Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Падгорыца/Сараева – Яны дзейнічаюць так, нібыта Чарнагорыі пагражаюць паводка і хімічныя аварыі. З панядзелка ў гэтай балканскай краіне з 625000 жыхароў праводзяцца вучэньні НАТО па абароне ад катастрофаў. 32 дзяржавы і 680 асобаў удзельнічаюць у іх. Чарнагорыя павінна паказаць, што яна гатовая да маючага адбыцца ўступленьня ў НАТО. Вучэньні павінны таксама быць сігналам Маскве. Бо сварка вакол сфэраў уплыву на Балканах пайшла па новым коле. Чарнагорская кіруючая Дэмакратычная Партыя Сацыялістаў і Пракуратура сьцьвярджаюць, што група прарасейскіх сэрбаў на 16 кастрычніка, у дзень парляманцкіх выбараў планавала путч супраць ураду Чарнагорыі. Масква павінна была макаць пальцы ў гэтай гульні. З прычыны сьціплых фактаў, розных тэорый змовы ды інтарэсаў, а таксама палітычна залежнай юстыцыі тлумачэньне здаецца немагчымым. Многія мяркуюць, што “моцны чалавек” Чарнагорыі Міла Дзюканавіч і ягоныя людзі самы інсцэнавалі спробу путча, каб пасеяць страх, выйграць выбары і прадставіць апазыцыю як злачынцаў. Падкінулі ключ Арыштаваны ў Чарнагорыі былы начальнік сэрбскай жандармэрыі Браціслаў Дзікіч сьцьвярджае, што яму падкінулі ў кішэню ключ ад склада зброі – і ўся справа інсцэнавана. А Дзюканавіч, наадварот, кажа, што прарасейская партыя Дэмакратычны Фронт удзельнічала ў змове. Дакладна адно: Дзюканавіч хоча з дапамогай Захаду застацца ва ўладзе. З прычыны таго, што ўсе ніткі ў Чарнагорыі сыходзяцца ў ягоных руках, усе таксама – што Захад, што Расея – арыентуюцца на яго. НАТО ў першую чаргу зацікаўлена ў тым, каб закрыць дзірку паміж членамі НАТО Харватыяй і Албаніяй на Адрыятычным беразе – 250 км належаць тут Чарнагорыі. Расею гэта больш чым злуе. МЗС у Маскве назваў уступленьне ў НАТО Чарнагорыі “канфрантацыйным крокам”, які прывядзе да далейшай дэстабілізацыі. Але найбольш небясьпечнай чарнагорская справа зьяўляецца перш за ўсё для сэрбскага прэм’ера Аляксандра Вучыча, які ўжо на працягу гадоў шукае баланс паміж Расеяй і Захадам. Ненаўпрост яго папікаюць у тым, што ён недастаткова цьвёрда трымае сваю краіну, калі адтуль плануюцца замахі на чарнагорскага прэм’ера. Вучыч дапусьціў, што планы замаху былі – але яны ня мелі нічога агульнага з сэрбскай дзяржавай, а мела месца якраз ўмяшаньне замежных спэцслужбаў. Аднак непадалёк ад ягонага дома на мінулым тыдні была знойдзена вялікая колькасьць зброі і баепрыпасаў. Нестабільнае геапалітычнае становішча З прычыны слабасьці Эўразьвязу, няяснай пазыцыі ЗША, росту прысутнасьці дзяржаваў Пэрсідскай затокі, імкненьняў Турцыі і палітычных гульняў Расеі адчуваецца напружаная валтузьня на Балканах, таксама і ў Македоніі і Босьніі-Гэрцэгавіне. Толькі Албанія і Косава лічацца выразна празаходнімі. Цалкам непразрысты характар апошніх падзей у Чарнагорыі нагадвае здарэньне з перастрэлкай у македонскім Куманаве летась. Адэльхайд Вёльфль http://derstandard.at/2000046795827/Putsch-und-russische-Agenten-Spiel-mit-Verschwoerungen-am-Balkan 8/11/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |