Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
“Мы імкнемся абнавіць патрэбны ўзровень баездольнасьці з мэтай забясьпечыць адпалохваючы эфэкт”, — заявіў камандуючы амэрыканскіх сухапутных сіл у Эўропе Бэн Ходжэс. Поўнасьцю ўзброеная баявая частка, пазначаная як АВСТ ((Armored Brigade Combat Team) павінна стацца адным з першых элемэнтаў узмацненьня вайсковай прысутнасьці ЗША у рэгіёне. Паводле Ходжэса, такім чынам Злучаныя Штаты хочуць паслаць сігнал падтрымкі тым хаўрусьнікам, якія апасаюцца нарастаючай агрэсіўнасьці Расеі. Перш за ўсё краінам, якія непасрэдна суседствуюць з Расеяй. Частка з сталай базай у Форце Кэрсан у Каларада распачне падрыхтоўку да перасоўваньня ў бліжэйшыя тыдні. А ў першай палове студзеня будзе перакінута па моры у нямецкі порт Брэмэргавэн. Галоўнае камандваньне НАТО хоча таксама праверыць, за які час амэрыканцы здольныя такім чынам высадзіцца і потым дастацца па чыгунцы і аўтадарозе на захад Польшчы. Генэрал Ходжэс даў на гэта прыкладна тры тыдні. Ён зазначыў, што самай клапатлівай часткай перадыслакацыі будзе якраз перавозка тэхнікі па чыгунцы і потым перавоз яе па аўтадарозе. Наступная амэрыканская бранетанкавая брыгада, якая прыбудзе ў верасьні 2017 г. зьмяніць гэтую частку, паводле генэрала, ужо прыплыве ў некалькіх розных портаў і будзе павінна як мага хутчэй сканцэнтравацца ў адным месцы. Пакуль частка бранетанкавай брыгады застанецца ў Польшчы, адзін батальён накіруецца ў Прыбалтыку, а наступны ў Румынію і Баўгарыю. Ва ўсіх месцах ён падключыцца да ўдзелу ў цэлай сэрыі хаўрусных вучэньняў. Паўночнаатлантычны хаўрус з прычыны палітыкі Расеі прыняў рашэньне ўлетку ўзмацніць сваю прысутнасьць на сваёй усходняй мяжы. У Летуве, Латвіі, Эстоніі і Польшчы павінны ад пачатку наступнага года разьмясьціцца ў суме чатыры міжнародныя батальёны НАТО. Кожны будзе дзейнічаць на базе ратацыі і мець да 1000 ваяроў. Злучаныя Штаты будуць кіраваць батальёнам у Польшчы, Нямеччына ў Летуве, Брытанія ў Эстоніі, а Канада ў Латвіі. Толькі што канадскае міністэрства абароны ўжо заявіла, што ваяры інтэнсіўна рыхтуюцца да перасылкі ў Эўропу. У Латвію яны накіруюцца таксама з цяжкой тэхнікай. Міжнародны батальён будзе разьмешчаны на вайсковай базе Адажы і аэрадроме Лыелвардэ. Латвійскае міністэрства абароны ўжо на працягу тыдняў даглядае за пабудовай і мадэрнізацыяй жыльлёвых комплексаў, складаў і іншых інфраструктур. inc natoactual.cz 1/11/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |