Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Аляксандр Скобаў: Пуцінская Расея і Захад У сваім выступе на Форуме свабоднай Расеі ў Вільні Маша Гэсэн указала на дзьве фундамэнтальныя памылкі, якія дапускаюць заходнія эліты ў адносінах да рэжыма Пуціна. Памылка першая: заходнія лідэры і большасьць экспэртаў мяркуюць, што паводзіны Пуціна “рэактыўныя”, тобок ягоныя дзеяньні вызначаюцца сытуацыяй, якая складваецца, і зьяўляюцца ў першую чаргу адказам на паводзіны Захада. На самой жа справе палітыка Пуціна выцякае ў першую чаргу зь ягоных уласных уяўленьняў аб сьвеце. Другая памылка – наўпроставы працяг першай. І прыхільнікаў жорсткай лініі і прыхільнікаў “уліку інтарэсаў Расеі” аб’ядноўвае вера ў тое, што калі знайсьці правільную лінію паводзінаў, на палітыку Пуціна можна будзе паўплываць ў пажаданым для Захада накірунку. Калі ж прызнаць, што ў пуцінскага рэжыму ёсьць нейкая ўласная ўсьведамленая стратэгічная мэта, якая выцякае з самой ягонай прыроды, адмовіцца ад якой яго не прымусяць ніякія хітрыя намаганьні Захада, у Захада застанецца адзінае трывалае абгрунтаваньне, на якім ён зможа будаваць сваю палітыку. Гэта ўласныя ўяўленьні Захада аб самым сябе. Напрыклад, уяўленьні аб тым, што нельга мець справу са злачынцамі, нельга гуляцца па іхніх правілах. Той, хто выразна ўсьведамдяе свае мэты і пасьлядоўны ў імкненьні да іх рэалізацыі, мае заведамую перавагу перад апанэнтам, які не разумее ягоных мэтаў і блытаецца ва ўласных мэтах. А вось з разуменьнем пуцінскіх мэтаў у сучасным сьвеце сапраўды бяда. “СССР ідэалагічна ўяўляў сябе магільшчыкам сусьветнага капіталізма і таемна выношваў планы на Сусьветны СССР з адзіным дыктатарам у Крамлі. Таму падцягнуць ракеты бліжэй да ЗША было цалкам у духу гэтай утопіі. А вось чаго дамагаецца пуцінская Расея, ня надта зразумела”, — піша пра апошнія трывожныя міжнародныя падзеі Сяргей Мітрафанаў. У гэтым “ня надта зразумела” – уся бездапаможнасьць сучаснай буржуазна-лібэральнай думкі, прычым, мабыць, ня толькі расейскай. Саўковы агітпроп згуляў зь ёю злы жарт. Яна ўсур’ёз паверыла, што гэта толькі паміж СССР і Захадам існавалі “непрымірымыя супярэчнасьці дзьвюх сусьветных сістэм – капіталістычнай і сацыялістычнай”. А варта было СССР перайсьці на прыватную маёмасьць і які-кольвечы рынак, як гэтыя супярэчнасьці назаўжды зьніклі. Ня толькі расейская, але і заходняя лібэральная аналітыка, як правіла, зыходзяць з тэзіса аб “буржуазнай нармальнасьці” кіруючай эліты пуцінскай Расеі, бо галоўны інтэрас гэтай, з дазволу сказаць, эліты ёсьць у далучэньні да выгодаў заходняга грамадзтва. А адсюль робіцца выснова, што чым больш яна будзе інтэгравана ў эліту заходнюю, тым больш яна будзе пераймаць разам з заходнімі матэрыяльнымі выгодамі заходнія нормы паводзінаў і каштоўнасьці. І тым ня менш яна будзе схільная дэстабілізаваць заходні сьвет. На гэтым, дарэчы, трымаецца невыкараняльная вера ўмерана-лібэральнай публікі ў тое, што Пуцін, падобна цяжкому падлетку, павыпендрываецца – ды й вернецца да “буржуазнай нармальнасьці”. Гэтая публіка працягвае напружана ўлоўліваць нейкія сігналы з Крамля, якія павінны сьведчыць аб гатоўнасьці Пуціна паступова перадаць уладу “сістэмным лібэралам”. Вось толькі правадыры варвараў, што супрацьстаялі Рыму, таксама былі зусім ня супраць пакарыстацца ўсімі рымскімі выгодамі і часта навучалі ў Рыме сваіх дзяцей. Гэта не замінала ім перакуліць Рым пры першай магчымасьці. Непрымірымасьць супярэчнасьцяў паміж СССР і Захадам часта тлумачаць іхнім ідэалагічным характарам. Абодва лягяры мелі свой глабальны грамадзкі праект (грамадзкі ідэал), які яны імкнуліся распаўсюдзіць на ўвесь сьвет. Савецкі лягер быў апантаны мэсіянізмам у большай ступені, але гэта было і ў Захада. Аднак усе ідэалогіі ўсё ж вытворныя ад нечага больш базіснага. СССР і Захад імкнуліся зьнішчыць грамадзкую сістэму адзін аднаго, бо кожны бачыў у самым існаваньні грамадзкай сістэмы праціўніка экзістэнцыйную пагрозу ўласнаму існаваньню. Савецкая таталітарная дыктатура