Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Прэзыдэнцкія выбары ў Баўгарыі выйграў сацыялістычны прарасейскі кандыдат Румэн Радзеў. Былы лётчык і камандуючы ваенна-паветраных сілаў, 53-гадовы Радзеў надоечы сказаў, што Эўразьвяз павінен адмяніць санкцыі супраць Расеі. Яго нечаканае абраньне на кіраўніка Баўгарыі выклікала ступар ў вялікіх эўрапейскіх сталіцах, а потым падаўся ў адстаўку прэм’ер Бойка Барысаў. 59,35% “нечакана” атрымаў Румэн Радзеў, у час, калі контркандыдатка Цэцка Цатчэва дасягнула ўсяго толькі 36,17% галасоў. Радзеў зрабіў акцэнт падчас выбарчай кампаніі на антыіміграцыйнай палітыцы, настойваючы на тым, што ў інтарэсах Баўгарыі трэба дасягнуць раўнавагі паміж патрабаваньнямі Эўразьвязу і лепшымі стасункамі з Расеяй. Абраньне русафіла выклікала адстаўку кансэрватыўнага прэ’м’ер-міністра Бойкі Барысава, пра што ён папярэдзіў напярэдадні галасаваньня. Калі баўгары “прагнуць палітычнага крызісу, то будуць мець яго”, папярэдзіў 57-гадовы Бойка Барысаў, тэрмін на пасадзе якога быў дзейсны да 2018 г. Былы лётчык і камандуючы баўгарскіх ваенна-паветраных сілаў атрымаў надзейную перамогу ў супрацьстаяньні з 58-гадовай Цэцкай Цатчэвай, якую падтрымліваў прэм’ер Бойка Барысаў і ейная кансэрватыўная партыя Грамадзяне за Эўрапейскае Разьвіцьцё (GERB). Румэн Радзеў выказаў падзяку за тое, што перамог у супрацьстаяньні “апатыі і страху”. Адыход Барысава будзе мець наступствам заўчасныя парляманцкія выбары і пэрыяд няпэўнасьці для гэтай беднай краіны-члена ЭЗ, якая спазнала ў 2013 г. масавыя дэманстрацыі супраць карупцыі, многія месяцы палітычнай нестабільнасьці і першую адстаўку прэм’ер-міністра Барысава, абранага ў 2009 г., піша France Presse. Генэрал Радзеў цалкам навічок у палітыцы, рабіў неспадзеўкі ад пачатку да канца, наступаючы з першага тура на сваю суперніцу Цэцку Цатчэву, якую крытыкавалі за брак харызмы і якая была аб’ектам расчараваньня бальшыні грамадзтва. Без палітычнай прыналежнасьці, але маючы падтрымку сацыялістаў (экс-камуністычнай PSB), Радзеў заявіў пра свае станоўчыя адносіны да адмены эўрапейскіх санкцый супраць Расеі і зазначыў, што “Крым (украінская паўвыспа, анэксаваная Расеяй у 2014 г.) зьяўляецца дэ факта расейскім”. Ён абраны на пяць гадоў і заступіў на пасаду пасьля Расэна Плеўнэліева з кіруючай партыі, які вызначыўся сваёй крытыкай на адрас Уладзіміра Пуціна. Драматычна падымаючы стаўкі, партыя Барысава (GERB – Грамадзяне за эўрапейскае разьвіцьцё Баўгарыі) заклікала мабілізавацца супраць “чырвонага генэрала”. Цатчэва выказала ацэнку, што перамога Радзева прывядзе да “замарожваньня эўрапейскіх фондаў” і “міжнароднай ізаляцыі” краіны. У інтэрв’ю для аўстрыйскай газэты Die Presse ў нядзелю Плеўнэліеў выказаў трывогу наконт спробаў Расеі “дэстабілізаваць Эўропу” і адмыслова абвінаваціў Маскву ў тым, што яна фінансуе рухі, варожыя Эўразьвязу, у тым ліку і ў Баўгарыі. Энэргетычны сэктар Баўгарыі ў значнай ступені залежыць ад магутнай прысутнасьці Расеі, а дзьве краіны зьвязваюць моцныя культурныя і гістарычныя сувязі. Дода Рамнічану 25/11/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |