Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Адраджэнцы адзначылі Дзень Герояў на Случчыне
Выступоўцы казалі пра неўмяручы подзьвіг герояў Случчыны, якія ваявалі супраць маскоўска-бальшавіцкай арды. Слуцкія героі выратавалі гонар нацыі, збройны чын прымусіў нават бальшавікоў пайсьці на стварэньне квазідзяржавы БССР. У 1991 годзе беларусы здолелі напоўніць новым зьместам беларускую дзяржаўнасьць. Без гэтага змаганьне новых пакаленьняў за Беларусь было б значна больш цяжкім Беларускія ваяры 1918-20 гадоў праклалі нам шлях да вызваленьня. Нашае нацыянальнае змаганьне за Волю і Дзяржаву працягваецца. Як сьпявалі нашы продкі, “не схаваешся нідзе, зноў маскаль на нас ідзе…” Случакі ішлі на няроўны бой, бо разумелі, што будзе, калі Радзіму захопіць дзікі маскоўскі вораг – сьмерць мільёнаў, галеча, вайна і русіфікацыя. Яны мелі рацыю, менавіта ўсе гэтыя беды абрынуліся на наш народ, які ня здолеў салідарызавацца і адбіцца ад маскоўскай арды. Цяпер Беларусі пагражае той жа вораг і тыя ж няшчасьці. Таму подзьвіг слуцкіх герояў павінен натхняць нас, быць прыкладам для нас у абароне роднага і сьвятога ад акупацыі, паняверкі і зьдзеку. Арыентацыя на Расею, як і папярэджвалі патрыёты-фронтаўцы, аказалася змрочным тупіком і правалам. Салідарным змаганьнем і сумеснай працай трэба ратаваць сваю краіну, мову і цывілізацыю. Пачынаць трэба з галоўнага – з адраджэньня беларускай душы і беларускай мовы. Зрабіць свой крок – пачаць размаўляць па-беларуску, вучыць сваіх дзяцей і ўнукаў роднай мове і культуры, быць беларусамі на сваёй беларускай зямлі. Тады ніякі чужынец ня здолее адабраць у нас ні мову, ні душу, ні маёмасьць. Маладыя ўдзельнікі мерапрыемстваў казалі пра хвалюючую сустрэчу з роднай гісторыяй. Яны выказалі ўпэўненасьць, што прымуць з рук старэйшых паходню змаганьня за Беларусь і працягнуць справу вызваленьня. Патрыятычная моладзь разам з старэйшымі будзе змагацца і супраціўляцца, ня пойдзе ў маскоўскі палон. Людзі сьпявалі беларускія ваярскія гімны, гімн “Манутны Божа”. Да дэманстрантаў далучыліся случакі. Лунаў покліч “Жыве Беларусь!” Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 28/11/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |