Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Запазычанасьці кампаній будуць вешаць на акцыянэраў альбо канец капіталізму ў Расеі Традыцыя расейскіх заканадаўцаў прысьцёбваць важныя зьмены законаў да якога-небудзь грувасткага і няўцямнага пакета “зьменаў” у разьліку, што яны там “згубяцца” і ніхто іх ня будзе чытаць, гэтым разам спрацавала бліскуча. 11/12/2016 › Навіны Эпоха «русскоязычных» боўдзілаў П. Латушка (“Грамыка лукашыстоўскай дыпламатыі”) выказаўся на БТ: “Мы сегодня ставим задачу, чтобы каждый государственный служащий говорил хотя бы на одном иностранном языке. Важно, чтобы они говорили хотя бы на двух, - считает дипломат. - Это не вопрос выбора, это вопрос сегодняшнего статус-кво. (…) 11/12/2016 › Навіны У інфармацыйнай прасторы паляцела: “Капсулу зь зямлёй з магілы беларускага паэта Максіма Багдановіча заклалі ў менскім праваслаўным храме Ўсіх сьвятых 9 сьнежня – у дзень 125-годзьдзя з нараджэньня паэта. 11/12/2016 › Навіны Аляксей Арэстовіч: Мы можам навешаць Расеі… Самае прыкметнае, што стала відаць, дык гэта так званая “ваенная магутнасьць Расеі”, якая выглядае вялізнай, надзьмутай мыльнай бурбалкай. Расейскія СМІ стварылі тэлекарцінку, у якую паверылі расейцы, што, аднак, паўбяды. 11/12/2016 › Навіны Львоў. Высяляюць “Русский мир” Гаспадарчы суд Львоўскай вобласьці вырашыў выселіць Расейскі культурны цэнтр з памяшканьня на вул. Караленкі, 1а ў цэнтры Львова. 11/12/2016 › Навіны Украіна спыняе антыўкраінскую кніжную плынь з Расеі Мы ўпершыню за тры гады вайны пачынаем адсочваць, што мы ўвозім з дзяржавы-агрэсара. Абмежаваньне доступа антыўкраінскіх замежных кніг падтрымліваецца нашымі выдаўцамі, бо гэта спрыяе іхняй працы. 11/12/2016 › Навіны Чэхаславакія 1968 год. Гэта была інвазія з падручнікаў Уначы з 20 на 21 жніўня 1968 г. тадышнюю Чэхаславакію занялі хаўрусныя войскі краін Варшаўскай дамовы. І акупавалі тэрыторыю дзяржавы доўгіх дваццаць гадоў. Смутныя ўгодкі сёньня прыгадалі ў Сэнаце ўдзельнікі канфэрэнцыі спэцыялістаў. У сваіх выступах яны дасьледвалі наступствы гвалтоўнай інвазіі, якія дагэтуль не закраналіся. 11/12/2016 › Навіны Галадамор ва Украіне – генацыд на загад Масквы Кіеў. Вярхоўная Рада ў Кіеве прыняла ў сераду рэзалюцыю з заклікам да дэмакратычных краін сьвету прызнаць галадамор ва Украіне, які адбыўся больш за 80 гадоў таму, генацыдам супраць украінскага народу. 11/12/2016 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |