Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: Лошыца-2016. Расстрэляныя дзяды Дарагія землякі, паважаныя беларусы, працягваецца наша вялікае сьвята Дзяды, якое дазваляе нам памятаць пра нашых продкаў і нашу гісторыю. Самая балесная наша гісторыя — гэта памяць пра генацыд народа, які рабілі на нашай зямлі акупанты. Пасьля іх засталіся месцы расстрэлаў і зьнішчэньня людзей. Яны пакінулі тут свае помнікі акупацыі і зьдзеку над народам — розных Ленінаў ды Калінінаў, Сьвярдловых ды Суворавых. Памятайма, што гэтыя іхныя балваны і танкі на пастамэнтах ня ёсьць помнікамі нашай гісторыі і культуры. Гэта ёсьць чужыя адзнакі акупацыі, прыніжэньня нашай краіны і сьмерці нашых людзей. 8/11/2016 › Навіны 6-га лістапада ў Менску працягвалася адзначэньне Дзядоў. Сябры народнай Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ арганізавалі шэсьце да Лошыцкага яра і Лошыцкага Крыжа пакуты. Быў холад і дождж з мокрым сьнегам. Тым ня менш адзначыць памяць расстраляных прышло каля чатырох дясяткаў чалавек. Гаварылі прамавы, запалілі зьнічы і сьвечкі, схілілі беларускія Бел-Чырвона-Белыя сьцягі. У 1937 годзе маскоўскія бальшавікі расстралялі тут каля дзесяці тысячаў беларускіх людзей. Памяць пра іхнія пакуты ня загіне ніколі, праклён забойцам спраўдзіцца і справядлівасьць будзе. М. В-іч 8/11/2016 › Навіны Віталь Портнікаў: Масква наладжвае дэстабілізацыю незалежных краін Перамога Дадона – толькі пачатак плана дэстабілізацыі Украіны. Прарасейскі кандыдат Ігар Дадон спыніўся літаральна ў мілімэтры ад перамогі на выбарах новага прэзыдэнта Рэспублікі Малдова. Фактычна адзіны кандыдат праэўрапейксіх сілаў Мая Санду атрымала 38% галасоў. Пры гэтым перамогу Дадона ў першым туры “скраў” іншы маскоўскі агент на малдаўскай палітычнай арэне – адыёзны бізнэсовец і мэр Бэльцаў Рэната Усаты, які высунуў уласнага кандыдата. 8/11/2016 › Навіны Падгорыца/Сараева – Яны дзейнічаюць так, нібыта Чарнагорыі пагражаюць паводка і хімічныя аварыі. З панядзелка ў гэтай балканскай краіне з 625000 жыхароў праводзяцца вучэньні НАТО па абароне ад катастрофаў. 32 дзяржавы і 680 асобаў удзельнічаюць у іх. Чарнагорыя павінна паказаць, што яна гатовая да маючага адбыцца ўступленьня ў НАТО. 8/11/2016 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |