Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Андрэй Піянткоўскі: Нюрнбэргскі працэс для групоўкі Пуціна Заключэньне Міжнароднага крымінальнага суду (МКС), які прызнаў акупацыю Крыма роўназначнай вайне паміж Украінай і Расеяй, стварае юрыдычную базу для абвінавачваньня расейскага кіраўніцтва ў ваенных злачынствах у Крыме і на Данбасе. Пра гэта ў камэнтары для выданьня “ГОРДОН” заявіў расейскі палітолаг і публіцыст Андрэй Піянткоўскі: Гэтае рашэньне адкрывае магчымасьць для крымінальнага перасьледу кіраўнікоў РФ па абвінавачваньні ў зьдзяйсьненьні ваеннага злачынства і агрэсіі. Наратыў, які Масква хацела прадставіць грамадзцай думцы, што ў Крыме і на Данбасе – унутраны канфлікт ва Украіне, абурэньне даведзеных да адчаю шахцёраў і трактарыстаў і жорсткае здушэньне яго Узброенымі сіламі Украіны. Цяпер дадзена юрыдычная трактоўка: гэта ваенныя дзеяньні паміж двума дзяржавамі. Прычым абсалютна зразумела, хто зьяўляецца агрэсарам і чые войскі апынуліся на тэрыторыі іншай краіны. Першыя асобы – прэзыдэнт і прэм’ер-міністр. Зразумела, ужо ні пры чым наш “айфончык” (Д. Медведев — “ГОРДОН”), але ён жа быў прэм’ер-міністрам. Калі ўспомніць Нюрнбэргскі працэс, то на лаве падсудных таксама было вышэйшае вайсковае кіраўніцтва. Значыць, міністр абароны Сяргей Шайгу і начальнік Генштаба Валеры Герасімаў. Яшчэ судзілі міністра замежных спраў Нямеччыны, якога, дарэчы, павесілі першым. Вялікае прывітаньне Сяргею Лаўрову. Дадам, быў прыгавораны да сьмяротнага пакараньня вядомы публіцыст і кіраўнік газэты Юліус Штрайхэр. Так што прапагандысты Дзімітры Кісялёў і Уладзімір Салаўёў таксама могуць апынуцца на працэсе. 14 лістапада апублікавана папярэдняя справаздача канцылярыі Міжнароднага крымінальнага суду па справе “Сытуацыя ва Украіне”. У дакуманце ўказваецца, што “сытуацыя на тэрыторыі Крыму і Севастопаля роўназначная міжнароднаму ўзброенаму канфлікту паміж Украінай і Расейскай Фэдэрацыяй”. Міжнародны крымінальны суд дзейнічае на аснаваньні Рымскага статута, прынятага ў 1998 годзе, які ўступіў у сілу з 2002 года. Суд, які базуецца ў Гаазе, разглядае злачынствы супраць чалавечнасьці, выпадкі генацыду і ваенныя злачынствы. Пры гэтым юрысдыкцыя суду распаўсюджваецца толькі на тыя дзяржавы, якія ратыфікавалі Рымскі статут. Украіна падала ў МКС два звароты аб прызнаньні юрысдыкцыі суду па справах, зьвязаных з падзеямі на Майдане, у Крыме і на ўсходзе Украіны. Пераклад з расейскай. 25/11/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |