Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Эпоха «русскоязычных» боўдзілаў П. Латушка (“Грамыка лукашыстоўскай дыпламатыі”) выказаўся на БТ: “Мы сегодня ставим задачу, чтобы каждый государственный служащий говорил хотя бы на одном иностранном языке. Важно, чтобы они говорили хотя бы на двух, - считает дипломат. - Это не вопрос выбора, это вопрос сегодняшнего статус-кво. (…) Я задаюсь вопросом, а зачем направлять 2-3 сотрудников одного министерства, не владеющих языками, когда надо сотруднику посольства садиться рядом и осуществлять, например, на международной конференции синхронный перевод. Шептать на ухо в присутствии всех остальных делегаций - уже несолидно. Поэтому желательно, чтобы чиновники владели иностранными языками.” Рэдкае прызнаньне чыноўніка РБ. Можна сябе ўявіць, як гэтыя русскоязычныя няшчасьці выглядаюць на міжнароднай арэне. Мы штодня бачым іхнія фізіяноміі ў тэлевізары. З гэтага робім выснову, што якія б “задачы” ні ставіў “Грамыка”, нічога з гэтага ня выйдзе. Боўдзілы пажыцьцёва кантужаны маскальшчынай. Адбор у боўдзілы адбываецца паводле законаў дзікай прыроды: прыярытэтным зьяўляецца сабачае служэньне інтарэсам Масквы. Такое называецца “адмоўным адборам”, інакш у сістэме ўнутранай акупацыі ня выжывеш. Гэтым яшчэ чынавенства БССР ярка (калі можна так сказаць) выдзялялася сярод савецкай намэнклатуры, дзе, напрыклад, намэнклатуршчыкі азіяцкіх рэспублік патаемна Каран чыталі, а вельмі многія прыбалты з партбілетамі ўмелі размаўляць па-фінску, польску, нямецку і ангельску. А “нашыя, боўдзілы родныя”, як былі анучамі пад гальштукам, так і засталіся. Для лукашыстоўскай намэнклатуры маскальшчына зьяўляецца сьвяшчэннай каровай, якая ў выніку даеньня забясьпечвае іхні камфорт і бясьпеку. Да якіх “віртуозных вяршынь” русскості яны могуць дайсьці, гэта дэманструе публічная лексіка цяперашняга начальніка рэжыму альбо савецкага класіка Дземянцея. У такіх мазгах беларушчына не прыжываецца, Бог не дазваляе. Юрка Марозаў 11/12/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |