Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Лезуць праз вакно: расейскія ваенныя базы ў Беларусі хочуць называць «сумеснымі інфраструктурамі» Лістападаўскі Сойм 2016 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” 13 лістапада ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Беларусы за моцную Амэрыку”. З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Партыі і Фронту. 16/11/2016 › Навіны Віталь Портнікаў: Ода баязьлівасьці. Новы гімн Эўразьвязу Прэм’ер-міністр Нідэрляндаў Марк Рутэ заявіў, што будзе імкнуцца знайсьці кампраміс, які дазволіць ягонай краіне падпісаць Пагадненьне аб асацыяцыі Украіны з Эўразьвязам нягледзячы на вынікі вядомага кансультацыйнага рэфэрэндума. Рутэ хоча дамагчыся прыняцьця юрыдычна абавязальнага дакуманта, у якім неабходна ўказаць, што яно не зьяўляецца перадпасылкай для паўнапраўнага членства Украіны ў ЭЗ, атрыманьня нашай краінай калектыўных гарантый бясьпекі і абавязацельстваў прадастаўляць ваенную дапамогу. Акрамя таго, Рутэ хоча, каб у пагадненьні было прапісана, што яно не дае ўкраінцам права на працу ў краіннах ЭЗ. 16/11/2016 › Навіны Посьпех украінскай контрвыведкі Украінскім журналістам замест зацыкліваньня на э-дэкларацыях прадажных чыноўнікаў і дэпутатаў варта было б зьвярнуць увагу на сапраўдную перамогу, якой ніколі не было б без украінскіх спэцслужбаў. Зрыў дзяржаўнага перавароту ў Чарнагорыі са спробай адхіленьня прэм’ера Міла Джуканавіча. 16/11/2016 › Навіны Віталь Портнікаў: Расея. Пачатак канца “2016 год – гэта той год, калі мы зможам апошні раз так выдаткоўваць нашы запасы, нашы рэзэрвы. А далей у нас такіх рэсурсаў ня будзе, таму пытаньне аб кансалідацыі бюджэту стаіць на парадку дня як задача нумар адзін” – зазначыў кіраўнік расейскага фінансавага ведамства. 16/11/2016 › Навіны Роўна 60 гадоў таму ізраільскія войскі ўварваліся на Сінай і распалілі Суэцкі крызіс. 29 кастрычніка 1956 г. пасьля поўдня ізраільская армія распачала апэрацыю “Кадэш”, мэтай якой было здабыць стратэгічныя пазыцыі на Сінайскай паўвыспе, ліквідаваць блакаду Ціранскай пратокі і зрабіць немагчымымі далейшыя вылазкі палестынскіх партызан з сэктара Газы (тады пад эгіпецкім кантролем) на тэрыторыю габрэйскай дзяржавы. 16/11/2016 › Навіны Антыкарупцыйная рэформа адкрыла вялізную розьніцу ў памеры маёмасьці абраных народам палітыкаў і народа, хаця палітыкі афіцыйна ня маюць высокіх заробкаў. 16/11/2016 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |