Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Чэхаславакія 1968 год. Гэта была інвазія з падручнікаў

Уначы з 20 на 21 жніўня 1968 г. тадышнюю Чэхаславакію занялі хаўрусныя войскі краін Варшаўскай дамовы. І акупавалі тэрыторыю дзяржавы доўгіх дваццаць гадоў. Смутныя ўгодкі сёньня прыгадалі ў Сэнаце ўдзельнікі канфэрэнцыі спэцыялістаў. У сваіх выступах яны дасьледвалі наступствы гвалтоўнай інвазіі, якія дагэтуль не закраналіся.

То была акцыя дакладна паводле вайсковых падручнікаў, успамінае савецкую інвазію, якая адбылася 40 гадоў таму, амэрыканскі гісторык Эдвард Лутвак. “Савецкі саюз правёў яе выдатна. З паветра яны прызямліліся ў цэнтры краіны і займалі яе такім чынам з самай сярэдзіны. Момант неспадзеўкі даў ім вялізныя выгоды”, — мяркуе гісторык.

Паводле лутвака, расейцам удалося таксама заблытаць і амэрыканскую, і брытанскую выведкі. “Усе чакалі, што ваенныя вучэньні паступова перарастуць у інвазію. Пытаньне было толькі ў тым, калі гэта здарыцца. І Захад ня здолеў гэта прадбачыць”, — дадае Лутвак.

Інвазія павінна была адбыцца раней

Спэцыялісты паведамляюць, што акупацыя магла настаць і раней за жнівень. Ужо ў траўні 1968 года на чэшска-польскіх межах былі сканцэнтраваны савецкія войскі, якія павінны былі наступаць ажно да Карлавых Вар. Траса наступу павінна была ісьці праз Табар і Пржыбрам. Але канчатковы загад так і не паступіў. Бо саветы даведаліся, што паблізу Чэскага Цешына знаходзяцца дзесяць чэхаславацкіх танкаў.

Зьмякчыць наступствы інвазіі сёньня паспрабаваў Віктар Ізонаў, прафэсар Інстытута ваеннай гісторыі Міністэрства абароны Расейскай фэдэрацыі.

“Ваенная інтэрвэнцыя была апошнім элемэнтам вырашэньня небясьпечнай сытуацыі ў адной з самых стратэгічна важных краін усходняй Эўропы”, — заявіў гісторык.

І дадаў наступныя “зьмякчаючыя” абставіны акупацыі. “Рашэньне заняць Чэхаславакію не было прынята адзінагалосна. Савецкія генэралы хацелі б вырашыць гэта палітычнымі мэтадамі. Псіхалагічным ціскам на мясцовую ўладу. Але яны апынуліся ў меншасьці пры галасаваньні”, — сьцьвярджае Ізонаў.

Уноч з 20 на 21 жніўня перайшлі чэхаславацкую мяжу ня менш як 22 дывізіі Варшаўскай дамовы з падтрымкай больш як 500 самалётаў. Да канца верасьня загінула больш за сто хаўрусных вайскоўцаў і яшчэ сотня чэхаславацкіх абаронцаў. Сотні цывільных былі паранены.

Жнівень у Чэхіі, жнівень у Грузіі

У некалькіх выступах удзельнікі канфэрэнцыі ўсё ж не прамінулі параўнаць інвазію Чэхаславакіі з цяперашнім канфліктам паміж расейскімі і грузінскімі вайскоўцамі ў Паўднёвай Асэціі.

“Спачатку я хацела гаварыць пра легенду пражскай вясны ў Расеі праз сорак гадоў. Але ж цяперашняя сытуацыя прымусіла мяне зьмяніць тэму. Заранёў заяўляю, што арганізатары не нясуць за мой выступ ніякай адказнасьці”, — сходу агаломшыла расейская паэтка Натальля Гарбанеўская.

Нягледзячы на тое, што йдзецца пра адну з “сямі высакародных” асобаў, якія 25 жніўня 1968 г. пратэставалі на маскоўскай Чырвонай плошчы супраць савецкай акупацыі Чэхаславакіі.

“Грузія не дазволіла сябе справакаваць і тым вызначыць свой лёс. А атрымалася так сама, як некалі ў Чэхаславакіі. Я павінна прызнацца, што больш салідарызавалася з Дубчэкам, які меў камуністычнае мысьленьне, чымсьці цяпер з некамуністам Саакашвілі”, — дадала Гарбанеўская.

Спрэчку паміж Расеяй і Грузіяй закрануў таксама і Лутвак. “Трэба ўшаноўваць мінулае і рыхтавацца да будучыні. Хаця савецкія танкі сёньня і не нападаюць ні на якія свабодныя краіны”, — грымнуў ён у сваёй прамове.

Супярэчлівы мэр ня прыбыў

Мабыць гэтага выступоўцу чакалі найбольш – колішні мэр Вены і таксама супрацоўнік дзяржбясьпекі Гэльмут Цыльк на канфэрэнцыю ня прыбыў. Ён спаслаўся на праблемы са здароўем. Але ягоны выступ прагучэў. У скарочаным варыянце яго зачытаў Ян Коўкал, чэшскі амбасадар у Аўстрыі.

“Для спадара Цылька гэта няпростая сытуацыя. Ён хацеў ўзяць удзел у сёньняшняй сустрэчы і дзеля таго, каб ачысьціць сваё імя. На жаль, здароўе яму гэта не дазволіла”, — заявіў Коўкал.

Са спазьненьнем прыбыў на канфэрэнцыю і міністр замежных спраў Карэл Шварцэнбэрг, які ў сваім выступе падкрэсьліў важнасьць падобных сустрэч. “Увесь час трэба нагадваць маладым людзям, якой была тадышняя эпоха”, — кажа Шварцэнбэрг. Ён таксама ацаніў падтрымку, якую акупаваная краіна атрымала з замежжа. Падкрэсьліў, напрыклад, ролю аўстрыйскага радыё і тэлебачаньня. Сам ён падчас інвазіі якраз знаходзіўся ў Вене.

Чэхі ваююць гумарам

Перажыць акупацыю чэхам дапамагаў, паводле гісторыкаў, гумар. “Гэта можна адчуць у надпісах, якія ў жніўні зьявіліся на вуліцах. Грамадзяне бараніліся ад уварваньня войскаў не тэрарыстычнымі акцыямі, а сьмехам. Гумар і іронія паспрыялі іхняй духоўнай чысьціні”, — сьцьвярджае гісторык Індржых Марэк.

І нагадвае лёзунгі: “Ідзі дамоў Іван, цябе Наташа чакае. Коля”, “Акупантаў трэба гладзіць, гладзіць, гладзіць, аж да поўнага выгладжваньня (k úplnému vyhlazení – да поўнага зьнішчэньня па чэшску – перакл.)… “З Савецкім саюзам назаўжды. Але ні на дзень даўжэй”. “Савецкія вайскоўцы маглі расстраляць нацыянальныя памятнікі альбо забіць вашага суседа. Але ўвесь час чэхі высьмейвалі іх”, — прыгадвае Марэк.

Пераклаў з чэшскай В. Буйвал.
Крыніца: http://www.tyden.cz/rubriky/domaci/historie/jdi-domu-ivane/historici-o-srpnu-1968-byla-to-invaze-podle-ucebnic_76537.html

11/12/2016 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2016
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024