Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Запазычанасьці кампаній будуць вешаць на акцыянэраў альбо канец капіталізму ў Расеі Традыцыя расейскіх заканадаўцаў прысьцёбваць важныя зьмены законаў да якога-небудзь грувасткага і няўцямнага пакета “зьменаў” у разьліку, што яны там “згубяцца” і ніхто іх ня будзе чытаць, гэтым разам спрацавала бліскуча. Ніхто нават не заўважыў, як у агульнай кучы праскочыла зьмена ў падаткавы кодэкс, якая па сутнасьці адмяніла ў Расеі асновы рынкавых адносін і, у пэрспэктыве, можа нават зрабіць немагчымай якую-кольвечы прадпрыймальніцкую дзейнасьць. Базавай асновай сучасная рынкавай эканомікі зьяўляецца аддзяленьне фінансавай адказнасьці юрыдычных асоб (прадпрыемстваў) ад фінансавай адказнасьці акцыянэраў, якія валодаюць гэтымі прадпрыемствамі. Акцыянэры і заснавальнікі не адказваюць сваёй маёмасьцю за запазычанасьці прадпрыемстваў, акцыямі якіх яны валодаюць. Менавіта гэты падзел адказнасьці і зрабіў магчымымі сучасныя рынкавыя адносіны і прывёў да бурнага разьвіцьця капіталізма. І вось Расейскія заканадаўцы адмянілі гэты базавы прынцып у Расеі. У пп. 2 п. 2 арт. 45 Падаткавага кодэксу ўнесены зьмены, паводле якіх заснавальнікі і акцыянэры з гэтага часу адказваюць па падаткавых запазычанасьцях кампаній акцыямі і долямі якіх яны валодаюць. Было зьменена толькі адно-адзінае слова. У старой рэдакцыі было палажэньне, што запазычанасьці кампаніі могуць быць запатрабаваны з афіліраваных арганізацый кампаніі, што запазычылася. У новай рэдакцыі артыкула слова “арганізацыі” заменена на слова “асобы”. Фактычна гэта азначае, што ў падаткавікоў цяпер ёсьць законнае права патрабаваць запазычанасьці кампаній зь іхніх заснавальнікаў альбо акцыянэраў. Учора новая рэдакцыя закона была апублікавана і ўжо ўступіла ў дзеяньне. І ўвесь цымэс у тым, што яна валодае пэўнай зваротнай сілай. Маёмасьць акцыянэраў паводле новых правілаў можа забірацца ў тым ліку і па запазычанасьцях, якія ўзьніклі да прыняцьця новай рэдакцыі закона, калі па іх не было яшчэ вынесена рашэньне суда. Андрэй Шыпілаў, Масква 11/12/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |