Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Антыкарупцыйная рэформа адкрыла вялізную розьніцу ў памеры маёмасьці абраных народам палітыкаў і народа, хаця палітыкі афіцыйна ня маюць высокіх заробкаў. Шмат карупцыйных скандалаў пахіснулі Украіну ў апошнія гады і за кожным разам усе даведваліся, як асобы ва ўладзе бессаромна забясьпечвалі сябе з грамадзкіх сродкаў. Калі апошнім часам паліткаў папрасілі задэклараваць сваю маёмасьць і багацьці он-лайн у новай дата-базе, высьветлілася, што многія зь іх валодаюць многімі мільёнамі даляраў – у наяўных. Раскрылася, што некаторыя валодаюць цэлымі аўтапаркамі люксусовых машын, дарагімі “швайцарскімі гадзіньнікамі”, дыямэнтавымі ўпрыгожаньнямі і вялікімі зямельнымі ўчасткамі. У сувязі з гэтым могуць паўстаць праблемы з дэкларацыямі, бо вядома, што афіцыйны заробак міністра ва Украіне складае каля 16000 украінскіх грыўны. Тэрмін – тыдзень Палітыкі атрымалі тыдзень, каб прадставіць дэталі па сваіх даходах і прыватнай маёмасьці на 2015 год у даступную дата-базу, наладжаную як частка ініцыяванай МВФ спробы павысіць узровень празрыстасьці і адначасова мадэрнізаваць падарваную эканоміку Украіны. Многія, аднак, мяркуюць, што шчырыя самараскрыцьці ў пэрспэктыве могуць аслабіць і так слабы давер асьцярожных украінцаў да ўладаў у краіне, дзе сярэдні заробак складае крыху больш за 200 даляраў у месяц. Шмат украінцаў выкарысталі сацыяльныя мэдыі, каб выказаць сваю агаломшанасьць і пагарду да палітыкаў. Мы не чакалі, што гэта будзе настолькі распаўсюджана сярод людзей ва ўладзе, — кажа Віталь Шабунін, які кіруе арганізацыяй, што працуе над карупцыяй. Міністр Володымыр Гройсман паказаў, што ён і ягоная жонка разам маюць 1,2 мільёнаў амэрыканскіх даляраў і 460000 эўра ў наяўных, а таксама калекцыю люксусовых гадзіньнікаў. Гройсман афіцыйна зарабляе каля 9000 крон у месяц як міністр. 60 адсоткаў грошай па-чорнаму Дата-база таксама раскрыла, што Гройсман, які раней быў прадпрыймальнікам, не адзін з такіх, хто дае перавагу захоўваньню грошай падалей ад украінскіх банкаў. Падлікі Reuters’а паказваюць, што 24 міністра ва ўкраінскім урадзе разам маюць больш за 50 мільёнаў крон толькі ў наяўных. Калі Міністэрства фінансаў кажа, што каля 60% эканомікі – па-чорнаму, то гэта ёсьць доказ існаваньня вялікай сума наяўных, задэклараваных зараз служачымі і палітыкамі, — кажа Тарас Кашка, віцэ-дырэктар George Soros’s International Renaissance Foundation. Гэта ёсьць адлюстраваньне таго становішча, у якім знаходзіцца наша грамадзтва, — кажа ён. Мяркуюць, што банкі ня вартыя даверу Міністр юстыцыі Паўло Пятрэнка, які паказаў, што валодае больш як 7 мільёнамі крон на банкаўскім рахунку і яшчэ 3,5 мільёнаў крон у наяўных, кажа, што недавер палітыкаў да банкаўскай сістэмы падзяляюць многія ўкраінцы. Зразумела, што гэта выглядае нецывілізаваным для многіх краін Эўразьвязу, але прычына ў тым, што многія мяркуюць, што банкі ня вартыя даверу. Гэта ёсьць праблема для многіх украінцаў, якія згубілі накопленыя грошы, зьмешчаныя ў банках, — кажа ён. Робэрт Г’ердэ, REUTER 16/11/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |