Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Яму 93 гады, Трамп прымусіў яго галасаваць упершыню Дванаццаць журналістаў з шасьці розных краін аб’езьдзілі ўсю Амэрыку перад выбарамі. Калі рэпубліканец перамог, то менавіта дзякуючы галасам тых, хто зазвычай не галасаваў. Доналд Трамп уразіў усіх, заваёўваючы штат Пэнсільвэнія, які не галасаваў за рэспублікангскага прэзыдэнта з 1988 г.! Ён пакарыстаўся адчаем “сініх каўнерыкаў” і тых, каго ўжо ўсё задрала, у рэгіёне, дзе ўзровень беспрацоўя вышэй за сярэдні па краіне. “Калі нават яшчэ няма дакладных лічбаў, Трамп аб’яднаў у кааліцыю розных выбаршчыкаў: людзей, якія галасавалі за Абаму на двух апошніх выбарах, рэспубліканцаў, якія ўжо не галасавалі на працягу гадоў, і людзей, якія не галасавалі ніколі”, — аналізуе для нас Майкл Элісан, прафэсар палітычных навук Унівэрсітэта Скрэнтана. У гэтым горадзе на паўночным усходзе штата, адкуль паходзіць бацька Гіляры Клінтан, мы натрапілі на 93-гадовага Альбэрта. Гэты стары марпех, які ўдзельнічаў у Другой сусьветнай вайне, галасаваў упершыню ў сваім жыцьці. “Я абраў Трампа. Мне падабаецца спосаб, якім ён хоча скалануць краіну. Мы коцімся ў пекла, а ён прапануе сапраўдную перамену”. Але навошта чакаць 93 гады, каб пайсьці галасаваць? “Палітыкі ўвесь час рабілі тое самае, мой голас ня меў значэньня. З Трампам яно інакш. Як толькі я пачуў, як ён выступае па тэлебачаньню, я зразумеў, што ён можа зьмяніць становішча”, тлумачыць нам ён. Калі чалавек падтрымлівае Трампа, ён павінен таксама выступіць супраць Клінтан. “Яе месца ў турме за тое, што яна дапусьціла сьмерць нашых людзей у Бэнгазі. А ён патрыёт, і ніколі б не дапусьціў гэтага”, кажа ён рашуча і паказвае вэтэранскі бэйдж. Том Жэнэ, Скрэнтан, Пэнсільвэнія 25/11/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |