Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: Лошыца-2016. Расстрэляныя дзяды Дарагія землякі, паважаныя беларусы, працягваецца наша вялікае сьвята Дзяды, якое дазваляе нам памятаць пра нашых продкаў і нашу гісторыю. Самая балесная наша гісторыя — гэта памяць пра генацыд народа, які рабілі на нашай зямлі акупанты. Пасьля іх засталіся месцы расстрэлаў і зьнішчэньня людзей. Яны пакінулі тут свае помнікі акупацыі і зьдзеку над народам — розных Ленінаў ды Калінінаў, Сьвярдловых ды Суворавых. Памятайма, што гэтыя іхныя балваны і танкі на пастамэнтах ня ёсьць помнікамі нашай гісторыі і культуры. Гэта ёсьць чужыя адзнакі акупацыі, прыніжэньня нашай краіны і сьмерці нашых людзей. Гэтыя знакі акупацыі, пастаўленыя нашымі ворагамі, мусяць быць ліквідаваныя і зьнішчаныя дазваньня. Надыйдзе час і наша зямля будзе ачышчана ад балваноў злачынцам і нечысьці, якія рабавалі і забівалі Беларускі народ. Сьвятымі застаюцца для нас магілы расстраляных пакутнікаў і вечныя нашы Дзяды. Вось тут на ўскрайку Лошыцы, у баку ад дарогі быў вялікі яр. У 1937 годзе ў яры расстрэльвалі людзей расейскія энкавэдзісты. Кожны дзень прывозьлі на раніцы бартавымі машынамі “палутаркамі” людзей са зьвязанымі рукамі, выводзілі па некалькі чалавек і расстрэльвалі. Трупы ськідвалі ў ямы. За год тут забілі і закапалі каля дзесяці тысячаў чалавек — сялян, работнікаў, настаўнікаў ды моладзь. У канцы 1980-х гадоў гэты расстрэльны яр каля Лошыцы яшчэ існаваў. Я даведаўся пра лошыцкае злачынства якраз тады, калі ўсплыла праўда пра Курапаты і якраз тады, калі я археалагічна дасьледваў Курапаты. Я зьбіраўся таксама правесьці археалагічныя раскопкі ў Лошыцы і дасьледваць расстрэльныя магілы. Але здарылася экстраардынарная падзея. Калі я прышоў сюды, каб выбраць месцы раскопаў, то ўбачыў, што тут працуюць бульдозеры ды экскаватары і сьпешна засыпаюць Лошыцкі яр. Мясцовы старшыня калгаса, якому належыла гэтая зямля (і да якога я зьвярнуўся па тлумачэньні) нічога ня ведаў, што там робіцца і хто тое робіць. Аказалася, што гэты ўчастак зямлі зь ярам сьпешна і ціха перадалі ў валоданьне гораду Менску і гарадзкія ўлады тут жа пачалі засыпаць яр. Гэты факт для ілюстрацыі таго, якія магчымасьці меў КГБ нават у тыя позьнія савецкія часы. Калі яр засыпалі і ўтрамбавалі грунт катком, тут паставілі плот, заасфальтавалі плошчу і разьмясьцілі гаражы. Вось такі маленькі паварот сібірскіх рэк быў ажыцьцёўлены камуністамі ў Лошыцы, каб схаваць месца злачынства супраць чалавецтва. Тое самае яны здольныя былі зрабіць і з Курапатамі, калі б не народ і не Беларускі Народны Фронт, які паўстаў на абарону Курапатаў. Зьнішчыць Курапаты ім не ўдалося. Ім засталося толькі бясьсільна ілгаць. У пачатку 90-х Беларускі Народны Фронт паставіў у Лошыцы на ўскрайку былога яра вялікі Крыж у памяць расстраляных людзей. У гэты ж час БНФ таксама ўсталяваў Крыж у памяць расстраляных у лесе Ваньковіча (так званы “парк чалюскінцаў” у Менску). Тут, на ўскраіне парку, вялікае расстрэльнае месца бальшавікоў, другія Курапаты. Тут забівалі людзей і зысыпалі ў ямах. Пасьля вайны мясцовасьць выраўнялі і зрабілі пад дрэвамі зялёны паркавы лясны газон — месца вясельля і адпачынку “працоўных”, якое, аднак, хавае пад сабой страшныя неадкрытыя таямніцы камуна-савецкай акупацыі. Далей адсюль, пад Сьляпянкай, у Сляпянскім лесе была дача Цанавы і побач месца расстрэлаў і закопваньня забітых ахвяр. Таксама ў самым цэнтры Менска на тэрыторыі 1-га клінічнага шпіталю знаходзіцца месца бальшавіцкіх расстрэлаў людзей у 20-гадах мінулага стагоддзя (асабліва ў 1919 — 1921, калі менчукоў, каго трапяць, маскалі хапалі проста на вуліцах і цягнулі на расстрэл). Тады тут быў Камароўскі лес. Калі ў 1928-29 гадах капалі падмуркі пад корпусы шпіталя, то выкопвалі горы чалавечых касьцей. Але тады, за часы рэпрэсіўнай вайны і вынішчэньня беларусаў расейскімі чырвонымі акупантамі, нікога тое не абходзіла і кожны ад страху маўчаў. Тут таксама мусіць стаяць памятны дзядоўскі Крыж у знак таго, каб ніколі ўжо такіх забойстваў народа больш не было. Памятайма пра нашых дзядоў. Гэтая памяць ёсьць зарукай нашага нацыянальнага існаваньня, калі будзем ведаць і разумець, што жывыя і памерлыя мы ёсьць адзіны вялікі гістарычны Беларускі народ. Слава нашым Дзядам! 8/11/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |