Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Фінляндыя рыхтуецца да абароны ад расейскай гібрыднай вайны Паўночная краіна Фінляндыя хоча з дапамогай іншых краін пабудаваць каля Гэльсінак спэцыяльны цэнтр, які дапамог бы краіне супрацьстаяць так званаму гібрыднаму спосабу вядзеньня бою з боку Расеі. Фінляндыя асьцерагаецца перад усім расейскай прапаганды і дэзінфармацыі праз сацыяльныя сеткі і ўплываў на грамадзкую думку. План па стварэньні так званага цэнтра надзвычайных дзеяньняў супраць гібрыдных пагрозаў прадставіў дзяржаўны сакратар па эўрапейскіх справах Ёры Арванэн у сувязі з тым, што зацікаўленасьць прыняць удзел у пабудове яго ўжо выказалі некалькі краін, у тым ліку Злучаныя Штаты, Брытанія, Нямеччына, Францыя, Італія, Іспанія, Польшча, суседнія краіны і прыбалтыйскія краіны. “Гэтыя краіны выказалі моцную падтрымку ідэі закладкі такога цэнта. Некаторыя зь іх яшчэ павінны пацьвердзіць свой удзел. Але мы ўжо маем дастатковую падтрымку, каб ісьці наперад”, — заявіў Арванэн. Цэнтр павінен будзе шукаць дзейсны рэцэпт супрацьдзеяньня гібрыднаму спосабу вядзеньня бою, які Расея выкарыстала, напрыклад, пры анэксіі Крыма альбо ва ўсходняй Украіне. Гібрыдны спосаб бою – гэта разнастайная камбінацыя ваенных і неваенных сродкаў, у тым ліку кібэратак, псіхалагічных апэрацый, дэзінфармацыі, эканамічных санкцый, эмбарга, крымінальных і тэрарыстычных дзеяньняў і іншых падрыўных акцый. “Напрыклад, у Фінляндыі шмат гаворыцца пра расейскі ўплыў на інфармацыю”, — канстатаваў Арванэн. Нэўтральная паўночная дзяржава ў апошнія тыдні некалькі разоў выказала сваю занепакоенасьць “узмацненьнем прапагандысцкай кампаніі” з боку Крамля ў сувязі з больш актыўным супрацоўніцтвам з НАТО. Пасьля расейскай анэксіі Крыма ў 2014 годзе Фінляндыя і Швэцыя сталіся аб’ектамі павышанай актыўнасьці расейскай авіяцыі, і яны абвінавачваюць Маскву ў рэгулярным парушэньні паветранай прасторы. Каля 1300 км доўгая мяжа з Расеяй дае Фінляндыі ключавую ролю ў выпадку эскалацыі напружаньня паміж Расеяй і Захадам. Цень на добрыя перад усім гандлёвыя адносіны з Масквой падае таксама з-за нядаўняга паведамленьня фінскіх разьведслужбаў уладзе пра тое, што Расея праз падстаўных гандляроў можа скупляць вялікую колькасьць зямельных участкаў і будоў у крытычных раёнах, якія ў будучыні могуць быць выкарыстаны ў выпадку распальваньня крызіса. Нацыянальныя цэнтры будуюць таксама іншыя краіны Канчатковае рашэньне аб стварэньні цэнтра, паводле Арванэна, будзе прынята да вясны наступнага года. Цэнтр павінен вельмі шчыльна супрацоўнічаць з Радай Эўразьвязу па замежных справах і з НАТО. “Мэтай ёсьць узмацніць абароназдольнасьць краін-удзельніц і падрыхтавацца да гібрыдных пагрозаў адукацыяй, дасьледваньнямі і абменам апрацаваных мэтадаў”, — дадаў ён. Сур’ёзную занепакоенасьць наконт расейскіх гібрыдных дзеяньняў выказала на мінулым тыдні таксама Нямеччына. Яна асьцерагаецца, што Масква можа паспрабаваць ўмяшацца ў парляманцкія выбары ў наступным годзе. Узмацненьне расейскай актыўнасьці адсочваюць таксама чэшскія спэцслужбы. Выніковая справаздача Службы бясьпекі і інфармацыі (BIS) за мінулы год канстатавала, што “расейскімі прыярытэтамі былі апэрацыі, якія вядуцца ў рамках інфармацыйнай вайны ў кантэксьце ўкраінскага і сірыйскага крызісу”. Расейскія спэцслужбы, паводле BIS, напрыклад, спрабавалі інфільтраваць у СМІ і масіравана падтрымліваць кіруемую Масквой прапаганду і дэзінфармацыю. Канкрэтна йшлося пра паведамленьні, у якіх ачарняліся ЗША і НАТО альбо выклікалася ці выкарыстоўвалася ўнутраная напружанасьць у Чэхіі. Экспэрты сьцьвярджаюць, што Чэшская рэспубліка цяпер сутыкаецца з шырокім спэктрам гібрыдных пагроз. Больш таго яны набываюць складаныя і прыхаваныя формы. У наступным годзе з гэтай прычыны павінен узьнікнуць адмысловы нацыянальны цэнтр супрацьдзеяньня тэрарызму і гібрыдным пагрозам. “Падрыўныя дзеяньні з боку Расеі ў Чэшскай рэспубліцы відавочныя за час усёй яе незалежнасьці. Калі выбухнуў украінскі крызіс, Расея ўзмоцніла свае дзеяньні масіраваным тролінгам і падтрымкай паўвайсковых фармаваньняў”, — канстатаваў ў аналітычным тэксьце Міраслаў Марэш з Масарыкавага ўнівэрсітэта ў Брне, які займаецца гэтай праблематыкай. Сярод трох галоўных захадаў, якія павінны супрацьдзейнічаць гібрыдным пагрозам, ён раіць: гнуткае прыстасоўваньне сістэмы бясьпекі да гібрыдных пагрозаў і гібрыднай вайны (ад стратэгіі і тактыкі праз інстытуцыі, нормы заканадаўства, урадавую падтрымку грамадзкім арганізацыям да паляпшэньня сістэмы бясьпекі такім чынам, каб яна была схопнай ахапіць усе сур’ёзныя пагрозы і не ў апошняй чарзе таксама сувязь з людзьмі. “Неабходна вызначыць, што ёсьць гібрыдная вайна, якія пагрозы зь ёю зьвязаны і чаму важна супрацьстаяць ім”, — заявіў Марэш. Адносіны з Расеяй Пасьля Другой сусьветнай вайны Фінляндыя, паводле Парыжскай мірнай дамовы (1941) страціла Карэльскі перашыек, паўночны і і заходні берагі Ладажскага возера і павінна была здаць у канцэсію Саветам ваенную базу непадалёк ад Гэльсінак. Краіна павінна была выплаціць высокія ваенныя рэпарацыі, амаль 300 мільёнаў даляраў і зьменшыць сваю армію. Але на ўзор Чэхаславакіі Фінляндыя праз год заключыла з Савецкім саюзам дамову аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемадапамозе. Дамова давала Крамлю магчымасьць уплываць на фінскую ўнутраную палітыку. Але многія палітыкі выкарыстоўвалі свае адносіны з Масквой у вырашэньні ўнутрыпартыйных спрэчак. У пэрыяд так званай “фінляндызацыі” краіна, такім чынам, дзеля захаваньня свайго сувэрэнітэту падпарадкоўвала СССР сваю замежную палітыку. На практыцы скандынаўская рэспубліка імкнулася палепшыць адносіны з заходняй Эўропай, але ядром яе замежнай палітыкі заставалася лаяльнасьць СССР. Падчас халоднай вайны, напрыклад, яна не ўключалася ў хаўрусы, якія Савецкі саюз лічыў варожымі, прэзэнтавала замежнапалітычныя погляды ў адпаведнасьці з савецкай лініяй, а ў фінскіх СМІ, напрыклад, была абмежавана крытыка савецкай замежнай палітыкі. inc natoaktual.cz 3/12/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |