Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Віталь Портнікаў: Расея. Пачатак канца

“2016 год – гэта той год, калі мы зможам апошні раз так выдаткоўваць нашы запасы, нашы рэзэрвы. А далей у нас такіх рэсурсаў ня будзе, таму пытаньне аб кансалідацыі бюджэту стаіць на парадку дня як задача нумар адзін” – зазначыў кіраўнік расейскага фінансавага ведамства.

Калі перакласьці словы Сілуанава з мовы бюджэту, можна зрабіць простую выснову. 2016 год – апошні год існаваньня сучаснай Расеі. Апошні год, калі Пуцін яшчэ можа плаціць сваім падданым грошы, якіх яны не зарабілі. Бо як выглядае сытуацыя сёньня? У расейскім бюджэце, нягледзячы на ўсе скарачэньні, яшчэ застаюцца значныя сацыяльны выплаты, грошы на заробкі бюджэтнікам, у тым ліку і сілавікам – гэтай нахабнай апрычніне ашалелага рэжыму, вялізныя выдаткі на армію і спэцслужбы. Але што адбываецца, калі зьніжаецца кошт на нафту альбо з бюджэту забіраюцца грошы на пуцінскія авантуры – такія, як войны ва Украіне і Сірыі? А нічога асаблівага –дэфіцыт пакрываецца сродкамі з рэзэрвовага фонду.

Дык вось у 2017 годзе такіх магчымасьцяў ужо ня будзе. А, можа, нават і раней. Улічваючы тое, што Расеяй валадараць клептаманы, словы Сілуанава могуць стацца для іх самым сапраўдным спускавым кручком. Пацьверджаньнем таго, што “матухну-Расеюшку” трэба хутчэй абрабаваць, пакуль яна не выпусьціла дух пад чэкісцкім ботам. А дарабуюць, будзе спакойныя! Я ў іх веру!

Ужо да канца 2016 года пачнуцца затрымкі па выплатах заробкаў і пэнсій. Зразумела, першымі будуць лекары і настаўнікі, але да паліцыянтаў і чэкістаў таксама справа дойдзе. Будуць згортвацца ўсе сацыяльныя праграмы, закрывацца прадпрыемствы, звальняцца работнікі. “Прасядзе” сфэра паслуг, бо паменшыцца пакупніцкая здольнасьць насельніцтва. Гэта стане апошнім цвіком у магілу расейскага дробнага і сярэдняга бізнэсу і выкіне на вуліцы новыя мільёны беспрацоўных. Улада будзе намагацца ўтрымаць сытуацыю перш за ўсё ў Маскве – бо калі ўся краіна есьць траву, а Масква – ікру, то гэта і ёсьць расейская стабільнасьць. Але да канца 2017 года ня будзе ставаць грошай і на сталіцу. І наогул ні на што, нават на армію. Жаўнеры будуць жабраваць на вуліцах.
Паліцыянты – вымагаць хабар і рабаваць, наймацца ахоўнікамі да бандытаў. Чэкісты пачнуць больш старанна абслугоўваць новую мафію. Алігархі ўцякуць з краіны. Пачнуцца сацыяльныя хваляваньні, вырасьце ўзровень злачыннасьці. Расея апусьціцца ў самы сапраўдны пачатак 90-х – з мітынгамі, страйкамі, бандытызмам і безвыходнасьцю – але з куды больш жорсткім рэжымам, чымсьці ўлада Гарбачова.

Пра палітычныя авантуры Пуціна да таго часу пачнуць забывацца. Тэрытарыяльная цэласнасьць украінскага мацерыка будзе адноўлена. Жабрацкі Крым усё яшчэ будзе кантралявацца расейцамі, але перамовы аб яго вяртаньні Украіне – так, каб Пуцін не страціў твар – ужо будуць ісьці напоўніцу. Будуць згортвацца і іншыя палітычныя праекты апошняга імпэратара расейскіх шавіністаў.
І ўсё гэта будзе толькі пачаткам канца.

Віталь Портнікаў
Пераклад з расейскай.
Крыніца: http://ukrmir.info/?p=5038

16/11/2016 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2016
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024