не магла зьмірыцца з наяўнасьцю больш пасьпяховай і прывабнай альтэрнатывы. Захад гэта разумеў і імкнуўся прэвэнтыўна забясьпечыць сябе. У гэтым сэнсе супярэчнасьці паміж Захадам і пуцінскім рэжымам нават больш фундамэнтальныя. Супрацьстаяньне Захада і СССР усё ж было суперніцтвам двух мадэрнізацыйных праектаў за тое, які зь іх зьяўляецца больш пасьлядоўнай альтэрнатывай архаіцы. Супрацьстаяньне Захаду пуцінскага рэжыма – гэта супрацьстаяньне сьвету прагрэса і сьвета архаікі, які ня толькі супраціўляецца мадэрнізацыі, але і сам спрабуе перайсьці ў контрнаступ. Карупцыя і мафійнасьць ёсьць спосаб убудоўваньня кліенцка-патраніяльных, фэадальных адносінаў у грамадзтва, якое праходзіць альбо ўжо прайшло буржуазную мадэрнізацыю. Гэта спосаб выжываньня традыцыйных адносінаў ва ўмовах мадэрнізацыі, форма іх прыстасаваньня да гэтых новых умоваў, форма іх паразітаваньня на новым грамадзтве. У канчатковым рахунку гэта форма барацьбы архаікі з прагрэсам, мэтастазы архаікі ў арганізме грамадзтва мадэрна. І што пуцінская клептакратыя апынулася ў авангардзе супрацьстаяньня архаікі заходняму грамадзтву прагрэса – гэта натуральна. Гістарычна аб’ектыўна, як сказалі б марксісты. Пуцінскі рэжым таксама ня можа зьмірыцца з існаваньнем больш пасьпяховай і прывабнай альтэрнатывы. Таму ўпартае імкненьне пазбавіць заходняе грамадзтва вядучай ролі ў сьвеце, раскласьці і разбурыць створаную ім грамадзкую сістэму, вярнуць яго ў эпоху ягонай уласнай архаікі таксама іманэнтна ўласьціва пуцінскаму рэжыму. Гэта не выпендрываньне цяжкога падлетка, а праява ягонай глыбіннай прыроды. Гэтая прырода пуцінскага рэжыму таксама мае сваё ідэалагічнае афармленьне. Адмаўленьне наяўнасьці ў пуцінскага рэжыму ідэалогіі – найбольш распаўсюджаная і сур’ёзная памылка яго лібэральных крытыкаў. За адсутнасьць ідэалогіі прымаецца той факт, што, у адрозьненьні ад класічных таталітарных рэжымаў ХХ стагоддзя, цяперашнія гаспадары Крамля канструявалі сваю ідэалогію “заднім рахункам” – ужо пасьля таго як іхні клептакратычны рэжым ў асноўных сваіх рысах склаўся. Зразумела, пуцінская кіруючая групоўка ніякай новай ідэалогіі не вынайшла. Яна толькі выкарыстала элемэнты-кубікі ідэалогій мінулага. Зразумела, хімічна чыстыя элемэнты сустракаюцца ў сьвеце ідэй не часьцей, чымсьці ў прыродзе. Але базавыя “кубікі” крамлёўскай ідэалагічнай канструкцыі цалкам пазнавальныя. Гэта ідэя кансэрватыўнай рэакцыі ХІХ стагоддзя, якая супрацьстаяла абодвум мадэрнізацыйным праектам – і лібэральнаму, і сацыялістычнаму. Сумесь самага грубага сацыял-дарвінізма з самым сьлюнявым фэадальным рамантызмам. Пуцін сапраўды адчувае сябе маладым драпежнікам, які павінен абрынуць лядашчых заходніх ватажкоў сусьветнай зграі. Гэта так, колькі б лібэральная сьвядомасьць ні адмаўлялася ў гэта паверыць. Таму дамовіцца зь ім ня ўдасца, колькі б ён ні імітаваў гатоўнасьць да дыялога і кампраміса. Абавязак унутраных апанэнтаў пуцінскага рэжыму – прадставіць пераканаўчае абгрунтаваньне гэтай заходняй грамадзкай думцы і экспэртнай супольнасьці. Растлумачыць, што часу на высьпяваньне ўнутраных прадпасылак рэвалюцыі ў Расеі ня будзе. Пуцін паскорыць сусьветны пажар раней. Пуціну трэба даваць адлуп проста зараз. Ня трэба спрабаваць інтэграваць так званую пуцінскую эліту ў цывілізаваную супольнасьць. Яе трэба вытурваць адусюль. Ня трэба баяцца сваёй жорсткасьцю выклікаць раздражненьне расейскага народанасельніцтва і яго кансалідацыю вакол рэжыму на антызаходніх пазыцыях. Крэмль абудзіў і падняў у “дарагіх россіянах” самыя архаічныя пласты сьвядомасьці. І адзінае, што можа прымусіць іх адвярнуцца ад рэжыму, — гэта калі на іхніх вачах іхні пахан будзе дэманстрацыйна “апушчаны”. Паўтару тое, што ўжо пісаў: “Ня трэба дапамагаць Пуціну захаваць твар. Яму трэба дапамагчы страціць твар. Яму трэба дапамагчы зламаць сябе карак”. Аляксандр Скобаў, Масква Пераклад з расейскай. Крыніца: http://graniru.org/opinion/skobov/m.255702.html 1/11/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |