугоршчына не дазволіць, каб хто-кольвечы зьневажальна казаў пра рэвалюцыю 1956 года і яе ахвяры. Гэты адказ вугорскае міністэрства замежных спраў хоча выкласьці амбасадару Расеі ў Вугоршчыне. 1/11/2016 › Навіны Блюзьнерства не зарэгістравалі Рыга. Латвія адмовіла ў рэгістрацыі Царкве лятаючай спагэціевай пачвары, руху, які праявіўся ў Злучаных Штатах з 2005 года як царкоўная пародыя. –> 1/11/2016 › Навіны 6 лістапада — мэмарыяльныя мерпрыемствы ў Лошыцкім Яры Працягваюцца мерапрыемствы, прысьвечаныя Дзядам. 6 лістапада Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ запрашае на мэмарыяльныя шэсьце і мітынг на ўскраіне Менску каля Лошыцы. 12.00 – 12.30 – збор удзельнікаў мерапрыемстваў перад будынкам ДКАУ “Палац культуры “Лошыцкі” (вул. Маякоўскага, 129); Атрыманы дазвол уладаў на правядзеньне мерапрыемстваў. Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 1/11/2016 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |