Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: ДЗЯДЫ-16. КУРАПАТЫ НЕ ПАЎТОРАЦЦА, БО МЫ ПЕРАМОЖАМ! Дарагія землякі, дарагія беларусы! Відаць, пасьля Вялікадня і Нараджэньня Хрыстова гэта ёсьць найважнейшае сьвята ў хрысьціянскім сьвеце. Яго адзначаюць па-рознаму ў розных краінах. Ёсьць месцы, дзе адбываюцца мільённыя шэсьці на могілкі. Складваецца ўражаньне тады, што ўся нацыя ў гэтыя дні перасяляецца на магілы, каб спаткацца з сымваламі і памяцьцю сваіх продкаў. Гэта ўражвае, бо ўспрымаецца як вобраз вечнага існаваньня. Вось у гэтым ёсьць моцны духоўны сэнс такога сьвята. Невыпадкова, што бязбожныя ворагі чалавецтва забаранялі яго, каб чалавек не ўсьведамляў вечнасьці, каб нацыя не адчувала адзінства. Народнае адзінства ў Курапатах — гэта містэрыя асаблівага кшталту, бо гэта ёсьць памяць пра генацыд, памяць пра канкрэтную небясьпеку, якая ўвесь час пагражае нашай нацыі з-за ўсходняй мяжы. Лагічнай прычыны ў гэтай пагрозе не існуе. Прычына — нашае існаваньне. Для ворагаў чалавецтва дастаткова таго, што мы ёсьць. Мы маем справу з сярэднявечнай мэнтальнасьцю на ўсходзе, за ўсходняй мяжой. Гэтая мэнтальнасьць, гэтае грамадзтва і гэты тып людзей ня здольны да адэкватных ацэнак самых сябе і лічыць увесь сьвет, усе народы сваімі ворагамі. Усю нашу гісторыю, пачынаючы ад першага зьяўленьня манголаў на нашых межах, мы вымушаныя былі збройна бараніць сябе і Эўропу ад нашэсьця варвараў. Чым гэта скончылася — ведаеце: здрадай Эўропы і пэрманэнтным зьнішчэньнем нашага народа і нашай культуры. Вы знаходзіцеся на расстрэльным месцы маскоўскага бальшавізму. Тут расстрэльвалі наш народ. Такіх месцаў у Беларусі шмат, але Курапаты — самае вялікае. Рэальна тут расстраляна каля чвэрці мільёна людзей — беларускіх сялян, пісьменьнікаў, паэтаў, рабочых і інтэлігентаў, мужчын і жанчын. Расстрэльвалі па плану. Кожнаму раёну, кожнаму сельсавету, кожнаму воргану НКВД, кожнай пракуратуры і суду спускаўся зьверху план на расстрэл беларусаў. І гэты план выконваўся. Расстраляныя ляжаць тут, у Курапатах. Людзей расстрэльвалі яшчэ 23 чэрвеня 1941 года. Немцы ўжо бамбавалі Менск, а гэтыя яшчэ забівалі тут людзей. Калі б ні нямецкая акупацыя, маскоўскія бальшавікі расстрэльвалі б увесь беларускі народ гэтак жа, як хацелі вымарыць голадам усю Украіну і стварылі галадамор. Але як расейскі камуна-фашызм так і нямецкі фашызм рабілі супольнае злачынства — зьнішчалі народ Беларусі. Падзеі паказваюць, што маскоўскі фашызм ніколі не перапыняўся. Ён толькі зьмяняў форму і афарбоўку, бо ў аснове яго заўсёды была імпэрская сьведамасьць і сярэднявечная варварская мэнтальнасьць. Цяпер мы бачым, што маскоўскі халоп зноў засумаваў па Сталіну, па цару Жахлівым, па цару Шалёным, па забойцах НКВД. Ім хочацца крыві ўсяго сьвету і новых Курапатаў. Яны распальваюць войны і рыхтуюць ваенныя правакацыі, сьцягваюць войска да беларускай і ўкраінскай мяжы, падымаюць на паверхню адкіды грамадзтва і вучаць іх забіваць. Рэальнасьць такая, што, каб не дапусьціць новых Курапатаў, трэба сур’ёзна рыхтавацца да абароны Радзімы ад расейскай агрэсіі, не зважаючы на рэжым. Трэба рыхтавацца ваяваць за Беларусь. Але людзі павінны супраціўляцца. Трэба супраціўляцца фашызму. Трэба змагацца за Айчыну. Трэба рабіць высновы з Курапатаў і з усёй нашай гісторыі. Курапаты не паўторацца, бо мы пераможам! Жыве Вольная Беларусь! 30 кастрычніка 2016 г. Зянон ПАЗЬНЯК 1/11/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |