Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
У маскоўскае пекла ад безвыходнасьці Сотні грамадзян Украіны, завербаваных на працу ў Расею, патрапілі ў працоўнае рабства. Пра гэта ў эфіры “Громадського” паведаміла праваабаронца, каардынатар праекта “Мэдыйная ініцыятыва за правы чалавека” Марыя Тамак. Па яе словах, існуе схема, з дапамогай якой украінцаў прымушаюць удзельнічаць у незаконным бізнэсе. Напрыклад, у гандлі наркотыкамі або спайсамі. “Абвесткі разьмяшчаюцца ў мэтро, іх разносяць кур’еры, кіроўцы. Схэма дзеяньняў наступная: чалавек тэлефануе на гарачую лінію, сустракаецца з “рэкруцёрам”. Яму вельмі хутка купляюць квіток у Маскву, даюць смартфон і накіроўваюць туды”, — распавяла Тамак. У завэрбаваных пасьля прыезду забіраюць дакуманты. У выпадку адмовы ад працы пра іх паведамляюць у праваахоўныя ворганы РФ. За незаконныя дзеяньні ўкраінцам, паводле дадзеных праваабаронцаў, пагражае да васьмі гадоў турмы. Акрамя таго, расейскія сьледчыя могуць прад’явіць ім нават абвінавачваньні ў тэрарызме, — зазначыла Тамак. “Выразныя лічбы пацярпелых назваць складана. МЗС заяўляў, што іх 400. Але мы ведаем, можа, пра траціну. Сотні нашых грамадзян альбо ў СІЗА, альбо ў калоніях РФ”, — заявіла яна. Да паездак на заробкі ў Расею ўкраінцаў падштурхоўвае беднасьць і безвыходнасьць, мяркуе Тамак. “Грамадзяне Украіны дзесяткамі і сотнямі едуць зарабляць грошы ў РФ. І не вяртаюцца. Хаця нават і вайна ідзе. Ёсьць, безумоўна, недаацэнка небясьпекі зь іхняга боку. Не запальваецца “чырвоная лямпачка”. Ёсьць інфармацыя, што ў такую сытуацыю патрапілі і двое ўдзельнікаў АТА, дабраахвотнікі. Яны вярнуліся з фронту, ня бачылі пэрспэктыў. І накіраваліся ў Расею. Вы разумееце, якія адносіны да дабраахвотнікаў будуць у расейскай паліцыі”, — сказала Тамак. 3/12/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |