Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Да канца 2019 года Расея плануе больш як у два разы павялічыць колькасьць паветрана-дэсантных войскаў. Йдзецца нават пра колькасьць у 75 тыс. жаўнераў. Варта зазначыць, што цяпер розныя крыніцы ацэньваюць колькасны склад ПДВ у 35 тыс., максімальна ў 45 тыс. Пра рашэньне паведаміў Генштаб Узброеных Сілаў Расейскай Фэдэрацыі. Што цікава, гэты працэс ідзе ўжо некалькі гадоў. У палітыку разбудовы расейскіх паветрана-дэсантных войскаў ВДВ занесена было таксама рашэньне аб сфармаваньні ў 2016 г. ў Варонежы 354-й асобнай паветрана-дэсантнай брыгады. Сяргей Шайгу паінфармаваў пра гэта яшчэ ў кастрычніку 2013 года. У сваю чаргу на пачатку жніўня 2014 года пра планы разбудовы паветрана-дэсантных войскаў даў інфармацыю камандуючы гэтага роду войскаў генэрал Уладзімір Шаманаў. Было ня проста паведамлена пра разбудову ваеннага патэнцыялу, але да таго ж быў дадзены сігнал аб павелічэньні прысутнасьці ВДВ па-за межамі краіны. Разбудова і мадэрнізацыя гэтага роду войскаў, якія трактуюцца як войскі хуткага разгортваньня, зьвязана з стварэньнем у рамках расейскай вайсковай авіяцыі наступных брыгад транспартнай авіяцыі. Прафэсар Рамуальд Шарамецеў у гэтым кантэксьце зьвяртае ўвагу на тое, што міністр абароны Польшчы Антоні Мацерэвіч, гаворачы пра Спэцназ, мог паблытаць гэтую фармацыю менавіта з паветрана-дэсантнымі войскамі, якія разбудоўваюцца. Паветрана-дэсантныя войскі зьяўляюцца лёгкай пяхотай, зь якой нашы войскі Тэрытарыяльнай Абароны павінны даць рады, — дадае былы кіраўнік міністэрства абароны адносна слоў Мацерэвіча аб тым, што войскі ствараемай Тэрытарыяльнай Абароны могуць быць праціўнікам расейскага Спэцназу. Пётр Вазьняк 3/12/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |