Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Слава Рабіновіч расейцам: Вы ўжо памянялі свае рублі на даляры?

Калі вы працуеце ў расейскім урадзе, то гэта не азначае, што вы гэта робіце пад прымусам, праўда? У вас заўсёды ёсьць магчымасьць сысьці, падаць у адстаўку, калі вы ў нечым прынцыпова ня згодныя. Ня згодныя з так зв. “прэзыдэнтам” або так зв. “прэм’ер-міністрам” (я пішу “так зв.” і стаўлю гэтыя словы ў двукосьсе, бо менавіта такія ў нас “прэзыдэнт” і “прэм’ер-міністр”). Ня згодныя з “прынцыпамі дзеяньня”, са злачынствамі, зь неабходнасьцю саўдзельнічаць…

А калі вы не сыходзіце, калі не падаеце ў адстаўку, то нясеце ўсю ступень адказнасьці за свае дзеяньні. За сваю датычнасьць, судатычнасьць, саўдзел і г.д. Вы нясеце рызыкі “падстаў”, рызыкі стацца ахвярай барацьбы бульдогаў пад дываном, рызыкі быць ахвярай барацьбы так зв. “вежаў Крамля”… і рызыкі стацца пасьля падзеньня рэжыму наўпрост адказнымі за свае злачынствы, зьдзейсьненыя пры гэтым рэжыме. Напрыклад, як некалі ў Нямеччыне. Альбо як ва Украіне два з паловай гады таму.

Вось, напрыклад, цяпер ужо былы кіраўнік Мінэканомразьвіцьця былы міністр Улюкаеў…
Я нават ня буду камэнтаваць ягоную двухгадовую брахню пра “намацваньне дна”, якой ён спрабаваў па заданьню “партыі і ўраду” гіпнатызаваць расейскае грамадзтва, выкарыстоўваючы для гэтага ўсе магчымыя дзяржаўныя сродкі масавай агітацыі і прапаганды. І, здаецца, добра рабіў сваю справу для мэтаў Пуціна і ягонай АЗГ, так? Біяграфія і лёс Ялмара Шахта вам у дапамогу, таварыш былы міністр…

Але вось ёсьць адзін эпізод, які зараз шырока абмяркоўваецца. Гэта – роля Роснефті, Ігара Сечына і службы бясьпекі Роснефті ў апошніх падзеях, зьвязаных з Улюкаевым.

Для мяне зусім ня важна, ці быў Улюкаеў першапачаткова “за” або “супраць” у зьдзелках па “прыватызацыі” “Башнефті” і наступнай “прыватызаыі” самой “Роснефті”. Няхай ён нават быў першапачаткова супраць, і па тых жа самых прычынах, па якіх быў бы супраць і я. Але ж ён стаў “за”, слушна? Падпісаўся і кіраваў сваёй часткай справы па дакумэнтацыі і ўсяму астатняму. А гэта што значыць?

А гэта значыць тое, што Улюкаеў арыштаваны не за тое, за што павінен быць арыштаваны. А арыштаваны ён павінен быць за тое, што ён зьяўляецца саўдзельнікам найвялікшай афёры 2010-х гадоў, па маштабах прыблізна роўнай папярэдняй такой жа афёры 2000-х, калі Пуцін, Сечын і іхняя АЗГ скралі 40 млрд даляраў у рынкавым кошце актываў ЮКОСа.

У ліпені 2014 года акцыі “Башнефті”, якія належалі АФК “Сістема”, былі арыштаваны псэўда-судом Пуціна, Сечына і іхняй АЗГ, а ў верасьні таго ж года галоўны акцыянэр АФК “Сістема” Уладзімір Еўтушэнкаў ужо сядзеў пад хатнім арыштам у якасьці закладніка – па ўзору і падабенству чэкісцкай тактыкі захопу закладнікаў, вядомай па арыштах Уладзіміра Гусінскага, Платона Лебедзева і многіх іншых у аналагічных сытуацыях забора ўласнасьці, і Алега Навальнага і многіх іншых у аналагічных сытуацыях злачыннага палітычнага бандытызму. Уладзімір Еўтушэнкаў выйшаў з-пад хатняга арышту тады, калі “ён аддаў” Башнефть. “Какбэ” так зв. “дзяржаве”.

Цяпер ужо былы міністр Улюкаеў быў у той час дзейсным міністрам, кіраўніком Мінэканомразьвіцьця, і ён не піскнуў і не кракнуў – на конт таго, што творыцца з прыватнай кампаніяй “Башнефть”, галоўны акцыянэр якой АФК “Сістема” зьяўляецца публічнай кампаніяй і чые акцыі гандлююцца на Лёнданскай фондавай біржы. Акцыі, зразумела, абрынуліся. Адсоткаў гэтак на 70, калі я слушна памятаю. А кіраўнік Мінэканомразьвіцьця міністр Улюкаеў маўчаў у шматачку. Гэта ў нас эканомразьвіцьцё такое.

І вось, “Башнефть” проста забралі і нацыяналізавалі (як у 1917 годзе рабілі бальшавікі), пры гэтым толькі ўдаючы “нацыяналізацыю” – бо ад самага пачатку яны ведалі, які ў іх будзе далейшы план.

А план быў такі: скрадзенае “нацыяналізаванае” дабро ў выглядзе “Башнефті” скрасьці яшчэ раз – у выглядзе “прыватызацыі”. Ну, проста такі крадзёж, у два этапы, бо ў адзін этап какбэ ня надта ёмка. І “прыватызаваць” яе ў клептакратычнае ведамства Сечына пад назовам “Роснефть”, дзе асабіста Пуцін, Сечын і іхняя АЗГ кантралюе ўсе актывы і ўсе грашовыя плыні.

Пра гэта Улюкаеў ведаў і не пікнуў. І не пайшоў у адстаўку. Дакладней, пікнуў некалькі разоў, ціхенька, і… не пайшоў у адстаўку.

Дзяржаўная кампанія “Роснефть” купляе дзяржаўную кампанію “Башнефть” на дзяржаўныя ж грошы. І Пуцін, Сечын і іхняя АЗГ называюць гэта “прыватызацыяй”. Улюкаеў выпісаў на гэтую супэр-махлярскую зьдзелку сваё зялёнае сьвятло і ўсю дакумэнтацыю. Саўдзельнік? Самы сапраўдны. Рэальны член усёй гэтай АЗГ. Дакладна такі ж член АЗГ, як і Шувалаў, Дварковіч, Сілуанаў і Набіуліна. Проста іх пакуль не арыштавалі… а калі нават і арыштуюць, пры гэтым рэжыме, то не за гэта – як Улюкаева.

Наступны этап так зв. “прыватызацыі” – гэта продаж 19,5% самой “Роснефті”, якія належаць “дзяржаўнай” пракладцы пад назовам “Роснефтегаз”. Улюкаеўскае (цяпер ужо былое яго) ведамства хоча атрымаць за гэты пакет 710 млрд рублёў… і “Роснефть” у асобе Пуціна, Сечына і іхняй АЗГ, хоча – увага – купіць гэтыя акцыі сама. Сама сябе хоча купіць, разумееце? Новае слова, новыя тэхналогіі ў “прыватызацыі”! А на якія грошы? Ну натуральна, на свае або заёмныя. А свае грошы – гэта чые? Роснефті?

Пастойце, але Роснефть – гэта дзяржаўная кампанія… Значыць, на дзяржаўныя? Яна ўжо толькі што “заплаціла” 330 млрд рублёў за “Башнефть”, а цяпер трэба яшчэ 710 млрд рублёў на свае ж акцыі!!! Пара ісьці па грошы ў ФНБ? Аж не, Пуін грошай з ФНБ на гэта ня дасьць. Пара ісьці на “рынак” пазыковага капітала ўзяць пазыку больш за трыльён (!!!) рублёў – якраз на тое і на тое. Добра, што пад гэтую справу ведамства Набіулінай – ЦБ – зараз і надрукуе сьвежае бабло ў рублях, потым выдасьць яго дзяржаўным (!) банкам, і яны купяць усе аблігацыі, што выпусьціла дзяржаўная Роснефть!

Я паўтару: трыльён рублёў!

Вы ўжо памянялі рублі на даляры напярэдадні гэтай прыгожай трансакцыі Пуціна, Сечына і ягонай АЗГ? Вы ўжо далі парады і рэкамэндацыі сваім пажылым бацькам-пэнсіянэрам зрабіць тое ж самае з усімі іхнімі накапленьнямі?
Адцісканьне ЮКОСа і “Башнефті” – гэта бандыцкі забор прыватнай уласнасьці і нічога болей. Забесьпячэньне тэхнічнага боку “справы”, уключна з юрыдычным і фінансавым суправаджэньнем – гэта саўдзел у бандыцкім заборы прыватнай уласнасьці і ў бандыцкім нэафэадалізме, які замяніў раннія стадыі дэмакратыі і капіталізма, што ўзьніклі паміж 1995 і 1999.

І былы міністр Улюкаеў – саўдзельнік. Арыштаваны за іншае – магчыма, што неправасудна. Але павінен быў быць арыштаваны за гэта і правасудна. У складзе ўсёй гэтай АЗГ. Разам з Пуціным, Сечыным і ўсімі членамі гэтай чэкісцкай АЗГ, якая абрабоўвае краіну да ніткі.

Слава Рабіновіч
Пераклад з расейскай.
Крыніца: http://varota.com.ua/2016/11/29/slava-rabinovich-vy-uzhe-pomenyali-svoi-rubli-na-dollary/

3/12/2016 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2016
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024