Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Cлава Рабіновіч: У іх няма нават 5 гадоў на стагнацыю Журналіст: Цяперашняя эліта не хавае сваіх намераў заставацца ва ўладзе, нягледзячы на тое, што іх ваяўнічая некампэтэнтнасьць і авантурызм ужо паставілі краіну на грань катастрофы. Атрымаецца ў іх, як Вы думаеце? Слава Рабіновіч: Акрамя іншага, адной з галоўных прычын абвалу СССР было тое, што партнамэнклатура, якая вяла паводле савецкіх мерак раскошны вобраз жыцьця, купляла ежу і апраналася ў спэцразмеркавальніках, езьдзіла на Волгах і Чайках, жыла на дачах на Рублёўцы і ў Архангельскім, не магла жыць так, як які-небудзь банальны віцэ-прэзыдэнт банка ўзроўню Мэрыл Лінч. І тады яны проста вырашылі прыватызаваць краіну, разам зь яе нетрамі і народам. Біяграфіі такіх людзей, як Пётр Авэн, Вагіт Алекпераў або Уладзімір Патанін – і многіх іншых, якія ўзначальваюць сёньня верхнія радкі Форбс, кажуць нам аб тым, што гэта ім безумоўна ўдалося. Але сёньня, калі аб’ём постсавецкага пірага, даўно падзеленага на вачах агаломшанай публікі, скурчваецца – відавочна, што барацьба за рэсурсы будзе прымаць ўсё больш жорсткі характар. І гэта пры тым, што ўзровень жыцьця насельніцтва імкліва падае – напрыклад, сярэдні заробак ужо скараціўся да 300 даляраў (гэта ўжо ўзровень 90-х гадоў). Даходы блізка да пражытковага мінімума (тобок жывуць у крайней беднасьці) маюць каля 55% дарослага насельніцтва Расеі. Нарастаючыя адмоўныя чыньнікі, уключна з крызісам монагарадоў, выклікаюць глухое незадавальненьне насельніцтва (няхай вас не падманываюць хітрыя лічбы статапытаньняў), якое вельмі добра адчуваецца. Таму няхай гэтыя рабяты ў Крамлі не падманваюцца – няма ў іх ніякіх 20 гадоў на стагнацыю, няма нават 5 гадоў. Акрамя таго, мы жывем не ў 19 стагоддзі, і нават не ў 20. У нашу эпоху сьвет разьвіваецца такімі сямімільнымі крокамі, што часам здаецца, што час сціскаецца, прычым гэты працэс толькі прысьпешваецца. У кантэксьце Расеі – гэтая заява гучыць як – вы там стагнуйце яшчэ 20 гадоў, а мы вамі яшчэ 20 гадоў пакіруем тут… Нічога ня выйдзе. Паспрабуйце проста ў думках уявіць сябе той тэхналагічны рывок, які сьвет зьдзейсьніў з 1986 года. У наступныя 10 гадоў навука і тэхналогіі пройдуць такі ж шлях, які яны прайшлі за апошнія 30 гадоў. І клептакратычны рэжым у Крамлі – для таго, каб схаваць сваю банальную неэфэктыўнасьць, спрабуе апэляваць да архаікі, проста не адпавядае патрабаваньням часу і менавіта таму ня мае ніякіх шансаў. Ж.: На што ж разьлічвае Пуцін і кампанія, у чым заключаецца іхняя стратэгія? С.Р.: Я ня думаю, што яны наогул маюць якую-кольвечы стратэгію. Мяркуючы па той інфармацыі, якая да мяне даходзіць – яны таксама ўсе цудоўна разумеюць, што гэта для іх тупік. І проста, кажучы наўпрост, бухаюць. Ж.: Бухаюць? У наўпроставым сэнсе? Міжволі ўспамінаецца вядомы фільм “Бункэр”, які вельмі добра перадае атмасфэру, што панавала ў атачэньні Гітлера ў красавіку 1945 года?.. С.Р.: Добрая асацыяцыя. Яны сапраўды ўвайшлі ў рэжым чаканьня свайго канца, працягваючы красьці. Для некага гэта ўжо сталася звычкай, нехта разлічвае своечасова саскочыць з нарабаваным. Многім зь іх саскочыць не дадуць і гэта яны таксама добра разумеюць і жывуць так, нібыта заўтра не настане ніколі – паводле рускай прымаўкі “раптам крывая вывезе”, хаця, зразумела, яны разумеюць, што не вывезе. Цудаў не бывае. Гэта тычыцца тых людзей, якіх я абазначаю ў маіх пастах гэштэгам #ДляГаагі. І яны цудоўна разумеюць, што йдзецца ня толькі пра грошы і ўладу – для іх йдзецца пра свабоду і нават жыцьцё. Ж.:У нямецкіх генэралаў разуменьне таго, што вайна прайграна, прышло пасьля Эль-Аламэйна і Сталінграда. Калі ў атачэньні Пуціна маглі ўсьведаміць, што ўсё прапала? С.Р.: З тых, хто пад санкцыямі – улетку і ўвосень 2014 года. З тых, хто не пад санкцыямі, але працягвае стаяць блізка да Пуціна – крыху пазьней, бо “жыцьцё ніколі не стане як было”. 20 гадоў яны кралі з Расеі і складвалі накрадзенае на Захадзе. А цяпер усё пайшло ня так… Многія зь іх больш ня могуць паехаць на Захад не таму, што знаходзяцца пад пэрсанальнымі санкцыямі, а таму, што пры новым рэжыме гэта забаронена самой сістэмай. Некалькі мільёнаў такіх чалавек, уключна з членамі іхніх сем’яў, дэ-факта ня маюць права паехаць за мяжу. Ж.: Калі яны сапраўды ўсьведамляюць сваю паразу, то навошта тады ўсе гэтыя міжнародныя правакацыі і іншыя спробы задзерці стаўкі, у тым ліку ядзерныя? С.Р.: Мы маем справу з адмарожанай мафіяй. Мабыць, упершыню ў гісторыі – мафіяй, якая не адрозьніваецца ад дзяржавы – бо яна і ёсьць дзяржава. Прычым мафія, якая валодае абсалютна беспрыцыдэнтнымі магчымасьцямі ў эканамічным і ваенным адносінах: у яе распараджэньні амаль палова ўсяго сусьветнага ядзернага арсэналу. Так, яны ўсьведамілі, што знаходзяцца ў тупіку, зь якога ня ўсе зь іх могуць знайсьці выйсьце. Але гэта не азначае, што ўсе зь іх гатовыя вось так прызнаць сваю паразу, якая як я ўжо казаў, для многіх зь іх роўнае страце свабоды, а, можа, і жыцьця. Ж.: На вашую думку – тыя людзі з атачэньня Пуціна, якім няма што губляць, могуць пайсьці на гарачы канфлікт з Захадам? С.Р.: На гэтае пытаньне складана адказаць адназначна. З аднаго боку, усе яны не для таго кралі ўсе гэтыя гады, каб ператварыць усё гэта і самым ператварыцца ў радыёактыўны попел. З другога боку, калі ў іх і няма першапачатковага намеру ўзарваць увесь сьвет, то тое, што яны вырабляюць апошнім часам на міжнароднай арэне, можа прывесьці да таго, што здарыцца нейкі трагічны інцыдэнт, які паслужыць спускавым кручком сур’ёзнага канфлікта. Яны сапраўды разумеюць, што іх амаль прыціснулі да сьценкі, а тут іхняя крымінальная псіхалогія можа штурхнуць іх на нейкія адчайныя крокі. Ж.: Вы з’яўляецеся вядомым прадстаўніком бізнэс-супольнасьці. Мабыць, многія Вашы калегі ўжо дастаткова даўно слушна ацанілі пэрспэктывы рэжыму на выжываньне. Чаму мы з часоў Хадаркоўскага ня бачым ніякай апазыцыі гэтай разбуральнай палітыцы Пуціна сярод прадпрыймальнікаў? С.Р.: Крэмль з асаблівай увагай заўсёды глядзеў на бізнэс-асяроддзе, і ў свой час зрабіў усё магчымае, каб максімальна яго раз’яднаць, паставіць пад кантроль чэкістаў, а асабліва імпэтных пасадзіць або запалохаць. Перш за ўсё для таго, каб назаўжды адбіць у іх жаданьне займацца палітыкай. На жаль, даводзіцца канстатаваць, што ў гэтых людзей хутчэй чымаданны, чымсьці рэвалюцыйны настрой. Абсалютная большасьць ( і гэта не перабольшваньне) з тых, каго я ведаю асабіста, альбо каго ведаю праз сваіх знаёмых, альбо ўжо выехалі альбо проста зараз знаходзяцца ў працэсе згортваньня сваіх бізнэсаў. Яшчэ на пачатку нулявых ў людзей была матывацыя працаваць на рынкавую капіталізацыю свайго бізнэсу з выйсьцем на стратэгічнага інвэстара або на ІРО. Нават да 2011-2012 гг., да вяртаньня Пуціна ў прэзыдэнцкае крэсла, было нямала людзей, якія разглядалі свой бізнэс ў доўгатэрміновай пэрспэктыве, укладвалі прыбытак у разьвіцьцё. Але пасьля ўсяго таго, што тварылася ў краіне апошнія тры гады, вочы сталі расплюшчывацца нават у тых, хто яшчэ меў нейкія ілюзіі адносна падзей. І сёньня я б парэкамэндаваў вам зьвярнуць увагу на той факт, што, напрыклад, практычна ніхто з расейскіх кампаній за апошнія два з паловай гады не выходзіў на ІРО. Ж.: І пра што гэта гаворыць? С.Р.: Перш за ўсё гэта гаворыць аб тым, што бальшыня з тых, хто захаваў свой бізнэс дагэтуль – перайшлі ў рэжым “выдойваньня” прыбытку. Ніхто не інвэстуе ў разьвіцьцё сваіх кампаній і рознымі шляхамі спрабуе захаваць іх як мага далей ад Расеі, інвэстуючы іх сродкі ў нейкія цікавыя заходнія праекты альбо ў тое, што называецца “ціхія гавані”. Ж.: Але чаму ў такім выпадку не ўцякаюць буйныя кампаніі? С.Р.: А куды ім падзецца? Дзярыпаска, можа, і хацеў перацягнуць Русал у Люксэмбург, або Абрамаў з Евразхолдзінгам уцячы ў ЗША ды ня могуць. Северсталь у Канаду таксама не перацягнеш. Гэтыя актывы застралі тут і падзеляць лёс краіны. Аднак іхнія гаспадары тануць ня маюць намеру і займаюцца тым жа самым, што і прадстаўнікі сярэдняга і малога бізнэсу, пра якіх я казаў вышэй. Яны вывозяць капіталы ў выглядзе дывідэндаў, якія яны выплочваюць самым сабе, і ўладкоўваюць гэтыя дывідэнды падалей ад Расеі. Пераклад з расейскай. Крыніца: http://rusmonitor.com/slava-rabinovich-v-kremle-uzhe-voshli-v-rezhim-ozhidaniya-svoego-konca.html 25/11/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |